я́рка-зялёны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. я́рка-зялёны я́рка-зялёная я́рка-зялёнае я́рка-зялёныя
Р. я́рка-зялёнага я́рка-зялёнай
я́рка-зялёнае
я́рка-зялёнага я́рка-зялёных
Д. я́рка-зялёнаму я́рка-зялёнай я́рка-зялёнаму я́рка-зялёным
В. я́рка-зялёны (неадуш.)
я́рка-зялёнага (адуш.)
я́рка-зялёную я́рка-зялёнае я́рка-зялёныя (неадуш.)
я́рка-зялёных (адуш.)
Т. я́рка-зялёным я́рка-зялёнай
я́рка-зялёнаю
я́рка-зялёным я́рка-зялёнымі
М. я́рка-зялёным я́рка-зялёнай я́рка-зялёным я́рка-зялёных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сі́лас, -а і -у, м.

1. -у. Сакавіты корм для жывёлы з зялёных здробненых частак раслін, які атрымліваецца пры заквашванні.

2. -а. Збудаванне ў выглядзе вежы або ямы для захавання такога корму.

|| прым. сі́ласны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МІКРАФІ́ТЫ [ад мікра... + ...фіт(ы)],

расліны (пераважна водарасці), якія маюць мікраскапічныя памеры і ўваходзяць у склад фітапланктону. М. — першае звяно агульнага харч. ланцуга экасістэмы вадаёма. На Беларусі пашыраны М. са складу дыятомавых, сіне-зялёных, зялёных і інш. водарасцей.

т. 10, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыпа́лы, ‑ая, ‑ае.

Які прыпаў да чаго‑н., апусціўся. [Самалёт] ірвануўся па бетан[а]ванай паласе ўздоўж зялёных ліхтароў, прыпалых да самай зямлі. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супако́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Які спрыяе супакаенню, нясе супакаенне. [Васіль Цімафеевіч] слухаў лагодны, супакойлівы шум зялёных вершалін соснаў, што плаўна хісталіся над ім. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АНАША́,

наркатычны прэпарат, які атрымліваюць з зялёных частак індыйскіх канапель (Cannabis indica). Гл. таксама Гашыш, Наркотыкі.

т. 1, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

медналі́сты, ‑ая, ‑ае.

З лісцямі колеру медзі. Няветліва гэты куток выглядае Сягоння ў асенняй суровай красе Зялёных бароў і дуброў медналістых... Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыянатэ́ка

(н.-лац. cyanotheca)

аднаклетачная сіне-зялёная водарасць сям. дэрмакарпавых, якая трапляецца ў вадаёмах у слізі некаторых зялёных і сіне-зялёных водарасцей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плашчані́ца, ‑ы, ж.

Прадмет культу ў праваслаўнай царкве ў выглядзе кавалка тканіны, з намаляваным Хрыстом у труне. Сярод царкоўкі плашчаніца Стаіць між елачак зялёных. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падале́шнік, ‑у, м.

Род шматгадовых травяністых раслін сямейства кірказонавых. Алеська разгроб снег у другім месцы — пад елкай — і натрапіў на некалькі зялёных крохкіх лісцікаў падалешніку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)