сомкну́ться

1. самкну́цца, злучы́цца;

2. (о глазах) сплю́шчыцца, заплю́шчыцца, мног. пазаплю́шчвацца, зве́сціся; (о губах) стулі́цца; (о створчатых предметах) скла́сціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зблакірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

1. Разм. Уступіць у саюз, блок з кім‑, чым‑н.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спец. Злучыцца, зманціравацца (пра часткі якога‑н. збудавання).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спле́сціся, спляту́ся, спляце́шся, спляце́цца; спляцёмся, сплецяце́ся, спляту́цца; сплёўся, спляла́ся, -ло́ся; спляці́ся; зак.

1. Пераплесціся, злучыцца (пра што-н. гібкае, што ўецца).

Галіны бярозы спляліся.

2. перан. Цесна злучыўшыся, счапіцца.

Рукі спляліся.

3. Уявіцца, узнікнуць у свядомасці.

Так дзіўна сплялося ўсё ў сне.

|| незак. сплята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. спляце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераві́цца, пераўецца; пр. перавіўся, ‑вілася, ‑вілося; зак.

Сплёўшыся, звіўшыся, злучыцца; пераплесціся. Перавіліся галіны дрэва. □ Дымы розных гатункаў тытунёў і папярос перавіліся, перамяшаліся і цэлым воблакам звісалі пад нізкаю столлю сялянскай хаты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’ядна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Зліцца, злучыцца з кім‑, чым‑н., утварыўшы адно цэлае; аб’яднацца. З калгасам імя Дзяржынскага з’ядналіся яшчэ тры калгасы. «Маладосць».

2. перан. Згуртавацца, дасягнуўшы адзінства думак, поглядаў, дзеянняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самкну́цца, ‑нецца; зак.

1. Зблізіўшыся, даткнуцца; злучыцца. Кантакты самкнуліся. // Згусціцца, стаць шчыльным. Краска змоўкла, а ў разоры Мрок гусцей самкнуўся. Колас. Неба чорнай беспрасветнасцю самкнулася з гарамі. Быкаў.

2. перан. Злучыцца, згуртавацца, стварыць адно цэлае. Рады пралетарыяту павінны самкнуцца яшчэ цясней і даць у гэтай барацьбе ўзор арганізаванасці і дысцыпліны. Ленін. У сваіх мэтанакіраваных адносінах да фальклору Купала і Багдановіч самкнуліся, хоць пачыналі з тыпалагічна розных сувязей з ім. Лойка. // Акружыўшы з усіх бакоў, злучыцца. Ракеты егерам рассыпаліся наўкол. Па іх мы бачылі, як самкнулася кола вакол нас. Няхай.

3. Заплюшчыцца, стуліцца (пра вочы, губы і пад.). Вочы мне з часам самкнуцца, Жвір мяне ўхутае цвёрды, Жыць між людзей застануцца Песня і Леніна ордэн. Купала. [Алена] адразу задумалася. Твар стаў строгі, прыпухлыя вусны самкнуліся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’ядна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Злучыцца, утварыць адно цэлае. Аб’яднацца ў кааператыў. □ Тут аб’ядналіся разам усе выгоды: і лес, і луг, і шырокая рака і зараснік. Маўр.

2. Згуртавацца. Аб’яднацца ў барацьбе за мір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. гл. мяшацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца з чым-н., утвараючы сумесь.

Гліна змяшалася з пяском.

3. Зліцца з кім-, чым-н. у адно цэлае.

З. з натоўпам.

|| незак. зме́швацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 3 знач.).

|| наз. змяшэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звары́цца, зварыцца; зак.

1. Стаць прыгодным да ўжывання ў выніку варкі. Мяса зварылася. □ Калі бульба зварылася, бабка патаўкла яе, дадала пшанічнай мукі ды ўбіла пару яечак. Колас.

2. Злучыцца ў працэсе зваркі, зварвання. Трубы добра зварыліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрасава́цца, ‑суецца; зак.

Шчыльна злучыцца, сціснуцца ў выніку прасавання. // Зляжацца, ушчыльніцца пад цяжарам, ціскам. Сціснутая страшэнным цяжарам зямных пластоў, соль, і калійная і спажыўная, — спрасавалася, сплавілася ў суцэльны, без адзінай трэшчынкі, важкі і цвёрды камень. Чаркасаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)