аргілафі́лы

(ад гр. argillos = гліна + -філ)

водныя арганізмы, якія жывуць галоўным чынам на гліністым грунце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паб

(англ. pub, ад public house = грамадскі дом)

піўная (галоўным чынам у англамоўных краінах).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

крэ́кінг, ‑у, м.

1. Перапрацоўка нафты і цяжкіх нафтапрадуктаў у спецыяльных устаноўках для атрымання больш каштоўных прадуктаў (галоўным чынам бензіну). Крэкінг нафты.

2. Устаноўка для такой перапрацоўкі.

[Англ. cracking.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іпатэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы, ж.

Пазыка, якая выдаецца ў капіталістычных краінах пад заклад нерухомай маёмасці, галоўным чынам зямлі, а таксама заклад нерухомай маёмасці пад такую пазыку.

[Ад грэч. hypothēkē — заклад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́барачны, ‑ая, ‑ае.

Не кожны, некаторы; не суцэльны, частковы. Выбарачны кантроль. □ Людзі не чакалі, пакуль роўна даспее.. жыта, а пачыналі жніво выбарачным парадкам, галоўным чынам на ўзгорках. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інкаса́тар

(ад інкасацыя)

службовая асоба, якая займаецца прыёмам і выдачай грошай галоўным чынам па-за ўстановай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

астракаларыме́трыя

(ад астра- + каларыметрыя)

раздзел практычнай астрафізікі, звязаны з вызначэннем колеру нябесных аб’ектаў, галоўным чынам зорак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бербе́ры, ‑аў; адз. бербер, ‑а, м.; берберка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. берберкі, ‑рак; ж.

Група народаў, якія насяляюць галоўным чынам краіны Паўночнай Афрыкі (Марока, Алжыр, Туніс і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́тнік, ‑а, м.

Прадстаўнік пасляваеннага стыхійнага анархічна-бунтарскага руху моладзі (галоўным чынам у ЗША і Вялікабрытаніі), якая выказвае пратэст супраць буржуазнай маралі тым, што парушае нормы супольнага жыцця людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўрастэні́я

(ад гр. neuron = нерв + asteneia = слабасць)

функцыянальнае расстройства нервовай сістэмы, якое выклікаецца галоўным чынам ператамленнем.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)