англійскі падарожнік, даследчык Афрыкі. У 1861—65 арганізаваў экспедыцыю ў Афрыку. З мэтай вывучэння цячэння Ніла і яго прытокаў прайшоў праз Судан і паўд. Эфіопію. У 1864 адкрыў другі выток Белага Ніла — воз. Мабуту-Сесе-Сека, вадаспад Мерчысан на р.Вікторыя-Ніл. У 1870—73 па даручэнні віцэ-караля Егіпта кіраваў егіп.ваен. экспедыцыямі, каб устанавіць гандл. кантакты з краінамі ў бас. Белага Ніла, а таксама ліквідаваць у гэтым раёне гандаль нявольнікамі. Даследаваў Кіпр (1875), падарожнічаў па Індыі, ЗША і Японіі.
руская актрыса. Нар.арт. Расіі (1986). Скончыла Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1971). Працуе ў маск. т-ры імя Маякоўскага. Яе мастацтву ўласцівы жыццёвая сіла і натуральнасць, сцэн. тэмперамент, эмацыянальная прывабнасць. Сярод роляў: Кацярына Ізмайлава («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» паводле М.Ляскова), Эма Гамільтан («Вікторыя» Г.Рэтыгана). З 1973 здымаецца ў кіно: «Салодкая жанчына», «Асенні марафон» (Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1981), «Аднойчы праз дваццаць гадоў», «Сабачы баль», «Нябёсы запаветныя», «Курыца» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1984 (за тэатр. работы) і прэмія Ленінскага камсамола 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ КАМІТЭ́Т ПРЫ МІ́НСКІМ АДДЗЯЛЕ́ННІ ПАЎНО́ЧНАГА БА́НКА,
манапалістычнае аб’яднанне запалкавых фабрыкантаў паўн.-зах. губерняў і Польшчы у 1905—13. Аб’ядноўваў 11 буйнейшых ф-к рэгіёна, у т. л. 6 з бел. губерняў: «Прагрэс-Вулкан» (Пінск), «Вікторыя» і «Бярэзіна» (Барысаў), «Дзвіна» (Дзвінск), «Маланка» (Мазыр), «Дружына» (Койданава). У 1907 Зах.к-т аб’яднаўся з арг-цыяй аналагічнага профілю ў Маскве — Усх. к-там і ўтварыў агульнарас. сіндыкат «Рускае таварыства запалкавага гандлю», які на працягу некалькіх гадоў дамінаваў на рынку еўрап. часткі Рас. імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБУ́ТУ-СЕ́СЕ-СЕ́КА (Mobutu Sese Seko; да 1973 Альберт; Albert),
возера ва Угандзе і Дэмакр. Рэспубліцы Конга, у бас.р. Ніл. Размешчана ў тэктанічнай катлавіне на выш. 619 м, у сістэме Зах.-Афр. грабена. Пл. 5,6 тыс.км², даўж. 160 км, шыр. каля 40 км, глыб. да 58 м. Берагі расчлянёныя, б.ч. стромкія, дно плоскае. Упадаюць рэкі Семлікі і Вікторыя-Ніл, выцякае р. Альберт-Ніл. Рыбалоўства. Суднаходства. Парты: Бутыяба (Уганда), Касеньі (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Адкрыта ў 1864 С.У.Бейкерам. Названа ў гонар Мабуту Сесе Сека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАКА́НСКІЯ ГОРЫ, Ракхайн, Аракан-Йома,
горы на З п-ва Індакітай, у М’янме. Працягласць каля 800 км. Выш. да 3053 м (г.Вікторыя). Сярэдневышынныя складкава-глыбавыя горы, утвораныя ў альпійскую складкавасць. Паралельныя мерыдыянальныя хрыбты з вострымі і стромкімі схіламі, падзеленыя эразійна-тэктанічнымі далінамі на Пн, пераходзяць на Пд у нізкагорныя ланцугі пакатых узвышшаў выш. 150—200 м. Складзены са сланцаў, кварцытаў, пясчанікаў, па перыферыі — з асадкавых парод. Карысныя выкапні: волава, вальфрам, свінец, золата, серабро, каштоўныя камяні. Наветраныя зах. схілы ўкрыты вільготнымі трапічнымі вечназялёнымі лясамі, падветраныя ўсх. — мусоннымі лістападнымі, на выш. 1000 м і больш — вечназялёнымі дубовымі і хваёвымі лясамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПА́ЛА (Kampala),
горад, сталіца Уганды, адм. ц.Цэнтр. правінцыі. Знаходзіцца каля паўн. ўзбярэжжа воз.Вікторыя. 945 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая, фармацэўтычная, гарбарна-абутковая, металаапр., дрэваапр., тэкст., аўтарамонтныя майстэрні. Ун-т. Музей Уганды (у т. л. унікальная калекцыя афр.муз. інструментаў). Цэнтр археал. даследаванняў. Нац. тэатр.
