заканаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які выцякае з аб’ектыўных законаў; невыпадковы, прычынна абумоўлены. Заканамерная з’ява. □ Камунізм — не выдумка летуценнікаў, а заканамерны вынік грамадскай гісторыі, падрыхтаваны ўсім ходам развіцця капіталізму. Лушчыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

status [ˈsteɪtəs] n. ста́тус, грама́дскае стано́вішча;

a rise in status прасо́ўванне па грама́дскай ле́свіцы;

a status seeker пра́гны да сла́вы чалаве́к, славалю́б

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дзелавы́, -а́я, -о́е.

1. Які адносіцца да грамадскай, службовай дзейнасці.

Дзелавая размова.

Дзелавыя сувязі.

Дзелавое пісьмо.

2. Які ведае справу, умела кіруе і клапоціцца аб рабоце.

Дзелавыя людзі.

Д. кіраўнік.

3. Прыдатны для апрацоўкі ў якасці матэрыялу (спец.).

Дзелавая драўніна.

4. Звязаны са справаводствам.

Д. стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

tribunal [trɪˈbju:nl] n. трыбуна́л, суд;

the tri bunal of public opinion суд грама́дскай ду́мкі;

appear/be brought before a tribunal з’яві́цца пе́рад судо́м

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пасла́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Пісьмовы зварот дзяржаўнага дзеяча (ці грамадскай арганізацыі) да другога (ці да другой арганізацыі) па якім-н. важным дзяржаўным, палітычным пытанні.

П. прэзідэнта кангрэсу.

2. Увогуле — пісьмо, пісьмовы зварот (уст. і іран.).

Страснае п.

3. Літаратурны твор у форме звароту да каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штанда́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У некаторых арміях: палкавы сцяг у кавалерыйскіх часцях або сцяг як знак дзяржавы ці грамадскай арганізацыі.

2. У царскай Расіі і некаторых краінах: сцяг кіраўніка дзяржавы (манарха, прэзідэнта), які паднімаецца ў месцы яго знаходжання.

3. Сцяг (паэт.).

|| прым. штанда́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГРАМА́ДСКАЯ ДУ́МКА,

стан масавай свядомасці, які адлюстроўвае адносіны грамадства або яго часткі да з’яў і працэсаў сац.-паліт. і сац.-культ. рэчаіснасці, да дзейнасці пэўных асоб, груповак, арг-цый і г.д. Можа выступаць у экспрэсіўнай, кансультатыўнай і рэгулятыўнай функцыях; у залежнасці ад зместу выказванняў у ацэначных, аналітычных і канструктыўных меркаваннях. Грамадская думка рэгулюе паводзіны індывідаў, сац. груп, суполак, сац. ін-таў у грамадстве, выпрацоўвае пэўныя нормы грамадскіх паводзін; выяўленні нар. характару. Носьбітам (суб’ектам) грамадскай думкі можа выступаць грамадства ў цэлым, а таксама розныя сац. і паліт. групоўкі. Найб. актыўнымі каналамі фарміравання і выяўлення грамадскай думкі ў дэмакр. грамадстве з’яўляюцца сродкі масавай інфармацыі, сходы, мітынгі, маніфестацыі грамадзян, а таксама рэферэндумы, выбары органаў улады, сацыялагічныя апытанні насельніцтва. Навук. распрацоўка праблем грамадскай думкі пачалася ў 2-й пал. 19 ст. франц. сацыёлагам Г.​Тардам, у 20 ст.амер. сацыёлагамі А.​Хоўэлам, У.​Ліпманам і інш. У Беларусі тэндэнцыя развіцця грамадскай думкі даследуецца Ін-там сацыялогіі АН Беларусі, недзярж. арг-цыяй «Грамадская думка», інш. сацыяльнымі групамі.

Літ.:

Тард Г. Общественное мнение и толпа: Пер. с фр. М., 1902;

Тернер Дж. Структура социологической теории: Пер. с англ. М., 1985;

Горшков М.К. Общественное мнение: История и современность. М., 1988.

Я.​М.​Бабосаў.

т. 5, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

статы́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Навука, якая вывучае колькасныя паказчыкі развіцця грамадства і грамадскай вытворчасці.

Эканамічная с.

Сельскагаспадарчая с.

2. чаго. Колькасны ўлік разнастайных масавых выпадкаў, з’яў.

С. нараджальнасці.

Прамысловая с.

3. Навуковы метад колькасных даследаванняў, якія выкарыстоўваюцца ў некаторых галінах ведаў.

Лінгвістычная с.

|| прым. статысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саветало́гія, ‑і, ж.

Рэакцыйны напрамак у сучаснай буржуазнай грамадскай навуцы, прапагандзе, ідэалогіі, які з тэндэнцыйных пазіцый вывучае і асвятляе жыццё СССР і іншых сацыялістычных краін, іх эканамічны і палітычны лад, гісторыю і культуру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

poll2 [pəʊl] v.

1. право́дзіць апыта́нне грама́дскай ду́мкі

2. галасава́ць (на выбарах); атры́мліваць пэ́ўную ко́лькасць галасо́ў;

He polled 500 votes. Ён атрымаў 500 галасоў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)