метад ачысткібыт. і прамысл. сцёкавых водаў, заснаваны на выкарыстанні здольнасці арганізмаў (пераважна бактэрый) разбураць (мінералізаваць) забруджвальнікі арган. паходжання. Ажыццяўляецца на ачышчальных збудаваннях самастойна ці ў комплексе з мех., фіз.-хім. і інш. метадамі. Аэробная (з удзелам кіслароду паветра) мінералізацыя адбываецца на палях фільтрацыі, палях арашэння, у біялагічных сажалках, каналах, біяфільтрах, аэратэнках. Анаэробная (без прысутнасці кіслароду) — у двух’ярусных адстойніках і метантэнках. Ступень ачысткі сцёкавых водаў пры выкарыстанні метадаў біялагічнай ачысткі дасягае 98% (арган. рэчываў у вадзе практычна няма, вада не гніе, колькасць шкодных мікраарганізмаў зніжаецца). Для разбурэння і дэтаксікацыі «незгнівальных» сінт. рэчываў выкарыстоўваюць спец. штамы мікраарганізмаў, якія атрымліваюць у выніку штучнага мутагенезу.
Літ.:
Очистка производственных сточных вод. 2 изд. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абдзіра́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм. Машына для абдзірання, ачысткі зерня ад абалонкі; шатроўка; крупадзёрка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДВАРО́ТНЫ О́СМАС,
гіперфільтрацыя, метад раздзялення раствораў пад ціскам ад 3 да 8 МПа. Адбываецца ў апаратах з раздзяляльнымі паўпранікальнымі мембранамі з палімерных плёнак ці полых валокнаў, якія цалкам ці часткова затрымліваюць растворанае рэчыва і прапускаюць растваральнік (звычайна ваду). Эфектыўнасць адваротнага осмасу вызначаецца селектыўнасцю і пранікальнасцю мембраны. Выкарыстоўваецца для апраснення салёных і ачысткі сцёкавых водаў, раздзялення азеатропных сумесяў, канцэнтравання раствораў, асвятлення і ачысткіхарч. прадуктаў.
1. Прапусціць (вадкасць) для ачысткі праз што-н., што фільтруе.
П. малако.
2.перан. Вымавіць неразборліва, не разнімаючы зубоў.
|| незак.працэ́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
|| наз.працэ́джванне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АЭРАТЭ́НК (ад аэра... + англ. tank рэзервуар, бак),
збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў. Уяўляе сабой праточныя басейны з бетону ці жалезабетону, у якіх забруджаная вада ачышчаецца актыўным глеем (бактэрыі-мінералізатары і ніжэйшыя арганізмы) пры бесперапыннай яе аэрацыі. Сумесь адстойнай сцёкавай вадкасці і актыўнага глею працякае па аэратэнку і прадзімаецца паветрам, кісларод якога падтрымлівае жыццядзейнасць бактэрый і акісленне арган. забруджвальнікаў, якія за 6—12 гадз мінералізуюцца. Ступень ачысткі 40—98%.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
радыяхі́мія, ‑і, ж.
Раздзел хіміі, які вывучае фізіка-хімічныя і хімічныя ўласцівасці радыеактыўных рэчываў, а таксама метады іх вылучэння, канцэнтравання і ачысткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каналіза́цыя, ‑і, ж.
Сістэма труб, падземных каналаў і іншых санітарна-тэхнічных збудаванняў для прыёму, ачысткі і выдалення сцёкавых вод. Правесці каналізацыю. Мясцовая каналізацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)