Драпе́жны ’драпежны’ (БРС, Нас., Касп., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск.drapieżny ’тс’ (запазычанне ўжо ў ст.-бел. мове, гл. Булыка, Запазыч., 101). З польск. мовы ўзяты і шматлікія вытворныя: драпе́жыць, драпе́жства (Нас.), драпе́жнік, драпе́жніцкі, драпе́жніцтва (БРС); яны вядомы і ў ст.-бел. мове (Булыка, там жа). Насуперак Трубачову (Эт. сл., 5, 102) ст.-рус.драпежити з’яўляецца звычайным паланізмам. Здаецца, Слаўскі (1, 161) лічыць бел.драпе́жны, драпе́жыць роднаснымі з польск. лексемамі, што вельмі няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВОЎК (Canis lupus),
млекакормячая жывёла сям. воўчых атр. драпежных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. Жыве ў адкрытых стэпах, паўпустынях, тундрах, лесастэпах, лясах, акрамя суцэльных масіваў. Актыўны ноччу, днём хаваецца ў хмызняках і ярах. На Беларусі трапляецца ўсюды.
Даўж. цела 1,1—1,6 м, маса звычайна 32—50 кг, зрэдку да 79 кг. Самкі крыху меншыя за самцоў. Шыя кароткая, вушы востраканцовыя. Ногі доўгія з кіпцюрамі. Поўсць на спіне і баках буравата-карычневая або цёмна-шэрая з чарнаватым адценнем уздоўж спіны, бруха светла-шэрае. Восенню і зімой трымаецца вывадкамі, у час размнажэння — парамі. Утварае з свойскімі сабакамі гібрыды, падобныя да валкоў вонкавым выглядам і паводзінамі. Нараджае вясной у сярэднім 5—6 ваўчанят, зрэдку да 15. Драпежнік, корміцца пераважна капытнымі жывёламі, палюе зграямі. Выконвае ролю санітара, шкодзіць паляўнічай і сельскай гаспадарцы. Аб’ект круглагадовага палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
леў1, льва (ільва), м.
1. Буйны драпежнік сямейства кашэчых з кароткай жаўтаватай поўсцю і пышнай грывай у самцоў. Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва.Маўр.
2.перан. Той (тое), хто (што) вызначаецца магутнай сілай, смеласцю, адвагай і пад. Не коні, а львы.
•••
Марскі леў — марская жывёліна сямейства вушатых цюленяў.
леў2, лёва, м.
Грашовая адзінка Народнай Рэспублікі Балгарыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫ́БУХ ПАПУЛЯЦЫ́ЙНЫ,
рэзкае шматразовае, адносна раптоўнае павелічэнне колькасці асобін якога-н. біял. віду. Звязана з выключэннем звычайных механізмаў рэгулявання колькаснага складу папуляцый па прыродных або антрапагенных прычынах. Існуюць 4 асн. групы тэорый, якія тлумачаць выбух папуляцыйны: метэаралагічныя (у сувязі з узнікненнем сонечных плям і суадносных змен пагодных умоў); выпадковых флуктуацый (змена комплексу біятычных і абіятычных умоў асяроддзя); узаемадзеяння папуляцый; узаемадзеяння трафічных узроўняў (драпежнік — ахвяра, расліны — траваедныя). Найб. інтэнсіўны выбух папуляцыйны назіраецца ў некаторых выпадках пры інтрадукцыі новых відаў у спрыяльныя ўмовы асяроддзя, найчасцей у збедненых па відавым складзе прыродных і антрапагенных экасістэмах, а таксама пры адсутнасці ворагаў і канкурэнтаў. Пры выбуху папуляцыйным колькасць асобін расце са скорасцю, блізкай да біятычнага патэнцыялу. Вядомы інтэнсіўныя выбухі папуляцыйныя труса ў Аўстраліі, воднага гіяцынту ў Паўн. Амерыцы і Афрыцы, саранчы ў Еўразіі, лемінгаў у Еўропе і інш. На Беларусі як вынік выпадковай інтрадукцыі адзначаны выбух папуляцыйны эладэі канадскай, амер. соміка, каларадскага жука, некаторых інш. шкоднікаў лясной і сельскай гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
касаву́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.
