2. Той, хто парыцца ў лазні або парыць іншых. Толькі найбольш заядлыя парыльшчыкі спачатку трымаліся, сядзелі на падлозе, ушчаміўшы ў калені галаву і закрываючы яе рукамі.Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрусце́ць, хрушчу, хрусціш, хрусціць; незак.
Тое, што і хрустаць. Хрусцела пад нагамі ледзяная корка.Шамякін.[Доўбік] аблакаціўся на калені і стаў перабіраць то на адной, то на другой руцэ пальцы — яны па чарзе хрусцелі.Гроднеў.Пясчынкі хрусцяць на зубах.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éinen Kníefall tun* кі́нуцца на кале́ні, пака́яцца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Склю́піцца ‘сагнуцца’ (мядз., Нар. словатв.). Запазычанне з польск.sklupić się ‘збіцца ў камяк; згусціцца; сагнуцца, скурчыцца’ < klupić się. Апошняе роднаснае літ.klaũpti, klaupiù ‘спатыкацца, падаць на калені’, klùpti, klumpù ‘спатыкацца, падаць’, лат.klàupat ‘спатыкацца’ і г. д. Падрабязна гл. Слаўскі, 2, 242 і наст. Параўн. таксама клыпаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галу́бчык, ‑а, м.
Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да мужчыны. Гарун упаў на калені. — Павел Сцяпанавіч... галубчык, родны. Богам клянуся, дзецьмі сваімі. Не віноўны я.Шамякін./ З адценнем папроку, пагрозы, зларадства. Папаўся, галубчык! □ — А ну, падымайся, галубчык! — раптам крыкнула.. [Люба], тупнуўшы нагою.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падтулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., што.
Падагнуць, падкурчыць пад сябе або прыціснуць да сябе (ногі, калені і пад.). Сабака заенчыў, падтуліў хвост і кінуўся наўцёкі.Чорны.Убачыўшы мяне, конь нахмыліўся, падтуліў вушы.Дамашэвіч.
•••
Падтуліць хвост — спалохаўшыся вынікаў сваіх паводзін, учынкаў і пад., стаць больш асцярожным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
станаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца.
Незак.да стаць (у 1–5 знач.).
•••
Станавіцца на каленіперадкім — пакарацца, падпарадкоўвацца каму‑н.
Станавіцца папярок горлакаму — рабіцца для каго‑н. невыносным, нясцерпным і пад.
Станавіцца папярок дарогікаму — перашкаджаць каму‑н. (звычайна ў дасягненні якой‑н. мэты).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́рна-бе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які аб’ядноўвае ў сабе чорны і белы колеры. Аляксей акардэон на калені паставіў, рамяні на плечы надзеў... Вырваліся з-пад чорна-белых клавішаў першыя, крыху нясмелыя гукі.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.
1. Стаць слабым, нядужым (ад стомы, моцнага перажывання і пад.). Мімаволі падкасіліся ногі, і Анісся прыхілілася да заснежанага плоту, каб аддыхацца, сабрацца з думкамі.Лынькоў.Уваччу Паўліка пацямнела, калені падкасіліся.Беразняк.
2.Разм. Косячы, дайсці, наблізіцца да нейкай мяжы. Падкасіцца да рэчкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Схіліць, нахіліць, прыгнуць. Хлопчык слова не прароніць, Дзеду ў вочы ён глядзіць І галоўку чуць прыклоніць, Не варушыцца, маўчыць.Колас.Жонка .. [Тараса] ўгледзела, узрадавалася, нешта пытае, а ён, хмуры, як лес у буру, пайшоў проста к нябожчыцы, прыкланіў калені.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)