Засн. ў 1890 англічанамі як крэпасць на ўзгорку Кампала (на мове луганда імпала — антылопа) каля ўзгорка Менга, дзе знаходзілася стараж. сталіца Уганды Менга. Развівалася як гандл.цэнтр. З 1906 мела гарадскі, з 1949 муніцыпальны статус. Пасля абвяшчэння незалежнасці Уганды (1962) сталіца дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЛ (сучасная егіпецкая назва Эль-Бахр; лац. Nilus, грэч. Neilos),
рака ў Афрыцы, адна з найб. доўгіх рэк свету. Даўж. 6671 км, пл. басейна 2870 тыс.км². Басейн Н. на тэр. Руанды, Бурундзі, Дэмакр. Рэспублікі Конга, Танзаніі, Уганды, Кеніі, Эфіопіі, Судана, Егіпта. Пачынаецца на Усх.-Афрыканскім пласкагор’і, на У ад возера Ківу, упадае ў Міжземнае м., утварае дэльту. Выток — р. Рукарара на ПдЗ Руанды, у сістэме р. Кагера; у межах Усх.-Афрыканскага пласкагор’я працякае праз воз.Вікторыя, на выхадзе з якога наз.Вікторыя-Ніл, перасякае скалістыя грады (парогі і вадаспады, затопленыя пры буд-ве плаціны Оўэн-Фолс), упадзіну воз. К’ёга, упадае ў воз. Мабуту-Сесе-Сека. З возера выцякае пад назвай Альберт-Ніл, цячэ па раўнінах паўд. Судана, перасякае забалочаны раён Сэд, дзе наз. Бахр-эль-Джэбель. Пасля сутокаў з р. Эль-Газаль рака наз. Белы Ніл (Бахрэль-Аб’яд), цячэ па паўпустыннай мясцовасці ў шырокай даліне. Каля г. Хартум прымае самы вялікі прыток — Блакітны Ніл (Бахр-эль-Азрак) і далей наз. ўласна Н. Ніжэй вусця р. Атбара цячэ па Сахары, перасякае крышталічнае плато, утварае парогі (часткова затоплены пры буд-ве Асуанскай плаціны). Ад Асуана да Каіра цячэ ў шырокай (да 20—25 км) даліне. За 20 км на Пн ад Каіра пачынаецца дэльта Н. (пл. 22—24 тыс.км²), дзе вылучаюцца 9 вял. і мноства дробных рукавоў і лагунныя азёры (у паўн. частцы). Гал. прытокі ў верхняй палавіне цячэння: Эль-Газаль (злева), Асва, Собат, Блакітны Н., Атбара (справа). Рэжым Н. складаны. У экватарыяльнай зоне павышаныя ўзроўні летам і зімой. У цэнтр. і паўн. Судане і Егіпце падняцце вады ў летне-асенні перыяд. Сярэдні расход вады каля г. Асуан 2,6 тыс.м³/с, макс. — да 15 тыс.м³/с, мінім. — каля 500 м³/с. Падняцце вады ў межах Егіпта пры звычайнай паводцы 6—7 м. Цвёрды сцёк каля г. Асуан 62 млн.м³ за год, большая частка якога ў выглядзе ілу асядае на палях, у арашальных каналах і вадасховішчах. Н. мае вял.эканам. значэнне: асн. крыніца арашэння і пітной вады, важная трансп. артэрыя. У даліне і дэльце Н. жыве амаль усё насельніцтва Егіпта (на 3% тэр. краіны). Для рэгулявання сцёку вады і барацьбы з паводкамі пабудаваны вял. плаціны: Старая Асуанская, Вышынная Асуанская (Егіпет), Сенарская (Судан) і шматлікія дробныя ГЭС: Асуанская, Наг-Хамады, Эль-Фаюм (на канале Юсуф), Оўэн-Фолс (на р.Вікторыя-Н.). Вял. сетка арашальных сістэм. Воды Н. арашаюць каля 2,4 млн.га у Егіпце і каля 1,1 млн.