Многа і часта ездзіць з месца на месца. [Мікола] не чуў, як неўзабаве побач спынілася машына хуткай дапамогі, якая раз’язджала па вуліцах, падбіраючы раненых.Якімовіч.Аднак труна Буйніцкага не мела сталага прыпынку і вымушана была раз’язджаць.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ката́ться
1. кача́цца;
мяч ката́ется по́ полу мяч кача́ецца па падло́зе;
2.(совершать прогулку) ката́цца; (на коньках — ещё) ко́ўзацца; (ездить)е́здзіць, вазі́цца;
ката́ться верхо́м ката́цца (е́здзіць) ве́рхам;
ката́ться на ло́дке ката́цца на ло́дцы;
ката́ться на конька́х ката́цца (ко́ўзацца) на канька́х;
3.(много раз, часто ездить куда-л.) разг.е́здзіць;
куда́э́то он ката́ется? По каки́м дела́м? куды́ гэ́та ён е́здзіць? Па які́х спра́вах?;
ката́ться как сыр в ма́сле пла́ваць як сыр у ма́сле;
ката́ться со́ смеху кача́цца (захо́дзіцца) ад (са) сме́ху.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зае́здзіць1, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.
Знясіліць частай і працяглай яздой, работай. Заездзіць каня.//перан.Разм. Змучыць непасільнай работай. Кулак Лукаш на цагельні гэтак заездзіў парабка Івана Заіку, што той не пікне.Сабаленка.
зае́здзіць2, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Пачаць ездзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пае́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Ездзіць некаторы час, зрабіць некалькі паездак. — Што.. [старшыня] будзе казаць, калі нічога яшчэ не бачыў, па брыгадах не паездзіў, з калгаснікамі не сустракаўся?Савіцкі.Шэрыя доўгія Алесевы вочы смяяліся, увесь твар смяяўся. — Браткі, паездзім яшчэ трохі, — узмаліўся ён.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яздо́к, ездака, м.
1. Той, хто едзе на кані верхам або кіруе запрэжкай. Яздок вымушаны быў стрымліваць гарачага каня.Гурскі.На пралётцы на ўвесь рост стаіць яздок.«Маладосць».
2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць. Гэй, ляці, але дзяржыся, Злы яздок, Без пары не праваліся У масток.Чарот.[Дзеду] маршал Будзённы, яздок зна[кам]іты, з падзякаю ціснуў руку.Колас.
•••
Не яздоккуды — пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды‑н., бываць дзе‑н. Галя рашуча адарвалася ад родных мясцін, і калі Косцік спытаў: «Хутка ў Нежыхаў пададзімся?» — яна адказала: «Я туды не яздок. Мне няма чаго туды падавацца!»Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ручы́ць, ручыць; незак., звыч.безас.
Разм. Удавацца, выпадаць, шчасціць. — Можна часцей у такія госці ездзіць, — пажартавала Галя. — Каб жа так кожны раз ручыла, — у тон ёй дадаў Адам.Дубоўка.— Ручыць жа катораму шчасліваму...Шынклер.Уся гаспадарка была на маіх руках і добра ручыла.Ядвігін Ш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паесці недастаткова, не дасыта. — Калі чалавек паставіў сабе вялікую мэту, дык ён дзеля яе недаспіць, недаесць, вытрымае ўсё...Паслядовіч.Хутка.. [Міхаль] пачаў ездзіць у Маскву, Ленінград.. А ведама ж — дарога: і недаясі, і недаспіш.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)