анкеро́к

(гал. anker)

драўляная бочачка для зберажэння на судне пітной вады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парка́н

(польск. parkan, ад с.-в.-ням. parkan)

драўляная агароджа, плот.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЕРАНДЗЕ́ЙКА,

абцягнутая скурай драўляная трубка з вечкам для захоўвання і пераносу парахавых зарадаў для зброі, што зараджалася з дула; прататып патранташа. Некалькі (8—12) берандзеек мацаваліся да партупеі або рэменя стралка. У войсках ВКЛ і ў казакоў наз. парахаўніца.

т. 3, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Hlzbau m -(e)s, -ten драўля́ная будо́ва, драўля́ны буды́нак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wndtäfelung f -, -en драўля́ная абшыўка сцен, абшыўка сцен пане́лямі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

матро́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Круглатварая размалёваная лялька ў жаночай сялянскай адзежы (часцей за ўсё драўляная, у якую ўстаўляюцца лялькі меншага памеру).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУМЕРА́НГ (англ. boomerang ад аўстрал.),

сагнутая драўляная кідальная паліца, найчасцей падобная на серп (некаторыя віды, апісаўшы крывую, вяртаюцца да кідальніка). Быў пашыраны як баявая і паляўнічая зброя ў абарыгенаў Аўстраліі, у Стараж. Егіпце, Паўд. Індыі і Паўд.-Усх. Азіі, Мексіцы.

Бумеранг.

т. 3, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

накто́уз

(гал. nagthuis)

драўляная тумба, якая з’яўляецца падстаўкай для компаса на судне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАТАВІ́ЛА,

прылада ў беларусаў звіваць ніткі ў маткі ці размотваць ніткі з маткоў. Звычайна драўляная крыжавіна, насаджаная на воську; круціцца ў гарыз. плоскасці. Больш дасканалае М. складаецца з 6—8 папярочак, устаўленых у драўляную калодку з воссю; круціцца ў верт. плоскасці.

Тыпы матавілаў.

т. 10, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́даўб, ‑а, м.

Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны. Лявона Богуша зацікавіў кадаўб. Палявік, ён ніколі не бачыў такой тоўстай калоды, выдзеўб[а]най ўнутры, з дзіркай убаку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)