1.Спец. Зроблены па пэўнаму фасону, узору. Фасонная абточка. □ Лабуда апраўдваўся, звальваў віну на слесараў, якія да гэтагачасу не падалі ім нейкай там фасоннай трубы ...Краўчанка.// Звязаны з вытворчасцю такіх вырабаў. Фасонныя работы. Фасоннае ліццё.// Прызначаны для вырабу такіх рэчаў. Фасонны разец.
2.Спец. Рэльефны або ціснёны (пра тканіны). Фасонны аксаміт.
3.Разм. Тое, што і фасоністы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халасцякава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Разм. Жыць халасцяком, без жонкі. Відаць, густ.. [Павалковіча] быў вельмі пераборлівы. Аб гэтым сведчыла ўжо тое, што, нягледзячы на сваю інтэлігентнасць, якую ён выстаўляў напаказ, і паўвалочку зямлі, домік з садам у Рымках, ён да гэтагачасу халасцякаваў.Машара.[Доня:] — Ну, ну. То чаму халасцякуеш? Табе ж [Тодар] недзе ці не пад трыццаць ужо? Усё, канечне, выбіраеш.Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЛЕНСКІ СВЯТАДУ́ХАЎСКІ МАНАСТЫ́Р,
праваслаўны мужчынскі манастыр у Вільні. Упершыню згадваецца ў 1604, заснаваны пры правасл. царкве Св. Духа, пабудаванай у 1597 на сродкі дачок смаленскага ваяводы Р.Валовіча Фядоры і Ганны. З 1609 пры манастыры дзейнічала брацтва (да гэтага знаходзілася пры Троіцкім манастыры) з уласнай друкарняй. Да 1686 Віленскі Святадухаўскі манастыр падпарадкоўваўся канстанцінопальскаму патрыярху, пазней маскоўскаму. З’яўляўся архімандрыяй, яму былі падначалены 17 мужчынскіх і 2 жаночыя манастыры на Беларусі і ў Літве, у т. л. Петрапаўлаўскі ў Мінску, Еўінскі ў Трокскім, Цеперскі ў Навагрудскім, Купяціцкі і Навадворскі ў Брэсцкім ваяв. Настаяцелямі манастыра былі Л.Карповіч (1-ы настаяцель), М.Сматрыцкі, І.Бабрыковіч, І.Нелюбовіч-Тукальскі, Р.Яноўскі і інш. Манастыр валодаў значнымі матэр. сродкамі (маёнткамі, дамамі, млынамі), частка якіх складалася з ахвяраванняў чл. Святадухаўскага правасл. брацтва. У 1833 Віленскі Святадухаўскі манастыр быў прылічаны да манастыроў 1-га класа. Ад часу заснавання манастыр не перапыняў сваёй дзейнасці. Цяпер падпарадкоўваецца архіепіскапу віленскаму і літоўскаму. Сучасны арх. ансамбль манастыра пабудаваны ў сярэдзіне 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГО́ЛЬСКАЯ ІМПЕ́РЫЯ,
найбуйнейшая дзяржава на тэр. Індыі ў 16—18 ст. Назва ад кіруючай дынастыі Вялікіх Маголаў. Заснаваў Бабур у 1527, фактычны стваральнік — падзішах Акбар [1556—1605], які ўсталяваў сваю ўладу над Паўдн. Індыяй ад Гуджарата да Бенгаліі і ч. Афганістана. Пры ім М.і. дасягнула найб. росквіту. Джахангір [1605—27] і Шах-Джахан [1627—58] прадоўжылі заваяванне Дэкана. Пры Аўрангзебе [1658—1707] М.і. значна пашырылася і ўключала амаль усю Індыю (без крайняга поўдня). Згэтагачасу пачаўся заняпад дзяржавы. Цяжкія падаткі і бясконцыя войны прывялі да паўстанняў сікхаў у Пенджабе, джатаў каля Дэлі, маратхаў на чале зШываджы ў Дэкане, што падарвала ваен. магутнасць М.і. У 1739 іранскі шах Надзір разбіў армію Вял. Маголаў і разрабаваў Дэлі, пасля чаго М.і. канчаткова распалася. З яе вылучыліся дзяржавы Хайдарабад, Ауд, Бенгалія; амаль увесь Дэкан увайшоў у склад маратхскіх княстваў. У 1803 англічане авалодалі Дэлі і ператварылі падзішаха Шах-Алама II у пенсіянера Ост-Індскай кампаніі. Апошні магольскі падзішах Бахадур-шах II пазбаўлены свайго тытула пасля задушэння Індыйскага народнага паўстання 1857—59.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖОНС (Jones) Джэймс (6.11.1921, г. Робінсан, штат Ілінойс, ЗША — 9 5.1977),
амерыканскі пісьменнік. Удзельнічаў у 2-й сусв. вайне, быў цяжка паранены. Вядомасць прынёс антымілітарысцкі раман «Згэтагачасу і навек» (1951). Аўтар раманаў «Тонкая чырвоная рыса» (1962), «Вясёлы месяц май» (1971), «Толькі пакліч» (1978) і інш., а таксама кніг нарысаў «В’етнамскі дзённік» (1974), мемуараў «Другая сусветная вайна» (1975), аповесцей, рэпартажаў, кінасцэнарыяў. Распрацоўваючы канкрэтна-гіст. тэмы 2-й сусв. вайны, «вял. дэпрэсіі» ў Амерыцы 1930-х г., разважаў над вечнымі праблемамі: чалавек і вайна, жыццё і смерць, любоў і нянавісць, свабода і абавязак. Значнае месца ў рэаліст. прозе займае элемент натуралізму, абумоўлены маст. задачамі.
