ГІ́РГЕЛЬ Мікалай Сяргеевіч (н. 1.8.1946, в. Цімошкава Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. графік. Брат С.С.Гіргеля. Скончыў графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1969). З 1976 мастак БелТА, з 1991 у газ. «Рэспубліка». Працуе ў жанры карыкатуры, плаката, шаржа. Аўтар зб-каў карыкатур «Сярдзіты аловак» (1978), «Замалёўкі без лакіроўкі» (1989), шаржаў на дзеячаў культуры, навукі, палітыкаў. Малюнкам Гіргеля ўласцівы праблематычнасць (пластычны малюнак), сатыр. вастрыня.
грамадскае аб’яднанне прамыслоўцаў, вучоных, спецыялістаў нар. гаспадаркі, грамадскіх дзеячаў. Створана ў 1990. Асн. мэта: забеспячэнне ўзаемавыгаднай сумеснай дзейнасці прадпрыемстваў і арг-цый — чл. асацыяцыі для вырашэння вытворча-гасп. і сац. праблем. Аб’ядноўвае больш за 170 прамысл. аб’яднанняў, прадпрыемстваў, фін. і навук. арг-цый, навуч. устаноў Беларусі, шэраг асацыіраваных калект. членаў — галіновыя асацыяцыі прадпрыемстваў, рэгіянальныя аб’яднанні прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Членамі-карэспандэнтамі БНПА з’яўляюцца дзесяткі замежных фірмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маэ́стра
(іт. maestro = настаўнік, майстар)
1) ганаровая назва буйных дзеячаў у розных галінах мастацтва (кампазітараў, дырыжораў, жывапісцаў);
2) званне, якое прысвойваецца выдатным шахматыстам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛОРУ́ССКАЯ ЖИЗНЬ»,
штодзённая грамадска-паліт. газета праваакцябрысцкага кірунку. Выдавалася 9(22).2.1909 і з 1(14).1 да 9(22) 8.1911 у Вільні на рус. мове. Стаяла на пазіцыях заходнерусізму. Адмаўляла самабытнасць бел. народа, лічыла беларусаў «вялікай рускай большасцю Паўночна-Заходняга краю». Выступала за паступовую замену бел. мовы рускай, называла бел. пісьменнікаў і інш.дзеячаўнац. культуры палякамі, якія апрануліся ў бел. світку. З 10(23).8.1911 выходзіла пад назвай «Северо-Западная жизнь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКІ́НСКІЯ КАМІСА́РЫ,
26 дзеячаўБакінскай камуны. Сярод іх старшыня Бакінскага СНК С.Г.Шаўмян, наркомы М.А.Азізбекаў, П.А.Джапарыдзе, І.Ц.Фіялетаў, Р.Н.Карганаў, Я.Д.Зевін, М.Г.Везіраў, інш.парт., сав. і ваен. работнікі камуны, у т. л. М.В.Басін. Бакінскія камісары арыштаваны ўрадам дыктатуры Цэнтракаспія, расстраляны эсэрамі і англ. інтэрвентамі 20.9.1918 у Закаспіі. Праз 2 гады іх астанкі перавезены ў Баку і пахаваны на плошчы, дзе створаны пантэон.
арганізацыя бел. фашыстаў у 1930—40-я г. Пачала стварацца ў 1933 у Вільні па ініцыятыве групы пранямецка настроеных бел.дзеячаў. З 1934 працаваў прэзідыум Бел. нацыянал-сацыяліст. актыву (старшыня Ф.Акінчыц), які ў 1936 ператвораны ў БНСП. Друкаваны орган — час.«Новы шлях». Партыя была забаронена ўладамі Польшчы. БНСП не мела падтрымкі сярод бел. насельніцтва і ням.-фаш. улад. Распалася, відаць, пасля смерці Акінчыца (сак. 1943).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОМ РАБО́ТНІКАЎ МАСТА́ЦТВАЎрэспубліканскі,
творчы клуб дзеячаў мастацтва Беларусі. Адкрыты ў Мінску ў 1963. Мае на мэце прапагандаваць тэатр. і муз. мастацтва, садзейнічаць павышэнню прафес. ўзроўню працаўнікоў мастацтва. Арганізоўвае лекцыі і даклады, творчыя вечары, сустрэчы з майстрамі сцэны. Працуюць ун-ттэатр. мастацтва, клубы творчай і навук. моладзі, «У свеце цудоўнага» (для школьнікаў). Размешчаны ў будынку б.Мінскага царкоўна-археалагічнага музея. Мае глядзельную (169 месцаў) і выставачную залы, бібліятэку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАГО́НЯ»,
грамадска-паліт. газета. Выдаецца з 1992 у Гродне на бел. мове. Выходзіла раз у 2 тыдні, з мая 1993 — раз у тыдзень, з ліп. 1997 два разы ў тыдзень. Друкуе матэрыялы на паліт., грамадска-сац., эканам. тэмы, асвятляе мясц.культ., канфесійнае, спарт. жыццё. Аддае ўвагу гіст. праблематыцы, змяшчае краязнаўчыя допісы, мемуары, успаміны дзеячаўбел. руху. Пастаянныя рубрыкі: «Грамадства», «Палітычная сцэна», «Сумежжа», «Вайна і людзі», «Лёсы», «Наш каляндар» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУ́ССКАЯ СТАРИНА́»,
гістарычны часопіс, які выходзіў у 1870—1918 у Пецярбургу штомесячна. Яго рэдактарамі былі М.І.Сямеўскі (з 1870) пры ўдзеле В.І.Сямеўскага, М.К.Шыльдэр (з 1892), М.Ф.Дубровін (1896—1904), С.П.Зыкаў і інш. Публікаваў афіц. дакументы, аўтабіяграфіі, мемуары, лісты паліт. і грамадскіх дзеячаў, раней не выдадзеныя творы рус. пісьменнікаў. У ім упершыню пачалі друкавацца матэрыялы па гісторыі рэв. руху ў Расіі, у т. л. пра дзекабрыстаў. Змяшчаў гравюры, малюнкі, гал.ч. партрэты і факсіміле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУДЗІВА́РА,
старажытны яп. арыстакратычны род. Яго паліт. ўзвышэнне пачалося ў 7 ст., з 8 ст. ўсталяваўся звычай выбіраць жонак імператарам Японіі выключна з роду Ф. З 9 ст. прадстаўнікі дому Ф. сталі фактычнымі правіцелямі Японіі з тытуламі рэгентаў (сэсё) або канцлераў (кампаку), амаль пазбавіўшы імператараў улады. З пач. распаду дзяржавы на ўдзелы ў сярэдзіне 11 ст. Ф. страцілі рэальную ўладу, хоць фармальна правілі да 1184. З роду Ф. вядома шмат дзярж. і паліт.дзеячаў Японіі.