корт², -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Пляцоўка для гульні ў тэніс.

Тэнісныя корты.

|| прым. ко́ртавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Дасягнуць зладжаных дзеянняў у сумеснай гульні.

Футбольная каманда згулялася.

|| незак. згу́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэва́нш, -у, м.

Адплата за паражэнне (у вайне, у гульні).

Узяць р.

Матч-р.

|| прым. рэва́ншны, -ая, -ае (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

snooker [ˈsnu:kə] n. сну́кер (від гульні ў більярд)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ша́шачніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Дошка з клеткамі для гульні ў шашкі, шахматы.

2. Скрынка для шашак, шахмат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куш, -а, м. (разм.).

1. Стаўка ў картачнай гульні.

Сарваць добры к.

2. Вялікая колькасць грошай.

Разлічваць на вялікі к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маркёр¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд.

|| прым. маркёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мат¹, -а, М ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Пройгрыш у шахматнай гульні.

Спёрты м.

|| прым. ма́тавы, -ая, -ае.

Матавая пазіцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапасава́ць

‘падчас гульні перадаць каму-небудзь што-небудзь (мяч, шайбу і пад.) і без прамога дапаўнення (на каго-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапасу́ю перапасу́ем
2-я ас. перапасу́еш перапасу́еце
3-я ас. перапасу́е перапасу́юць
Прошлы час
м. перапасава́ў перапасава́лі
ж. перапасава́ла
н. перапасава́ла
Загадны лад
2-я ас. перапасу́й перапасу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перапасава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

перапасо́ўваць

‘падчас гульні перадаваць каму-небудзь што-небудзь (мяч, шайбу і пад.) і без прамога дапаўнення (на каго-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перапасо́ўваю перапасо́ўваем
2-я ас. перапасо́ўваеш перапасо́ўваеце
3-я ас. перапасо́ўвае перапасо́ўваюць
Прошлы час
м. перапасо́ўваў перапасо́ўвалі
ж. перапасо́ўвала
н. перапасо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. перапасо́ўвай перапасо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перапасо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)