сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне культуры земляробства.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ральні́цтва ’паляводства, земляробства’ (Байк. і Некр.). Хутчэй за ўсё, запазычанне з польск.rolnictwo, што створана як кандэнсат з семантыкай ’палявая праца’, ’праца земляроба’ ад rolny ’сельскагаспадарчы ’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сату́рн
(лац. satumus = свінец, ад Satumus = імя бога земляробства ў старажытнарымскай міфалогіі)
назва свінцу ў алхіміі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
багара́
(ад перс. bechar = вясна)
непаліўныя землі ў зонах арашальнага земляробства, а таксама пасевы на такіх землях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КУ́КРАШ Лідзія Міхайлаўна (н. 23.7.1934, г. Днепрадзяржынск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Жонка М.П.Кукраша. Д-р. с.-г.н. (1992). Скончыла БСГА (1958). З 1958 у Бел.НДІземляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці і якасці лёну ва ўмовах інтэнсіўнага земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Андрэеў А. А. (нарком земляробства БССР) 8/408; 11/208
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́Ў Георгій Дзмітрыевіч (н. 11.1.1922, г. Арысь Чымкенцкай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-рс.-г.н. (1971). Скончыў Разанскі с.-г.ін-т (1952). З 1958 у Бел.НДІземляробства і кармоў. Навук. працы па пытаннях апрацоўкі глеб і тэхналогіі вырошчвання с.-г. культур камбінаванымі машынамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯКО́НСКІ (Dziekoński) Бартломей, польскі эканаміст 18—19 ст.Д-р філасофіі. У 1764—1801 працаваў выкладчыкам у беластоцкіх школах. Падрыхтаваў шэраг падручнікаў і дапаможнікаў па земляробстве і эканам. пытаннях для школ Адукацыйнай камісіі. Выдаў у Супраслі свае працы «Асновы аграноміі, рукадзелля і гандлю...» (1790), «Правілы земляробства і агародніцтва...» (1796), «Земляробства і агародніцтва» (1805).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ро́льнік ’земляроб’ (Нас., Сцяц., Байк. і Некр.), ’араты’ (астрав., баран., лід., шальч., ігн., Сл. ПЗБ; астрав., гродз., баран., іўеў., ЛА, 3). З польск.rolnik (Мацкевіч, Сл. ПЗБ). Сюды ж ро́льніцтва і ральні́цтва ’земляробства’, ро́льнічы ’земляробчы’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. ральнік, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
геагра́фія, ‑і, ж.
1. Комплекс навук, якія апісваюць прыродныя ўмовы, размяшчэнне вытворчасці, умовы і асаблівасці яе развіцця ў розных краінах і раёнах. Фізічная геаграфія. Эканамічная геаграфія.
2. Апісанне пашыранасці чаго‑н. на зямной паверхні або ў якой‑н. мясцовасці. Геаграфія земляробства. Геаграфія харчовай прамысловасці.
[Ад грэч. gē — зямля і gráphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)