га у Судане. Праз канал Ісмалія забяспечваецца прэснай вадой з дэльты Н. раён Суэцкага канала, праз канал Эль-Махмудыя — г. Александрыя з наваколлем, праз канал Ібрахімія і рукаў Юсуф частка вады Н. паступае ў воз. Біркет-Карун і на арашэнне аазіса Фаюм. Вадасховішчы Насэр, Гебель-Аулія (на р. Белы Н.) і інш. Рыбалоўства. Прамысл. значэнне маюць нільскі акунь, тыгровая рыба, зубаты карп, балці (афр. карп). Даўжыня суднаходных шляхоў бас. Н. 3,2 тыс.км. Суднаходства па Н. (у сярэднім і ніжнім цячэнні), рукавах дэльты (Дум’ят і Рашыд), арашальных каналах, па азёрах Вікторыя, К’ёга, Мабуту-Сесе-Сека, Тана. Найб. гарады: Хартум (Судан), Асуан, Каір, Александрыя (Егіпет). Даліна Н. (асабліва яго густанаселеная дэльта) была адным з цэнтраў стараж. цывілізацыі, якая ўзнікла на базе арашальнага земляробства (гл.Егіпет Старажытны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧКО́ЎСКІ (Ціт) (1799, г.п. Лагойск Мінскай вобл. — 1843),
бел. жывапісец. З прыгонных графа Тышкевіча. Вучыўся ў Віленскім ун-це ў Я.Рустэма. У 1827 з дапамогай Тышкевіча пасланы ў Германію, дзе займаўся капіраваннем экспанатаў Дрэздэнскай галерэі. У 1836—42 у Мюнхенскай АМ. У 1843 паехаў у Венецыю, дзе раптоўна скончыў самагубствам. Аўтар карцін: «Касец, што менціць касу», «Дзяўчынка з разбітым збанам», «Музыкант настройвае віяланчэль», «Варажбітка прадказвае лёс», «Святая Вікторыя збірае сродкі для беднякоў», партрэтаў Ю.Славацкага (1831), К.Князевіча, генерала Вайчынскага (1836, музей А.Міцкевіча ў Варшаве) і інш.
Літ.:
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. М., 1974. С. 100—104.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ГАРЫ (Gregory),
браты, англ. тапографы, даследчыкі Аўстраліі. Нарадзіліся ў г. Фарнсфілд, Вялікабрытанія. З 1841 супрацоўнікі тапагр. службы ў Зах. Аўстраліі. Агастус (1.8.1819 — 25.6.1905), у 1848 накіраваўся ад г. Перт на Пн, адкрыў і даследаваў бас.р. Мерчысан. У 1855—56 перасек Аўстралію ў паўд.-ўсх. напрамку ад зал. Жазеф-Банапарт Тыморскага м. да Ціхага ак.; даследаваў воз.Вікторыя. У 1858 паўторна перасек Аўстралію ў паўд.-зах. напрамку (ад г. Брысбен да г. Адэлаіда). Фрэнсіс (19.10.1821 — 24.10.1888), вывучаў Зах. Аўстралію, адкрыў у 1858 на Пн ад р. Гаскайн гару Агастус (названа ў гонар брата), у 1861 — рэкі Дэ-Грэй, Фортэск’ю, Ашбертан і хр. Хамерслі. Склаў схематычную геал. карту Зах. Аўстраліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЧУ́К (Вікторыя Яфімаўна) (н. 7.7.1944, с. Княжыкі Чаркаскай вобл., Украіна),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла вучылішча прыкладнога мастацтва ў г. Косаў (Украіна; 1964), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). З 1970 працавала на Мінскім маст.-вытв. камбінаце, з 1983 у акцыянерным т-ве «Мінскі фарфоравы завод». Працуе ў кераміцы. Выканала манум.дэкар. пано для паштамта ў г. Дзяржынск — «Гісторыя пошты» (1980), для Мядзельскага музея нар. славы — «Стары Мядзел», «Новы Мядзел». «Вялікая Айчынная вайна», «Старадаўнія рамёствы», «Фальклор» (усе 1983—87). Аўтар дэкар. пластыкі «Праметэй» (1975), «Сям’я» (1976), «Сілуэты часу» (1977), «Васількі» (1985) для Нац.т-ра імя Я.Купалы, сервізаў «Успамін» (1986), «Чараіт» (1997) і інш.