ДАРУЧЭ́ННЕ,

цывільна-прававое пагадненне, паводле якога адзін бок (давераны) абавязваецца здзейсніць ад імя і за кошт другога боку (даверніка) пэўныя юрыд. дзеянні (набыццё або адчужэнне маёмасці, правядзенне плацяжоў і да т.п.). Давераны абавязаны выканаць Д. асабіста. Ён можа перадаць выкананне Д. інш. асобе толькі ў тым выпадку, калі гэта абумоўлена пагадненнем або калі да гэтага вымушаюць абставіны абароны інтарэсаў даверніка. Давернік абавязаны аплаціць даверанаму ўзнагароджанне, калі гэта прадугледжана законам або дагаворам. Парадак выканання Д., правы і абавязкі яго ўдзельнікаў рэгламентуюцца цывільным заканадаўствам.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 6, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ашука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Наўмысна ўвесці ў зман каго-н., абысціся несумленна з кім-н., не выканаць абяцання.

На цэлых сямнаццаць тысяч ашукала прадаўшчыца.

|| незак. ашу́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасвіста́ць, -ішчу́, -ішчаш, -і́шча; -ішчы́; зак.

1. Абазвацца свістам, свіснуць.

2. што. Выканаць свістам (якую-н. мелодыю).

П. матыў знаёмай песні.

3. Праляцець са свістам.

Прасвістала куля.

4. Правесці які-н. час свішчучы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dopełnić

dopełni|ć

зак.

1. дапоўніць; папоўніць;

to ~ło miarki — гэта перапоўніла меру;

2. czego выканаць;

~ć obietnicy — выканаць абяцанне;

~ć obowiązku — выканаць абавязак;

~ć formalności — выканаць фармальнасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адсту́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Перадаць, выканаць, зрабіць, стукаючы па чым-н.

А. такт.

Гадзіннік адстукаў 12 гадзін.

2. Стукаючы, пашкодзіць.

А. сабе ўсе пальцы.

|| незак. адсту́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пя́цца, пну́ся, пне́шся, пне́цца; пнёмся, пняце́ся, пну́цца; пя́ўся, пя́лася; пні́ся; незак.

1. Напружваць усе сілы, напружвацца.

П., цягнучы калёсы.

2. перан. Намагацца зрабіць што-н.

П., каб хутчэй выканаць заданне.

|| наз. пя́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дырэкты́ва, ‑ы, ж.

Агульнае кіруючае ўказанне вышэйшага органа ніжэйшаму. Дырэктывы XXIV з’езда КПСС. Выканаць дырэктывы партыі і ўрада.

[Фр. directive з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавы́канаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выканаць больш, чым было прадугледжана планам, заданнем. Перавыканаць абавязацельствы. Перавыканаць зменнае заданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.

1. Скончыць скакаць.

А. на адной назе.

2. Выканаць танец; станцаваць.

Цэлы вечар адскакаў.

А. казачка.

3. Праехаць на кані якую-н. адлегласць галопам.

Адскакаў на гнядым пяць кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wykonać

зак.

1. выканаць;

wykonać polecenie — выканаць даручэнне;

2. зрабіць;

wykonać ręcznie — зрабіць уручную

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)