наркотык, які атрымліваюць са смалы жаночага суквецця інд. канапель. Належыць да групы галюцынагенаў. Пры ўвядзенні ў арганізм чалавека выклікае парушэнні функцый ц. н. с., суправаджаецца галюцынацыямі і інш. змяненнямі псіхічнай дзейнасці. Выкарыстанне, захоўванне гашышу і развядзенне інд. канапель у большасці краін і на Беларусі забаронены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жанчы́на, ‑ы, ж.
1. Асоба, па полу супрацьлеглая мужчыну. Працавітая жанчына. Жанчына-маці.// Асоба жаночага полу як увасабленне пэўных асаблівасцей, якасцей. Паступова ў ёй абуджалася жанчына. □ Ззаду .. [Віктара] стаяла яшчэ даволі маладая жанчына з прыгожым тварам.Даніленка.// Асоба жаночага полу, якая была або знаходзіцца замужам. Наперадзе спяваюць дзяўчаты, ззаду, расцягнуўшыся на дарозе, ідуць, гамоняць і смяюцца жанчыны.Ракітны.
2.Разм. Жонка. Сам Гурба стаіць адзінокі Няма яго вернай жанчыны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фуле́
(фр. foule)
шарсцяная варсістая тканіна для жаночага паліто.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Прычэ́лле1 ’прыпынак, прытулак’, ’нязначная прычына, повад’ (Юрч. Сін.), ’прылік’: ён так работая — абы для прычэлля (Мат. Гом.). Гл. наступнае слова; магчыма, перанос значэння ’узор’ — ’прылік’. Няясна.
Прычэ́лле2 ’вышыўка, узор’ (Мат. Гом.). Рус.дыял.причелье ’налобная частка жаночага галаўнога ўбору, вышытая бісерам, гарусам, шоўкам’, ’аздабленне на пярэдняй частцы жаночага галаўнога ўбору’, причілок ’тс’, укр.причільник ’налобная частка галаўнога ўбору замужняй жанчыны’. Да чало (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «КУПА́ВА» Створана ў 1929 у Віцебску як арцель «8 Сакавіка». З 1937 ф-камаст. вырабаў. У Вял.Айч. вайну разбурана, у 1945—47 адноўлена. З 1981 галаўное прадпрыемства Віцебскага ВАмаст. вырабаў, з 1993 самаст.ф-ка з сучаснай назвай. Дзейнічаюць участкі: закройны, машыннай і ручной вышыўкі, пашывачны, вязання, аддзелкі, эксперыментальны. Спецыялізуецца на выпуску строчана-вышытых вырабаў верхняга жаночага адзення, сталовай бялізны, трыкат. вырабаў жаночага і мужчынскага асартыменту. Існуюць участкі ручной вышыўкі, ткацтва і вязання. Жаночыя і дзіцячыя жакеты, джэмперы, камізэлькі ўпрыгожваюцца разнастайным па форме і маст. вырашэнні бел. арнаментам. Вырабляе таксама драўляны посуд і сувеніры з саломкі. Асн. прадукцыя (1997): верхні паўшарсцяны мужчынскі і жаночы трыкатаж, строчана-вышытыя швейныя вырабы і сталовая бялізна, сувеніры з саломкі і лазы.
Да арт.Віцебская фабрыка мастацкіх вырабаў «Купава». Мастацкае ткацтва, пляценне з лазы.
дзяячка міжнар.жаночага руху, рэвалюцыянерка, сав. дыпламат, публіцыст. У рэв. руху з 1890-х г. У 1908—17 у эміграцыі, удзельнічала ў с.-д. руху Англіі, Германіі, Італіі, Францыі, Швецыі, Нарвегіі, ЗША і інш. З сак. 1917 чл. выканкома Петраградскага Савета. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 нарком дзярж. апекі ў 1-м сав. урадзе. У 1920 заг. жанаддзела ЦК РКП(б), у 1921—22 сакратар Міжнар.жаночага сакратарыята пры Камінтэрне. У 1923 на дыпламат. рабоце; у 1923—26, 1927—30 гандл. і паўнамоцны прадстаўнік у Нарвегіі, у 1926—27 пасол у Мексіцы, у 1930—45 пасланнік, потым пасол у Швецыі, з 1945 саветнік МЗССССР. Аўтар мемуараў і прац пра жаночы рэв. рух.
Літ.:
Олесин М.И. Первая в мире: Биогр. очерк о А.М.Коллонтай. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бо́цікі, ‑аў; адз. боцік, ‑а, м.
1.Памянш.да боты.
2. Від жаночага абутку. Волька пераабулася ў боцікі, апранула паліто, і.. [дзяўчаты] выйшлі з пакоя.Даніленка.
3. Тое, што і аканіт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРА́НАВІЦКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА.
Створана ў 1939 у г. Баранавічы як ф-ка індпашыву абутку. З 1950 абутковая, у 1985—93 доследна-эксперым.ф-ка, з 1993 адкрытае акц.т-ва з сучаснай назвай. Спецыялізуецца на выпуску жаночага мадэльнага абутку. Асн. прадукцыя (1995): абутак мадэльны, хромавы, з верхам з натуральнай скуры, уцеплены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АНЦУЕ́ЛЯ»,
бел.нар. танец, разнавіднасць кадрылі. Назва паходзіць, верагодна, ад адной з размоўных формаў жаночага імя Ганна — Анця, Анцінея. Бытаваў на Навагрудчыне (зафіксаваны на пач. 19 ст.). Танцавалі ў 2 або 4 пары па чарзе, потым усе разам. Асн. элемент руху — галоп. Муз. памер . Тэмп хуткі.