разгро́м, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разграміць. // Сляды, вынік гэтага дзеяння. На двары поўны разгром. Шмат друзу, растаптаныя гільзы ад патронаў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паго́ршанне, ‑я, н.

Разм. Тое, што і пагаршэнне. У той момант, калі здавалася, што жыццё Налівайкі выратавана, наступіла рэзкае пагоршанне яго становішча. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мача́нка, ‑і, ДМ ‑чанцы, ж.

Страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой. Першай з гарачых закусак была падала мачанка з блінамі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́зірнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Выглянуць. [Незнаёмец:] — Вызірні па дарогу і палічы машыны, колькі іх ідзе? Чорны. З-за снежных хмар вызірнуў месяц. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атруці́цца, ‑ручуся, ‑руцішся, ‑руціцца; зак.

Памерці ад атруты. [Хімка:] — Дык глядзі ж, каб нічога не чапаў, — воцатам можна атруціцца. Гурскі. // Пашкодзіць сабе арганізм атрутным рэчывам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пстрык, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкага, кароткага гуку. [Байкач:] Французскі замок. Пстрык і гатова. Гурскі. Вялікім пальцам — пстрык! — [баба] знімае вузельчык з кончыка верацяна. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасхіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Схіліць усіх, многіх або ўсё, многае. Народ гуртам стаяў каля вырытай свежай магілы, людзі пасхілялі галовы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёхканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цёхкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Далятаў спеў салаўя: цоканне, перабор, пошчак, цёхканне і свіст. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́ны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Лянівы. Варушацца леныя птахі, чысцяць дзюбы аб цёплыя нахохленыя грудзі. Пташнікаў. Неўзабаве ў завулку пачуўся лены брэх, відаць, старога сабакі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зблажэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Схуднелы, змарнелы. Напалоханая маці моўчкі перавяла погляд на сына, ён, зблажэлы .., з ускудлачанымі на галаве валасамі, выцягнуўшыся, ляжаў на лаве. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)