Гатоўнасць выконваць баявыя дзеянні. Баяздольнасць арміі. □ Час быў вельмі напружаны. Трэба было.. актывізаваць дзейнасць падпольных партыйных арганізацый і іх работу сярод насельніцтва, узмацніць баяздольнасць партызанскіх атрадаў.Казлоў.// Здольнасць вырашаць адказныя задачы. Маркс няспынна падкрэсліваў, што ў ідэйным адзінстве і згуртаванасці пралетарскай партыі заключаецца крыніца яе баяздольнасці.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАВА́ДСКІ (Уладзімір Георгіевіч) (13.1.1919, г. Орша Віцебскай вобл. — 20.6.1992),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Энгельскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), Харкаўскі інж.-эканам.ін-т (1976). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Сцяпным, 2-м Укр. франтах у бамбардзіровачнай і разведвальнай авіяцыі. Удзельнік Маскоўскай, Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Зрабіў 152 баявыя вылеты. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́Ў (Георгій Восіпавіч) (13.3.1905, в. Платцоўка Саратаўскай вобл., Расія — 21.9.1973),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-м. авіяцыі (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1953). На фронце з 1941. Штурмавая авіядывізія пад камандаваннем К. вызначылася ў Беларускай аперацыі 1944, асабіста К. зрабіў 22 баявыя вылеты. Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛЯ́К (Мікалай Аляксандравіч) (22.10.1916, г. Тамбоў, Расія — 8.9.1994),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1951). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны і вызвалення Крыма, вызвалення Таманскага п-ва і Малдовы, аховы баявых караблёў на Чорным м. Капітан К. зрабіў 302 баявыя вылеты, правёў 500 паветр. баёў, збіў 12 самалётаў праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТНА-Я́ДЗЕРНАЯ ЗБРО́Я,
зброя, у якой сродкам паражэння з’яўляюцца ядзерныя боепрыпасы, а сродкам дастаўкі іх да цэлі — ракета. Гал. састаўная ч.ядзернай зброі, разнавіднасць зброі масавага знішчэння. З’явілася ў сярэдзіне 1950-х г. Знаходзіцца на ўзбраенні армій ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітая. Асн.баявыя ўласцівасці: практычна неабмежаваная далёкасць дзеяння, вялікая паражальная магутнасць, магчымасць нечаканага прымянення, высокая дакладнасць паражэння цэлей, вялікая скорасць, незалежнасць прымянення ад умоў надвор’я і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЧУКО́Ў (Пётр Сідаравіч) (11.7.1920, г. Гомель — 14.9.1987),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Тамбоўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1943), Ваен.-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1954). На фронце з 1943. Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, баёў у Літве, Усх. Прусіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка ст. лейтэнант С. зрабіў 163 баявыя вылеты, знішчыў 7 танкаў, 10 артыл. і мінамётных батарэй, 17 кропак зенітнай артылерыі, 19 аўтамашын і інш. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АЛЕ́ШКА (Антон Антонавіч) (1.2.1913, в. Балочычы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 13.9.1971),
бел. пісьменнік. Пасля педкурсаў пры Слуцкім пед. тэхнікуме (1931) настаўнічаў. Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1941). Служыў урачом у арміі. Друкаваўся з 1932. Выйшлі кн. аповесцяў і апавяданняў «Раніца» (1949), «Іх першых вітае сонца» (1957), «Пяць сутак» (1959), «Над намі мільён вышыні» (1965), раман «Дарогі без слядоў» (1969). Асн. тэма творчасці — жыццё і баявыя подзвігі лётчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́КАЎ (Міхаіл Сямёнавіч) (16.10.1922, г. Жлобін Гомельскай вобл. — 30.4.1991),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1940), Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы (1952). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім, 1-м і 4-м Укр. франтах. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан Быкаў зрабіў 174 баявыя вылеты, знішчыў і пашкодзіў 12 самалётаў на аэрадромах, шмат танкаў, аўтамашын, гармат ворага. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПАЗІ́ЦЫЯ (ад лац. dispositio размяшчэнне),
1) у ваен. справе да 20 ст. назва плана размяшчэння сухапутных войск для вядзення бою. У 18—19 ст. пісьмовы загад войскам, у якім ставіліся баявыя задачы; у 1912 у рус. арміі Д. заменена паняццем «баявы загад».
2) У ВМФ размяшчэнне караблёў на рэйдзе, базах, стаянках у адкрытым моры.
3) У праве састаўная ч.нормы права, што вызначае правілы паводзін, правы і абавязкі, якімі надзяляюцца ўдзельнікі праваадносін.