ганчарныя вырабы майстроў з в. Дарасіно Любанскага р-на Мінскай вобл. Промысел вядомы з 18 ст., росквіту дасягнуў у канцы 19—1-й пал. 20 ст. Тут выраблялі кухонны, сталовы, тарны посуд з гліны светлага ці шэра-чорнага колеру, глазуравалі празрыстай ці зялёнай палівай. Формы вырабаў светлага ці светла-чырвонага колеру ўпрыгожвалі прамымі і хвалістымі выціснутымі або ангобнымі паяскамі. Бытаваў таксама чорназадымлены посуд. У 1930—40-я г. працавала ганчарная арцель, цяпер — ганчарны цэх (майстры М.Прышчэпа, М.Філіпеня, В.Юхневіч). Традыцыі Д.к. прадаўжаюць таксама ў ганчарнай майстэрні пры Любанскім раённым цэнтры культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́СТАЎСКАЯ РАЗМАЛЁЎКА,
рускі народны маст. промысел, развіты ў в. Жостава Мыцішчынскага р-на Маскоўскай вобл. Узнікла ў пач. 19 ст. пераважна пад уплывам уральскай кветкавай размалёўкі па метале. Яе развіццё стылістычна ўзаемазвязана з размалёўкай па фарфоры і фініфці падмаскоўных з-даў і ф-к, кветкавымі матывамі набіванага паркалю ф-к г. Іванава і фядоскінскай мініяцюрай. Ж.р. — дэкар. жывапіс (пераважна выявы букетаў, садавіны) на метал. падносах з наступным пакрыццём лакам. Выконваецца энергічным мазком стракатымі алейнымі фарбамі на чорным або каляровым фоне. У 1928 заснавана арцель (цяпер Жостаўская ф-кадэкар. размалёўкі).
Літ.:
Коромыслов Б.И. Жостовская роспись. М., 1977.
Да арт.Жостаўская размалёўка. Н.Ганчарова. Пунцовы світанак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «МА́СТРА».
Засн. ў 1939 у Мінску як арцель «20-годдзе Кастрычніка». У Вял.Айч. вайну разбурана, пасля вайны адноўлена. У 1960 перайменавана ў Мінскую ф-ку маст. вырабаў. З 1979 галаўное прадпрыемства Мінскага ВАмаст. вырабаў, у склад якога ўваходзілі Маладзечанская і Барысаўская ф-кі маст. вырабаў. У 1988 аб’яднанне расфарміравана. З 1990 арэнднае прадпрыемства «Мінская ф-камаст. вырабаў», з 1992 акц.т-ва, з 1996 адкрытае акц.т-ва «Мастра». Асн. прадукцыя (1999): да 150 мадэлей жаночага адзення (блузкі, сукенкі, касцюмы, спадніцы, штаны), да 60 мадэлей трыкат. вырабаў (дзіцячыя, падлеткавыя, жаночыя), вырабы дзярж. сімволікі (флагі, сцягі, штандарты і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІКАУ́СЦЮЖСКАЕ ЧАРНЕ́ННЕ ПА СЕРАБРЫ́,
рускі мастацкі промысел. Склаўся ў 18 ст. ў г. Вялікі Усцюг (Расія). Чэрню аздаблялі сярэбраныя табакеркі, куфэркі, флаконы і інш.: у 18 ст. — багаты арнамент і займальныя сюжэтныя малюнкі, у 19 ст. — больш сухія, часта дакумент. выявы гарадоў і геагр. картаў, з сярэдзіны 19 ст. — раслінны ўзор, пабудаваны на кантрастах цёмнага і светлага з суцэльным пакрыццём паверхні брошак, запінак і інш. Да пач. 20 ст. промысел заняпаў, у 1930-я г. пачалося яго адраджэнне. У 1933 засн.арцель (з 1960 ф-ка) «Паўночная чэрнь», дзе вырабы аздабляюць чэрневым малюнкам, які раўнамерна запаўняе паверхню (партсігары, лыжкі, ювелірныя і інш. вырабы).
Да арт.Велікаусцюжскае чарненне па серабры. Куфэрак. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пасце́ль, ‑і, ж.
1. Тое, што падсцілаецца для спання, спальныя рэчы. Паслаць чыстую пасцель. □ [Аксеня Арцёмаўна] прынесла з сабою ў арцель конаўку, чыгун, міску і лыжкі, пасцель.Місько.// Месца для спання, пасланы ложак. Прыйшоўшы позна ўвечары з заняткаў, Марыя адразу клалася ў пасцель і накрывалася з галавою.Кулакоўскі.[Жанчына] слала на падлозе пасцель — прывабліва шалясцела сена.Мележ.
2.Спец. Частка вырабу ці якой‑н. прылады, на якой размяшчаецца што‑н. Пасцель падшыпніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕШАНКО́ВІЦКАЯ КЕРА́МІКА,
традыцыйныя ганчарныя вырабы рамеснікаў з г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. Вядомая са стараж. часоў. У 1930-я г. працавала каля 30 майстроў«паліўнікаў», якія выраблялі паліваны посуд (гаршкі, гарлачы, збаны, слоі, міскі, глякі, цукарніцы і інш.). Бешанковіцкая кераміка вылучалася простымі геам. формамі, светла-чырвоным колерам, амаль поўнай адсутнасцю дэкору (зрэдку ўжываўся геам. штамп), разнастайнымі памерамі, у залежнасці ад якіх вырабы мелі розныя назвы: 10-літровы гаршчок называўся «штука», 5-літровы — «пугар», 2,5-літровы — «пяцярык», літровы — «семярык» і г.д. 100 «штук» складалі камплект. Была пашырана вытв-сць цацак. У 1934 створана арцель, пазней — прамкамбінат (існаваў да 1945). У 1950—70-я г. промыслам займаліся асобныя майстры, сярод якіх А.С.Бельскі, Т.Дз.Балтовіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ МЭ́БЛЕВАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.
