1. Фурман наёмнага экіпажа. З завулка выехаў, наганяючы .. [Ліду з Буднікам], рамізнік.Галавач.У Сарэнта для тых, хто хацеў экзотыкі, на цэнтральнай плошчы, побач з раскошнымі кафэ, з багатымі сучаснымі аўтамабілямі дзяжураць рамізнікі з экіпажамі...Мележ.
2. Экіпаж з фурманам. [Зося:] — Два агенты гестапа везлі мяне на рамізніку па горадзе.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bar, ~u
Iм.хім.
барый
IIм.
бар;
bar młeczny — кафэ-малочная; малочная кавярня
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
інтэр’е́р, ‑а, м.
1. Унутраная прастора будынка, памяшкання, архітэктурна і па-мастацку аформленая. Інтэр’еры Дома ўрада. Інтэр’ер кафэ. □ Начное святло рэльефна акрэслівала просценькі інтэр’ер пакоя, напаўняла яго паэтычным начным змрокам.Карамазаў.
2. Карціна, малюнак, якія паказваюць унутраную прастору памяшкання. Моўчкі госць пануры, ваўкаваты, закурыў, сядзіць з гаспадаром, аглядае светлыя фасады, інтэр’еры на сцяне пад шклом.Русецкі.
[Фр. interieur — унутраны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДОМ ЛІТАРА́ТАРАў Мінску,
творчы клуб пісьменнікаў Беларусі. Пабудаваны ў 1976 (арх. Ю.Грыгор’еў, В.Шубіна).
Асіметрычны складанай канфігурацыі плана будынак. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя заснавана на кантрасце глухіх паверхняў сцен (крывалінейныя ў плане), абліцаваных светлым туфам, з вузкімі верт. праёмамі, упрыгожанымі вітражамі (маст. У.Стальмашонак) Унутр. планіроўка дакладна размежавана на 2 функцыян. зоны: парадная ўключае на 1-м паверсе вестыбюльную групу памяшканняў, бар, холы, на 2-м — прасторнае фае, глядзельную залу на 336 месцаў, канферэнц-залу, кафэ, кулуары; дзелавая — рабочыя пакоі, кабінеты, б-ку, групу дапаможных памяшканняў. Шэраг асн. і службовых памяшканняў выходзіць ва ўнутр. дворык. У аздабленні інтэр’ераў выкарыстаны прыродны камень, дрэва, чаканка (мастак Ю.Любімаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМА́ДСКАЕ ХАРЧАВА́ННЕ,
галіна нар. гаспадаркі па вытв-сці і рэалізацыі гатовай ежы насельніцтву праз сетку сталовых, кафэ, рэстаранаў, буфетаў. Першыя таверны, якія выконвалі тую ж ролю, паявіліся ў краінах Захаду ў 1-й пал. 17 ст. У 1832 адкрыты першы рэстаран у Нью-Йорку. Вял. ўплыў на развіццё рэстараннай справы зрабіла Францыя.
У Беларусі былі шырока вядомы заезныя дамы, корчмы, шынкі, дзе людзі маглі пасталавацца і адпачыць. З развіццём прам-сці пачалі ўзнікаць і інш. формы абслугоўвання ў харчаванні. У студз. 1918 у Мінску ў нацыяналізаваных рэстаранах «Еўропа» і «Цэнтральны» створаны нар. сталовыя, пазней падобныя ўстановы адкрыты і ў інш. гарадах. Арганізоўвалася бясплатнае харчаванне рабочых на вытв-сці і дзяцей да 16 гадоў. У 1940 тавараабарот дзярж. і каап. прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў БССР дасягнуў 68,9 млн.руб. За 1950—75 колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання павялічылася амаль у 5 разоў, пашырылася сетка такіх прадпрыемстваў ў сельскай мясцовасці. У 1993 працавала 11,2 тыс. прадпрыемстваў грамадскага харчавання, колькасць месцаў на іх складала 812 тыс. Паслугі прадпрыемстваў грамадскага харчавання былі даступныя шырокім слаям насельніцтва. Складанае фін. становішча дзярж. прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў пач. 1990-х г. абумовіла закрыццё або перапрафіляванне многіх агульнадаступных сталовых, закусачных, чайных у дарагія кафэ і рэстараны. Як альтэрнатыва скарачэнню недарагіх прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў 1995—96 пачалі адкрывацца ў гарадах прадпрыемствы хуткага харчавання. Найб. актыўна ў новым для бел. грамадскага харчавання кірунку працуюць фірмы з прыватным капіталам, у т. л. сумесныя прадпрыемствы з замежнымі інвестыцыямі. У 1996 у Мінску адкрыты 3 рэстараны «МакДональдс» на 540 месцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
меню́, нескл., н.
