дубі́ць, дублю́, ду́біш, ду́біць; ду́блены; незак., што.

Апрацоўваць шкуру, футра, вытрымліваючы іх у асобых растворах.

Д. шкуры.

|| зак. вы́дубіць, -блю, -біш, -біць; -блены.

|| наз. дубле́нне, -я, н.

|| прым. дубі́льны, -ая, -ае.

Д. цэх.

Дубільная вытворчасць.

Дубільныя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэкаці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Апрацаваць (апрацоўваць) шарсцяную тканіну парай або гарачай вадой для паляпшэння яе якасці.

[Фр. décatir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РЫЗО́ГРАФ,

высокаскарасны лічбавы размнажальны апарат; адзін са сродкаў размнажальнай тэхнікі. Мае высакаякасныя сканер і прынтэр. Арыгінал для Р. — тэкставы ці тонавы дакумент (у т. л. нестандартных памераў), таксама кнігі і фатаграфіі. Мае 5 узроўняў кантрасту (кантраст пры сканіраванні настройваецца ў адпаведнасці з яркасцю арыгінала). Маштаб адбіткаў — ад удвая паменшаных да ўдвая павялічаных у параўнанні з арыгіналам. Пры апрацоўцы дакументаў вырабляецца прамежкавая матрыца, з якой робіцца зададзеная колькасць копій. Можа апрацоўваць адначасова 2 арыгіналы, рабіць 2 копіі з арыгінала.

т. 13, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бланшы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе.

Спец.

1. Абварваць ці апрацоўваць параю перад кансерваваннем.

2. Знімаць з ніжняга боку скуры рэшткі падскурнай клятчаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uprawiać

незак.

1. апрацоўваць, урабляць;

uprawiać rolę — апрацоўваць (урабляць) зямлю;

2. вырошчваць;

3. займацца;

uprawiać sporty — займацца спортам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

schwéfeln vt апрацо́ўваць се́рай; аку́рваць се́рай

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прасава́ць², -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; незак., што.

Апрацоўваць пры дапамозе прэса, сціскаць.

П. сена.

|| зак. спрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны і адпрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

|| наз. прасава́нне, -я, н. і прасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрэзерава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што і без дап.

Апрацаваць (апрацоўваць) фрэзай.

|| зак. адфрэзерава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. фрэзерава́нне, -я, н. і фрэзеро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фрэзерава́льны, -ая, -ае і фрэзеро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храмі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

1. Пакрыць (пакрываць) металічныя вырабы хромам (у 1 знач.).

2. Апрацаваць (апрацоўваць) скуру солямі хрому.

|| наз. храмі́раванне, -я, н. і храміро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.

|| прым. храміро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салетрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Апрацаваць (апрацоўваць) што‑н. хімічным спосабам для атрымання салетры або для ўвядзення яе ў састаў чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)