Таўшчэ́нны ’форма ацэнкі ад тоўсты, як і здаравенны, бялізны, шырозны’ (Янк. 2, Растарг.), таўшчэ́нный ’тс’ (Бяльк.), таўшчэ́рны ’тс’ (Байк. і Некр.), тоўшчэ́зны, тоўшчэ́лезны, тоўшчэ́лны ’тс’ (ТС), таўшчэ́разны ’тс’ (Байк. і Некр.); сюды ж таўсце́нны ’тс’ (люб., ЖНС; Ян.), товсти́зный ’тс’ (Клім.), таўсце́разны ’тс’ (карэліц., Сл. ПЗБ; пух., З нар. сл.). Утвораны па тыпу здаравенны, бялізны, велізарны і пад. з экспрэсіўнай “вертыкальнай” заменай зычных, выкліканай іх прыпадабненнем і распадабненнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gigantic

[,dʒaɪˈgæntɪk]

adj.

1) асі́лкаў

a man of gigantic build — мужчы́на з асі́лкавым скла́дам

2) веліза́рны, велічэ́зны, гіга́нцкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

касмі́чны

(гр. kosmikos = сусветны)

1) які адносіцца да космасу, звязаны з яго асваеннем (напр. к-ая прастора, к-ая ракета);

2) перан. велізарны, грандыёзны (к. маштаб).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіга́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Незвычайна вялікі; велізарны. Гіганцкі завод. Гіганцкае дрэва. // перан. Надзвычайны, выключны па сіле або важнасці. Гіганцкі размах будаўніцтва. □ Працаваць і жыць, як Горкі — вось да чаго хочацца заклікаць. Простае, вялікае жыццё, гіганцкая праца! Купала. Жывёлагадоўля ў калгасе «Рассвет» пабыла сапраўды гіганцкі размах. Кухараў.

•••

Гіганцкія крокі гл. крок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свіргата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.

Разм.

1. Шчабятаць. І ластаўкі, падобныя на ноты, Свіргочуць на лянівых правадах, А ты ад непасільнай адзіноты Варочайся пад непрытульны дах. Гаўрусёў.

2. Скрыгатаць. Драты звіняць, драты свіргочуць, згінае рэйкі паравоз... Дудар. Велізарны мядзведзь сам запрогся ў калёсы і ўпрыскочку ідзе, аж свіргочуць атосы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грандыёзны

(іт. grandioso, ад лац. grandis = вялікі, важны)

1) велізарны, велічэзны, велічны (напр. г палац, г-ае відовішча);

2) незвычайны па сваіх маштабах, размаху (напр. г-ае будаўніцтва).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

праця́гласць, ‑і, ж.

1. Адлегласць (даўжыня, шырыня ці вышыня), занятая чым‑н. Працягласць трубаправода. □ Велізарны масіў аўса межаваў з жытам, бульбай і на працягласці 300 м — з канюшынай. «Весці».

2. Час, перыяд, тэрмін, на працягу якога што‑н. дзейнічае, адбываецца, існуе. Працягласць урока — сорак пяць хвілін. Працягласць камандзіроўкі — месяц. □ Працягласць нерасту залежыць ад тэмпературы вады. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрасці́ць, зрашчу, зросціш, зросціць; зак., што.

1. Лечачы, ствараючы спрыяльныя ўмовы, даць магчымасць зрасціся. Зрасціць зламаную косць.

2. Спец. Змацоўваючы канцы, зварваючы краі чаго‑н., злучыць, з’яднаць. Канат павінен быў вытрымаць велізарны груз. Таму зрасціць яго — не простая справа. Даніленка. Ад радасці Дзмітрый падсвіснуў. Ён не ўяўляў яшчэ, як удасца зрасціць трубку, але ў адным не сумняваўся: танк узрываць не прыйдзецца. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vast

[væst]

adj.

1) велічэ́зны, вялі́зны; веліза́рны

a vast amount of money — вялі́зная ко́лькасьць гро́шай

2) шыро́кі, прасто́рны, неабся́жны

a vast desert — неабся́жная пусты́ня

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

грандыёзны

(іт. grandioso, ад лац. grandis = вялікі, важны)

1) велізарны, велічны (напр. г. палац, г-ае відовішча);

2) незвычайны па сваіх маштабах, размаху (напр. г-ае будаўніцтва, г-ыя задумы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)