Разм. Глядзець коса, убок; касіць вочы. Льга было заўважыць, што Кірыла толькі што атрымаў «Залатую Зорку», бо ён сам яшчэ не звыкся з ёю і час ад часу касавурыў вочы на высокую ўзнагароду.Гурскі.Гэты дзядзька зрэдку касавурыў на яго сваё бяльмастае вока і чагосьці падміргваў цётцы.Лынькоў.Крылаты драпежнік паступова суцішыўся, толькі зрэдку касавурыў на хлопчыкаў пукатыя шкельцы вачэй.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Ударыўшы, націснуўшы чым‑н., раздрабіць. Віктар Пясецкі, падняўшы з зямлі гадзіннік, у якім ён, наступіўшы нагою, раструшчыў шкло, злосна паглядзеў на мужчын і падаўся ў кусты.Гурскі.[Галя] ударыла, мусіць, па воку, бо на .. [Васіля] аднекуль са столі раптам пасыпаліся іскры, вострыя, колкія, бы там хто раструшчыў лямпачку на дробныя чырвоныя кавалачкі.Пташнікаў.// Пашкодзіць, разбіць (пра косць і пад.). Драпежнік не паспеў забіць .. [перапёлку], адно раструшчыў грудную клетку.Чыгрынаў./убезас.ужыв.Не то асколкам, не то кавалкам адарванага бетону .. [Якімцаву] раструшчыла левае плячо.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіві́цца, дзіўлюся, дзівішся, дзівіцца; незак.
1.каму-чаму, зкаго-чаго і здадан.сказам. Прыходзіць у здзіўленне; здзіўляцца. На світанні ўсё было скончана. Памеру дыверсіі дзівіліся нават самі партызаны.Шамякін.Дзівіцца Сцёпка. З кніжкі дзівіцца і з Аленчынай вучонасці, і ён не адважваецца паэкзаменаваць яе.Колас.Дзівіліся людзі: дробная, непрыгожая, няўдалая жанчына, пстрычкай забіць можна, а ў жыцці — люты драпежнік.Чарнышэвіч.// Выказваць сваё здзіўленне словамі. — О-го-го! — дзівіўся я, але больш глядзеў, чым слухаў.Карпюк.
2.Разм. Глядзець са здзіўленнем, з захапленнем або з цікавасцю. Хвіліны праз дзве камсамольцы ўсім гуртам, як ішлі, стаялі на самай сярэдзіне таполевай прысады і дзівіліся ў поле.Галавач.Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю.Багдановіч.
•••
Дзівам дзівіцца — моцна здзіўляцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.
1.незак. Тое, што і цэліцца; цаляць. Мы за мір! А цэліць бомбай Не дазволім мы ў наш дом.Панчанка.Драпежнік цэліць бомбамі ў насціл, І леглі на вадзе крыві салдацкай меткі, Мо суджана і мне не перайсці, Але грымяць імклівыя танкеткі.Вітка.[Рымша:] — Ён [Анішчук], мусіць, толькі з ёю [Лучынінай] падражніваецца, а сам цэліць да Загароўскай падабрацца...Гурскі.А кайданы ўсё мацней звінелі. І што ні крок — царкоўны перазвон. І кат ужо ў звон у гэты цэліў...Сіпакоў.// Мець намер. Машын вунь колькі калгас накупіў. У мільянеры цэліць.Даніленка.Не было як зразумець, куды цэліць афіцэр. Што ведае пра яго? Страшныя здагадкі перашкаджалі ўважліва слухаць.Асіпенка.
2.зак.Разм. Трапіць, папасці. Юркевіча запытанне цэліла ў .. самыя патайныя думкі [Юзіка].Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страка́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, паверхня якога пакрыта ўзорамі, палосамі, плямамі розных колераў; рознакаляровы. Стракатая тканіна. Стракаты букет. □ Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым, жытам зелянела бульба, з другога боку — сінеў лубін.Шамякін.Цяпер будынак школы быў стракаты, у зялёных плямах.Адамчык.[Прузыніна] стракатая хустка мільгацела ў розных кутках сядзібы, зычны голас гучна разносіўся ў прыціхлым вячэрнім паветры.Стаховіч.
2.перан. Які складаецца з розных элементаў; вылучаецца неаднароднасцю. Стракаты склад насельніцтва. □ Увесь гэты стракаты натоўп [рабфакаўцаў], як жывы этнаграфічны музей, рассыпаўся па ўсходах, ка[лі]дорах і аўдыторыях.Колас.
3. Разнашэрсны, плямісты (пра масць жывёл); рознага апярэння (пра птушак). У царстве лясным сустракаю кантрасты, Якіх зразумець не магу аніяк: Прыгожанькі звер — а драпежнік ікласты. Стракатая птушка — ды дрэнны спявак.Жычка./ У назвах жывёл і раслін. Пачаў абстукваць дрэвы стракаты дзяцел.П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)