Разм. Цяжкае або бязвыхаднае становішча. Пэўны час пасля вайны ў людзей была нявыкрутка з сенам для сваіх кароў.Ракітны.[Ваўчок:] — Ці мала выпадкаў, калі я даю транспарт раённым арганізацыям. Нявыкрутка якая, папросяць, што ж зробіш — каліласка, чаму не даць...Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hush1[hʌʃ]n. цішыня́, маўча́нне;
the hush before the storm заці́шша пе́рад бу́рай;
Can we have a bit of hush?Каліласка, памаўчыце! Захоўвайце цішыню!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пастула́т, ‑а, М ‑лаце, м.
Кніжн. Зыходнае палажэнне, дапушчэнне, якое прымаецца без доказу. — Каліласка, — сказаў Алесь. — Я проста ўдакладніў некаторыя не зусім... пэўныя пастулаты пана.Караткевіч.[Нада:] — Усе пастулаты, ураўненні, формулы зліваюцца ў кашмарную каламуць.Шамякін.
[Лац. postulatum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАМУ́ЛІНА (па мужу Цурбакова) Людміла Аляксандраўна
(9.10.1913, С.-Пецярбург — 2.9.1969),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). Творчую дзейнасць пачала ў 1931 у студыі т-ра рабочай моладзі ў г. Ніжні Ноўгарад. Працавала ў т-ры юнага гледача БССР (1937—41), абл.драм. т-рах Палескім (з 1945), Магілёўскім (з 1954), Гомельскім (з 1955). Характарная актрыса быт. плана. Стварала дакладныя, жыццёва праўдзівыя вобразы. Сярод лепшых роляў: Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), Маці («Легенда пра песню няспетую» М.Пало і І.Папова), Шаблова, Уліта («Позняе каханне», «Лес» А.Астроўскага), Глафіра («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), мадам Ксідыяс («Інтэрвенцыя» Л.Славіна), гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРО́Ў Георгій Сцяпанавіч (22.4. 1910, в. Заполле Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 2.11.1993),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў драм. курсы ў Мінску (1932). У 1932—41 працаваў у БДТ-3, т-рах юнага гледача імя Крупскай, Палескім абл. драматычным. З 1945 акцёр Белдзяржэстрады. У 1956—70 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконваў характарныя, драм. і камед. ролі: Пытляваны («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Гарошка («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), Бяссудны і Беркутаў («На бойкім месцы» і «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Папандопула («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Ілья («Пяць вечароў» А.Валодзіна).
рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыў Варонежскае тэатр. вучылішча (1942). Працаваў у т-рах Варонежа і Нальчыка. У 1950—54 у Брэсцкім абл.драм. т-ры імя ЛКСМБ, у 1955—56 і 1958—82 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Выконваў характарныя і камед. ролі, у якіх дакладная псіхал. характарыстыка спалучалася з яркай тэатр. формай: Мошкін («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), Савіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Альховік, Іахім («Трывога» і «Францыск Скарына» А.Петрашкевіча), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава), Андрэй («У добры час!» В.Розава), О’Крэдзі («Дыпламат» С.Алёшына), Радзівон Мікалаевіч, Баляснікаў («Старамодная камедыя», «Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Платон Ангел («Дзікі Ангел» А.Каламійца) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ Аляксей Аляксандравіч (11.8.1907, Мінск — 20.4.1970),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1953). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1929 у БДТ-3 пад кіраўніцтвам У.Галубка. З 1933 у Бел. траме, у 1937—67 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Камедыйны і характарны акцёр з грунтоўнай і па-мастацку выразнай псіхал. матывіроўкай паводзін сцэн. персанажаў. Тонка адчуваў каларыт роднага слова. Майстар эпізоду. Сярод роляў: Самсон («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), пані Пернель («Тарцюф» Мальера), дзед Бадыль, Першы кліент, Сымон Верас («Партызаны», «Мілы чалавек», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Язэп («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), баец Катушка, Верхаводка, Ахрэм («Цытадэль славы», «Простая дзяўчына», «На крутым павароце» К.Губарэвіча), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Гарошка («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Павел Іванавіч (12.7.1909, г. Саратаў, Расія — 1989),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1928). З 1929 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, з 1945 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, у 1964—69 кіраўнік нар.т-ра Палаца культуры і тэхнікі Мінскага аўтазавода. Выканаўца характарных і камедыйных роляў, якія вылучаліся яскравым малюнкам, псіхал. паглыбленасцю: Шаранговіч («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Энгстранд («Здані» Г.Ібсена), Пікалаў («Любоў Яравая» К.Транёва), фон Штубэ («Разлом» Б.Лаўранёва) і інш. ў т-ры імя Я.Коласа; Нейгаўз («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Печкуроў («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), Джэралд («Ён прыйшоў» Дж.Прыстлі) і інш. ў т-ры імя Я.Купалы.