1. Набор страў да абеду, снедання і інш. Люся не стрымалася і запыталася, як там мама. — А што ёй? — адмахнуўся повар. — Хутка сама ля катлоў будзе ўпраўляцца. І меню будзе сама складаць.Даніленка.
2. Лісток, на якім пералічаны стравы (у сталовай, рэстаране, кафэ). Хапіўшы на ляту са стала меню, да чалавека паляцела Люся і здалёк спытала: — Вам што?Карпюк.
[Фр. menu.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІ́РШЧЫНА (Тамара Іосіфаўна) (н. 5.1.1950, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). У 1982—86 гал. мастак Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва. Працуе ў галіне маст. керамікі. Творы вызначаюцца выразнай пластыкай, высокім майстэрствам выканання: станковыя кампазіцыі «Няўлоўная», «Лявоніха на арбіце» (абедзве 1972), «Балельшчыкі», «Дзівакі» (абедзве 1973), «Пан» (1974); дэкар. афармленне інтэр’ераў кафэ «Арбат» (1979, з А.Кішчанкам), муз. вучылішча (1975), кампазіцыя «Дрэва жыцця» (1980) у сауне і пано (1981, з Кішчанкам) над уваходам у гасцініцы «Кастрычніцкая», пано «Белая Русь» («Песня пра Палессе») і дэкар. скульптура «Па слядах беларускага эпасу» (1986) у гасцініцы «Беларусь» — у Мінску, пано «Песня пра Радзіму» (1991) у Палацы Мазырскага нафтаперапр. з-да і інш.
Т.Кіршчына. Песня пра Радзіму. Керамічнае пано ў Палацы Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Фрагмент. 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
next door2[ˌnekstˈdɔ:]adv.
1. па сусе́дству, по́бач;
I live next door to a café. Я жыву побач з кафэ.
2. (to) ама́ль;
It is next door to crime. Гэта амаль тое самае, што і злачынства.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НЕСЦЯРЭ́ЎСКІ (Мікалай Лаўрэнцьевіч) (н. 31.3.1931, в. Бацюты Падляскага ваяв., Польшча),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). З 1963 працаваў на Івянецкай ф-цы маст. вырабаў, з 1966 у Бел.тэатр.-маст. ін-це, з 1969 на Мінскім маст. камбінаце. Працуе пераважна ў галіне маст. керамікі. Аўтар набору «Юбілейны» (1975), скульпт. кампазіцый «Спявачкі» (1978), «Лявоніха», «Поры года» (абедзве 1979), «Вясна» (1983), дэкар. пласты «Здароўе» (1978; у паліклініцы Нац.АН Беларусі), «З народнага жыцця» (1981; у сталовай ВА «Інтэграл»), на станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» (1984, у сааўт.), пласты і кафлі для інтэр’ера кафэ «Бульбяная» (1983), афармленне рэстарана аэрапорта «Мінск 2» (1990; усе ў Мінску), універмага «Мінск» у г. Валгаград, Расія (1985), бюстаў Ф.Скарыны (1985), К.Каліноўскага, А.Міцкевіча, А.Багдановіча (усе 1998), плакетак «Каралі Вялікага княства Літоўскага, Жамойцкага і іншых» (2000), жывапісных кампазіцый.