Створана ў 1975 у г. Мазыр Гомельскай вобл., у складзе Мазырскага мэблевага камбіната (галаўное прадпрыемства), Хойніцкага дрэваапр. камбіната, лесапільных цэхаў в. Балажэвічы Мазырскага р-на і в. Бабічы Рэчыцкага р-на. Мазырскі мэблевы камбінат створаны ў 1945 як прамкамбінат на базе гаркамбіната, які ўключаў на той час цэхі: мукамольны, сталярны, слясарны, швейны, мастацкі, кавальскі і інш. У 1954 пабудаваны на новым месцы. Далучаны: у 1956 арцель «Чырвоны мэбельшчык», у 1963 Мазырскі райпрамкамбінат, у 1971 Калінкавіцкі прамкамбінат і Хойніцкі дрэваапр. камбінат. З 1974 — Мазырскі мэблевы камбінат. У 1991 выйшаў з аб’яднання Калінкавіцкі прамкамбінат. Асн. цэхі і адм. будынак пабудаваны ў 1976—94. Асн. прадукцыя (1999): мяккая, корпусная і кухонная мэбля, вырабы гасп. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Се́бра ‘талака, калектыўная дапамога’ (карэл., кліч., бялын., мазыр., ДАБМ, камент., 905). Рус.валаг., алан.себра́ ‘праца грамадой, сумесна; талака’. Даль (4, 169) узводзіць да сябр (гл. сябар). Рус. слова сумесна з алан.себра́, сябра́, ся́бра ‘абшчына, арцель, сумесная справа’ разглядалі як запазычанне з вепск.sebr‑ (sebra‑) ‘калектыўная праца’; гл. Фасмер, 3, 586. Трубачоў (История терм., 165) усе гэтыя словы звязвае са слав.*sębrъ ‘сябра’. Фрэнкель (768–769) лічыць магчымым балцкае паходжанне: параўн. літ.sébras ‘саўдзельнік, супольнік’, лат.sēbrs ‘сусед, прыяцель’. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) балцкае паходжанне слова разглядае як недостаткова аргументаванае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «КУПА́ВА» Створана ў 1929 у Віцебску як арцель «8 Сакавіка». З 1937 ф-камаст. вырабаў. У Вял.Айч. вайну разбурана, у 1945—47 адноўлена. З 1981 галаўное прадпрыемства Віцебскага ВАмаст. вырабаў, з 1993 самаст.ф-ка з сучаснай назвай. Дзейнічаюць участкі: закройны, машыннай і ручной вышыўкі, пашывачны, вязання, аддзелкі, эксперыментальны. Спецыялізуецца на выпуску строчана-вышытых вырабаў верхняга жаночага адзення, сталовай бялізны, трыкат. вырабаў жаночага і мужчынскага асартыменту. Існуюць участкі ручной вышыўкі, ткацтва і вязання. Жаночыя і дзіцячыя жакеты, джэмперы, камізэлькі ўпрыгожваюцца разнастайным па форме і маст. вырашэнні бел. арнаментам. Вырабляе таксама драўляны посуд і сувеніры з саломкі. Асн. прадукцыя (1997): верхні паўшарсцяны мужчынскі і жаночы трыкатаж, строчана-вышытыя швейныя вырабы і сталовая бялізна, сувеніры з саломкі і лазы.
Да арт.Віцебская фабрыка мастацкіх вырабаў «Купава». Мастацкае ткацтва, пляценне з лазы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛЕХСКАЯ МІНІЯЦЮ́РА,
мініяцюрны жывапіс на лакавых вырабах з пап’е-машэ; рускі нар.маст. промысел. Склаўся ў 1923 у г.п.Палех на аснове мясц. іканапіснага промыслу. У 1924 заснавана Палехская арцельстараж. жывапісу, у 1932 — Палехскае т-ва мастакоў, з 1953 — Маст.-вытв. майстэрні Маст. фонду Расіі. Тэхналогія вырабу паўфабрыкатаў перанята ў майстроў фядоскінскай мініяцюры. Сюжэты на тэмы казак, паданняў, літ. твораў, песень, сучаснага жыцця выконваюцца тонкім плаўным малюнкам, вызначаюцца багаццем залатой штрыхоўкі, выразнасцю сілуэта спрошчаных фігур, якія часта ўкрываюць усю паверхню скарбонак, куфэркаў, партабакаў, пудраніц і інш. Характар трактоўкі фігур, пейзажу, архітэктуры паходзіць ад іканапісных традыцый. Сярод буйнейшых майстроў П.м. П.Бажэнаў, І.Баканаў, С.Бахіраў, І.Вакураў, І.Голікаў, А.Катухін, А.Качупалаў, І.Маркічаў і інш.