Разгароджанае месца ў плоце, праход. [Настаўнік:] — Залажу пайду разгародку ў плоце, баюся, каб гусі капусты не папсавалі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАСЫНКАВА́ННЕ,
выдаленне бакавых парасткаў (пасынкаў), якія вырастаюць з пазух лісця надземнай часткі галоўнага сцябла. Пасынкі ў памідора, тытуню выдаляюць пры даўжыні 5—10 см, у сланечніка, кукурузы — 10—15 см. У насеннікаў капусты выдаляюць парасткі вегетатыўныя і з паўторным цвіценнем, у морквы — кветкавыя парасонікі 2—3-га парадку. Узмацняе прыток пажыўных рэчываў да асн. органаў раслін, паскарае выспяванне пладоў і насення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Качары́га рэшткі храпкі капусты з коранем’ («качарыгі — пні ад капусты, як ссякаюць») (Сл. паўн.-зах.). качарэжка ’цвёрдая частка галоўкі капусты’ (Сцяшк. МГ, Касп.). Пад праформай! *kočerbga, *kočbrga Трубачоў (Эт. сл., 10, 105–106) падае шмат слав. слоў такой структуры, у тым ліку рус.кочерыга, кочерыжка і дыял.бел. (Сл. паўн.-зах.) качарыга ’качарыжка з коранем’. Трубачоў (там жа, 106) мяркуе, што зыходным можна лічыць *koćera (гл. пад качарга). да якога дадаецца суф. ‑g‑ з рознымі другаснымі агласоўкамі (аб якіх, дарэчы, пісаў яшчэ Шахматаў, ИОРЯС, 7, 1902, 358).
рускі батанік, міколаг і фітапатолаг. Акад. Пецярбургскай АН (1898). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1858). Вучань Л.С.Цанкоўскага і Г.А. дэ Бары. Адзін з заснавальнікаў антагенетычнага кірунку ў мікалогіі. Выявіў мікраарганізмы ў каранёвых клубеньчыках бабовых (1866). Даследаваў цыклы развіцця грыбоў. Навук. працы па грыбных хваробах с.-г. культур. Выявіў цыкл развіцця ўзбуджальніка кілы капусты (1874—80).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЧО́ЎКІ, ночвы,
у беларусаў карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Прызначаліся для мыцця бялізны, прыгатавання сечанай капусты (якую потым квасілі ў бочках), мяса для каўбас, здобнага цеста і інш. Рабілі з драўлянага цурбана (асіны, ліпы), колатага папалам; ёмістасць выдзёўбвалі цяслой, сценкі і дно знутры згладжвалі скобляй, разцом. З сярэдзіны 20 ст. паступова выцесніліся металічнымі Н. Невялікія Н. для ачысткі зерня наз. апалушкі.