1. Дасведчанасць у якой‑н. справе. Гэтыя праблемы не ў яго кампетэнцыі.
2. Сукупнасць правоў і абавязкаў той ці іншай установы або адказнай асобы. Кампетэнцыя судовых органаў. □ — У чыёй кампетэнцыі справа кааптацыі членаў у акружком? — запытаўся [Андрэй].Пестрак.Гукам быў упэўнены, што Шыковіч прыйшоў з-за сына, хоць не разумеў, чым ён мог памагчы. Вызваліць з-пад арышту — не яго кампетэнцыя.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тускно́та ‘маркота, смутак, сум’ (Байк. і Некр., Адм.). Ранняе запазычанне з польск.tęsknota ‘туга, смутак, журба’, пра што сведчыць замена другаснага насавога на у (Булыка, Выбр. пр., 122) < *tъskn‑ota < *tъsknъ ‘смутны, журботны, тужлівы’, ‘варты жалю, мізэрны’ (гл. папярэдняе слова), што дало натуральным шляхам прыметнік ckny ‘тс’. Ст.-польск.tesknić sobie ‘быць у роспачы, засмучаным’, дзе пазней пад уздзеяннем ‑n‑ галосны гук ‑e‑ стаў насавым гукам > tęsknić (Борысь, 632), магчыма, было крыніцай ст.-бел.тескнети ‘тс’.
испусти́ть звук абазва́цца гу́кам, даць (пада́ць) гук; однако чаще переводится другими глаголами в соответствии со значением сущ.;
испусти́ть за́пах запа́хнуць;
испусти́ть крик закрыча́ць, кры́кнуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шо́ргат, ‑у, М ‑гаце, м.
1. Слабы, невыразны шум ад руху, трэння аднаго прадмета аб другі. Бераг .. [Пнівадкі] жыў новымі гукам: стук сякер, шоргат піл, песні.Чорны.Хачу паслухаць Шум сівых бароў І пахадзіць прасекаю лясною, Спыніцца над Бярозаю-ракою, Паслухаць шоргат сініх чаратоў.Свірка.
2.перан. Тое, што і шорах (у 2 знач.). Алаіза раптам ясна ўявіла, як дамавіну з яе целам апускаюць у сырую, халодную зямлю. Аж шоргат прайшоў па целе.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗВЫШЦЯКУ́ЧАСЦЬ,
сукупнасць фіз. з’яў, звязаных з працяканнем без трэння вадкага гелію праз капіляры і вузкія шчыліны пры тэмпературах, блізкіх да абсалютнага нуля. Адкрыта эксперыментальна П.Л.Капіцам (1938), тэорыя створана Л.Д.Ландау (1941).
Пры т-ры 2,17 К (λ-пункт) у вадкім геліі (ізатоп 1Не) адбываецца фазавы пераход 2-га роду: з нармальнага стану (гелій I) ён пераходзіць у звышцякучы стан (гелій II). З. суправаджаецца вельмі вял. цеплаправоднасцю і наяўнасцю рознасці тэмператур у двух сасудах са звышцякучым геліем, злучаных капілярам, што вядзе да значнай рознасці ціску ў іх (тэрмамех. эфект). У звышцякучым геліі разам са звычайным гукам (ваганні ціску) існуе другі гук (ваганні т-ры). Тэорыя З. заснавана на квантавых уяўленнях аб квазічасціцах — фанонах. У вадкім геліі змена энергіі суправаджаецца вылучэннем або паглынаннем фанона, які мае такую ж залежнасць паміж частатой і энергіяй, як і квант святла, але распаўсюджваецца са скорасцю гуку. Калі гелій II працякае праз капіляр са скорасцю, меншай за скорасць гуку, яго кінетычная энергія не пераходзіць у цеплавую, бо фаноны не могуць узнікнуць (трэнне адсутнічае). Калі скорасць руху перавышае скорасць гуку, узнікае трэнне і З. знікае.
Літ.:
Капица П.Л. Вязкость жидкого гелия при температурах ниже точки λ // Докл.АНСССР. 1938. Т. 18, № 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Адзывацца пры ўдары гукам, падобным да лёгкага звону; дзвынкаць. Брынкае шыба.// Выклікаць ударам такі гук. Нехта доўга брынкаў на кухні пасудай.
2.начым. Няўмела або ляніва іграць на якім‑н. музычным інструменце. Андрэй Шыбянкоў, як зазвычай, сядзеў, фарсіста закінуўшы нагу за нагу, і брынкаў на вечнай сваёй гітары.Зарэцкі.Я ўжо ўмеў чытаць ноты, сяк-так брынкаў на раялі, і таму вучоба музыцы не была для мяне вялікім цяжарам.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́бух, ‑у, м.
