пуцяві́на, -ы, мн. -ы, -він, ж. (паэт.).

Шлях, жыццёвая дарога.

Пуцявіны маладосці.

|| прым. пуцяві́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гасці́нец², -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Вялікая бойкая дарога; тракт.

Даўгінаўскі г.

|| прым. гасці́нцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бето́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Дарога, пляцоўка і пад., пакрытая бетонам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхля́бісты разг. сля́котный;

~тая даро́га — сля́котная доро́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бальша́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вялікая дарога (у адрозненне ад прасёлачнай).

Праляглі бальшакі з бярозавымі прысадамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уто́мны, -ая, -ае (разм.).

Які даводзіць да стомы, зморанасці.

Утомная дарога.

Утомная гарачыня.

|| наз. уто́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́н¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

Дарога, па якой гоняць жывёлу на папас.

|| прым. паго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

просёлок м. палява́я даро́га; прасёлак, -лка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

beltway [ˈbeltweɪ] n. AmE кальцава́я даро́га

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

trunkroad [ˈtrʌŋkˌrəʊd] n. BrE магістра́льная даро́га

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)