1. Падатлівы, уступчывы, які лёгка прыстасоўваецца да іншых. [Макар:] — Я чалавек памяркоўны, жонцы амаль ніколі не пярэчу.Корбан.[Анэта] памяркоўная жанчына: усё сцерпіць, усюды змоўчыць.Васілевіч.
2. Які выяўляе мяккасць, цярпімасць; добразычлівы. Гарохам сыпле Богут словы, А самы тон яго прамоў То памяркоўны, то суровы.Колас.І так пачалася бяседа, спачатку памяркоўная, а пасля з грымучай гутаркай.Пестрак.
3. Які прытрымліваецца сярэдняй лініі, не схільны да крайнасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябро́ўскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сябра; належыць сябру. Падзяліся ж даўнім сваім болем. Вось табе — сяброўская рука.Зуёнак.// Які выражае дружбу, прыхільнасць сябра. Сяброўскае слова і жарты Адгоняць і смутак і жаль.Хведаровіч.[Васіль] прывітаў .. [Машу] добрай, сяброўскай усмешкай.Шамякін.Сяброўская гутарка вучоных зацягнулася.Гамолка.
2. Заснаваны на дружбе; добразычлівы. Перагаворы [паміж СССР і ЧССР] праходзілі ў сяброўскае атмасферы і ў духу ўзаемаразумення.«Звязда».
3. Які ўмее сябраваць. — А ты [Барашкін] хлопец сяброўскі, — зазначыў .. [Мятліцкі]. — Не заціскаеш махру.Савіцкі.
•••
Сяброўску шаржгл. шарж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прываро́т ’прычароўванне, варажба; чароўная сіла варажбы’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг.), ’тое, што можа прывабіць, выклікаць любоў да каго-небудзь’ (Нар. Гом.). Сюды ж пры́воротынь ’піжма звычайная’ (Сіг.), прывараті́ть ’прываражыць’ (Растарг.), прываро́тны ’ў забабонных уяўленнях — які можа прывабіць, выклікаць любоў да каго-небудзь’ (ТСБМ), прыва́ратны карэнь ’корань для чаравання, любчык, любіста’ (Др.-Падб.), нарэшце, прываротны́й ’добразычлівы, прыхільны’ (Клім.) са стратай базавай семантыкі. Да прывараці́ць ’прычараваць’ < вараці́ць (гл. варо́чаць) з семантыкай (і практыкай) рытуальнага дзеяння, накіраванага на вяртанне аб’екту магічнага ўздзеяння, параўн. ст.-бел.приворотити ’аднавіць, вярнуць’, приворотитися ’апамятацца, апрытомнець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Benevolus animus maxima est cognatio
Добразычлівы чалавек ‒ самы блізкі родзіч.
Благожелательный человек ‒ самый близкий родич.
бел. Добраму скрозь добра. Добры чалавек хоць і чужы, ды лепшы за дрэннага сваяка.
рус. Добрый человек надёжнее каменного моста. Хороший друг, что брат. С доброхотом всякому в охотку.
фр. Un bon ami vaut mieux que cent parents (Добрый друг лучше ста родственников).
англ. A good friend is my nearest relation (Добрый друг ‒ мой ближайший родственник).
нем. Ein guter Freund ist mehr wert, als ein Bruder in der Ferne/als hundert Verwandte (Хороший друг более ценен, чем брат вдали/чем сто родственников).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
I don’t find her very sympathetic. Я не лічу яе сімпатычнаю.
3. (to) адабра́льны;
She wasn’t sympathetic to our request. Яна не адклікнулася на нашу просьбу.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прыя́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, даверам. Гутарка так і лілася, так і сакатала, і гутарка самая прыязная, поўная спачування.Колас.З гэтым хлопцам у мяне адразу ўсталяваліся прыязныя і даверлівыя адносіны.Савіцкі.
2.Добразычлівы, спагадлівы. Міхаль Ермаліцкі адразу неўзлюбіў Собіча. Ён быў наогул не вельмі прыязны да людзей і крыху закаханы ў сябе.Скрыган.Нават лаянка.. [Івана Пракопавіча], звычайна прыяцельская, прыязная, вясёлая, цяпер звініць сапраўднаю злосцю.Колас.
3. Які выказвае дружалюбнасць, добразычлівасць, прыязнасць. Чалавек глядзеў.. вясёлымі вачамі, і ўвесь яго твар .. поўніўся добрай прыязнай усмешкай.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае схільнасць да чаго‑н. Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны — рыбалку паважаюць.. Другія — ў даміно казла ганяюць. А трэцім — падабаецца спяваць. Трапляюцца й прыхільныя да пляшкі...Корбан.
2. Які выказвае сімпатыі, спагаду да каго‑, чаго‑н., спачувае каму‑н.; добразычлівы. Яму яшчэ не даводзілася мець такіх прыхільных і шчыра зацікаўленых слухачоў.Машара.// Які выяўляе адабрэнне, спагаду, спачуванне. [Вера Андрэеўна] прашапацела каля Рыгора шаўковым халатам, кінула на госця прыхільны позірк.Арабей.— Блудны сын, блудны сын! — [бацькавы рукі] сціснулі Стасеву постаць у прыхільным моцным абдымку.Мікуліч.
3. Які выказвае адабрэнне; станоўчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kindly
[ˈkaɪndli]1.
adj.
1) прыя́зны; добразычлі́вы, прыхі́льны; ве́тлы
kindly faces — прыя́зныя тва́ры
kindly criticism — прыхі́льная кры́тыка
2) прые́мны; мя́ккі, лаго́дны
2.
adv.
1) прыя́зна, добразычлі́ва
2) ве́тліва; ве́тла
I thank you kindly — шчы́ра дзя́кую вам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пачці́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Паважны, шаноўны, паважаны, добразычлівы. Сцяпана ведалі ўсе як пачцівага і даволі памяркоўнага чалавека.Кавалёў.// Які выказвае павагу, пашану да каго‑н. Сцяпанаў прывітаў .. [жанчыну] пачцівым паклонам.Васілевіч.У пачцівым маўчанні мы праслухалі мелодыю, што адбівалі званы.Краўчанка.
2.перан.Разм. Значны (аб адлегласці, памеры і пад.). Студэнты малодшых курсаў, якія ў час лекцый прыходзілі сюды на фізпрактыку, з пачцівай адлегласці разглядаючы пакуль што незразумелую ім канструкцыю, заўважалі, як яна з кожным днём змяняецца.Шахавец.Стоячы на даволі пачцівай адлегласці ад [дзяўчыны],.. я сціпла адказаў: — Дырэктар нам і загадаў, каб мы ўночы не адпусцілі дзяўчат адных, абавязкова праводзілі да самага дому.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gütig
1.a до́бры; мі́лы, ве́тлівы, добразычлі́вы;
wóllen Sie so ~ sein! бу́дзьце ласка́вы!, зрабі́це ла́ску!
2.adv ве́тліва, добразычлі́ва;
sich ~ gégen j-n erzéigen ста́віцца да каго́-н. добразычлі́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)