1. Хімічная рэакцыя з імгненным вылучэннем энергіі, якая суправаджаецца моцным гукам, успламяненнем і выклікае разбуральныя дзеянні. Выбух дынаміту. Выбух гранаты. Ядзерны выбух.
2. Выбуховая хваля. У гэты момант магутны раскацісты выбух скалануў вагон.Паслядовіч.
3.перан. Раптоўнае праяўленне якога‑н. дзеяння ці пачуцця. Рэвалюцыйны выбух. Выбух смеху, абурэння. □ Прамова скончана. У зале Выбух воплескаў, як шквал.А. Александровіч.
4. Форма скачкападобнага пераходу якой‑н. з’явы ад старой да новай якасці.
5. Імгненны выхад струменю паветра пры вымаўленні некаторых зычных гукаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУНІ́ЧНАЕ ПІСЬМО́,
адзін з тыпаў пісьма, знакі якога (руны) мелі завостраныя абрысы. Р.п. карысталіся з пач.н.э. скандынаўскія, англасаксонскія, герм. і некат. інш. плямёны. Руны высякалі ці выразалі на камені, метале, косці, дрэве і інш. Захаваліся і рукапісныя руны на пергаменце. Рунічныя надпісы знойдзены ў Скандынавіі (3 ст.), Германіі, Англіі (6—7 ст.), Францыі, Грэцыі, Румыніі і інш. краінах. Усяго вядома каля 4 тыс. рунічных помнікаў, самы вядомы — Дацкі кодэкс законаў 13—14 ст.Р.п. адносіцца да вакалізавана-гукавога тыпу: гукавое значэнне кожнай літары супадала з пачатковым гукам яе назвы. Літары пісаліся пераважна злева направа. Алфавіт стараж. рунаў складаўся з 24 знакаў (т.зв. старшыя руны, або футарк). З 11 ст. ў скандынаўскіх краінах пачалі ўжываць алфавіт з 16 літар (малодшыя руны), у якім адным знакам абазначаліся глухія і звонкія гукі, галосныя з умляўтам і без яго. З 11 ст. ў Даніі, пазней у Нарвегіі на базе малодшых рунаў фарміравалася пункціраванае Р.п.; да 16 літар дадаваліся кропкі і рыскі, што дазваляла больш дакладна абазначаць блізкія, але розныя гукі. З пашырэннем хрысціянства ў Еўропе язычніцкае Р.п. паступова выцеснена лацінскім пісьмом, але ў Скандынавіі яно праіснавала да 14 ст., цалкам знікла ў 20 ст. Існуе шмат гіпотэз генет. сувязі Р.п. з фінікійскім пісьмом, з алфавітамі грэч., лац. і паўн.-італійскім, а таксама з сістэмамі знакаў уласнасці, лічэння, магіі і інш.
1. і без дап. Утварыць голасам музычныя гукі, выканаць голасам музычны твор. Прапець гімн. Прапець мелодыю.// Вымавіць нараспеў. Дзяўчына тым часам зусім супакоілася і з какецтвам прапела: — Малады чалавек, дазвольце ваш галаўны ўбор і паліто!Карпюк.// Утварыць пявучы гук (гукі). Прапелі пеўні галасіста. Даўно мінуў паўночны час.Танк.// Праляцець з пявучым гукам. Першая куля прапела над галавою, збіўшы з хвоі кару.Лупсякоў.
2.Разм. Страціць голас ад спявання. Прапець голас.
3. і без дап. Пець некаторы час. Прапець увесь вечар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бас, ‑а; мн. басы, ‑оў; м.
1. Самы нізкі мужчынскі голас. Машына павезла іх у стэп. Калі яна неўзабаве спынілася, густы бас Бурмакова прагучаў па-маладому звонка. — Прыехалі!Шыцік.// Спявак з такім голасам. Праз хвіліну нечакана, выразна і гучна загрымела музыка. Бас пачаў спяваць арыю Сусаніна.Шамякін.
2. Духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра. Аркестравыя балалайкі носяць назвы — прыма, секунда, альт, бас і кантрабас.
3.толькімн. (басы́, ‑оў). Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам. Разняў гармонь танкіст ўдалы Ды як націсне на басы.Колас.Доўга яшчэ гудзелі трубным гулам басы ўнутры раяля.Хомчанка.
[Іт. basso.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)