Тв.:
Рус.пер. — Отныне и вовек. М., 1986.
Літ.:
Олдридж Дж. Джеймс Джонс: простодушный в Париже // Олдридж Дж. После потерянного поколения: Сб. ст.: Пер. с англ.М., 1981.
Е.А.Лявонава.
І.Джонс. Банкетная зала палаца Уайтхал у Лондане. 1619—22.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канкурэ́нцыя, ‑і, ж.
1. Саперніцтва ў чым‑н., барацьба за перавагу, за лепшыя вынікі ў дасягненні адной і той жа мэты. — Дзіўна, што .. [газета] захавалася да гэтагачасу, вытрымала мацнейшую канкурэкцыю, — гаворыць клерк з захапленнем.Новікаў.
2. Барацьба паміж прыватнымі вытворцамі за больш выгадныя ўмовы вытворчасці і збыту тавараў пры таварным спосабе вытворчасці; барацьба паміж капіталістамі за забеспячэнне найбольшага прыбытку.
•••
Па-за канкурэнцыяй — пра чалавека ці прадмет, з якім ніхто або нішто не можа параўнацца.
[Ад лац. concurrere — бегчы разам.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nun
1.adv цяпе́р;
von ~ anзгэ́тагача́су;
~ erst то́лькі цяпе́р;
~ erst recht тым больш, і пагато́ў
2.prtc ну, так, дык;
~ éndlich! нарэ́шце!;
~ wird's bald? ну, ху́тка?;
~, ~! ну-ну!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́крыць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.
1. Знайсці, выявіць каго‑, што‑н. Выкрыць патайное сховішча. Выкрыць браканьераў. □ Думаў Партыш і сам сабе дзівіўся: чаму да гэтагачасуз такім актывам не выкрылі ворага, які стаяў упоперак дарогі новага жыцця.Няхай.// Зрабіць вядомым невядомае, сакрэтнае; раскрыць. Выкрыць сакрэты. Выкрыць злачынствы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сільвіні́т, ‑у, М ‑ніце, м.
1. Асадкавая горная парода, у склад якой уваходзяць сільвін, каменная соль і іншыя дамешкі. Скарбы мора збірала вякамі, Шліфавала яго, як граніт, — Цудадзейны гарачы камень, Соль жыцця, соль зямлі — сільвініт.Хведаровіч.Адшукалі ў глыбіні.. нафту, соль і сільвініты.Дубоўка.
2. Калійнае ўгнаенне, вырабленае з гэтай пароды. Да гэтагачасу.. вазілі ў калгасы сільвініт — не зусім чыстую падкормку для пасеваў.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яшчэ́.
1.прысл. У дадатак да таго, што было або што ёсць; зноў, паўторна.
Падліць я. малака ў шклянку.
Пасля камандзіроўкі прыеду я. сюды.
2.прысл. Ужо, у мінулым.
Купіў касцюм я. тры месяцы назад.
3.прысл. Да гэтагачасу.
Стары я. рухавы.
Бацькі дома я. няма (пакуль няма).
4.прысл. Указвае на наяўнасць дастатковага часу, умоў для чаго-н.
Я. паспею на аўтобус.
Я вам я. спатрэблюся.
Я. малады.
5.прысл. (пры вышэйшай ступені параўнання). У большай ступені.
Ён я. ніжэй сагнуўся.
6.злуч. уступальны. Указвае на верагоднасць умоў ці на іх суадноснасць з чым-н.; хоць.
Я. не паправіўся пасля хваробы, а ўжо думае пра работу.
7.часц.Ужыв. пасля займ. і прысл. для ўзмацнення выразнасці.
Ён нам дапамагаў, я. як дапамагаў!
Акучнік забраў Сяргей. — Які я.
Сяргей?
◊
Яшчэ б (разм.) — было б недарэчы, калі б не...
Я. б ты не быў задаволены!
Яшчэ нічога (разм.) — да некаторай ступені здавальняюча.
Гэта я. нічога.
Яшчэ які (разм.) — такі, што нават дзіўна, цудоўна, выключна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)