фізіка-хімічны метад аналізу і раздзялення сумесей, дзе рухомая фаза — газ (пара); від храматаграфіі. У залежнасці ад агрэгатнага стану нерухомай фазы (цвёрды паверхнева-актыўны адсарбент ці вадкасць, нанесеная ў выглядзе тонкай плёнкі на паверхню цвёрдага носьбіта) адрозніваюць газаадсарбцыйную і газавадкасную храматаграфію. Выкарыстоўваюць у розных галінах прам-сці і фізіка-хім. даследаваннях для якаснага і колькаснага аналізу тэрмічна ўстойлівых арган. і неарган. злучэнняў, для вызначэння розных характарыстык (т-ры плаўлення і кіпення, канстанты скорасці і раўнавагі хім. рэакцый і інш.).
Літ.:
Новікаў Г.І., Жарскі І.М. Асновы агульнай хіміі. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛОНАМЕ́ТРЫЯ,
электрахімічны метад аналізу і фіз.-хім. даследаванняў, заснаваны на вымярэнні колькасці электрычнасці (эл. зараду), якая прайшла праз электралізёр пры электрахім. рэакцыі рэчыва.
Адрозніваюць прамую К. — непасрэдна вызначаюць электрахімічна актыўныя рэчывы, і кулонаметрычнаецітраванне — у даследуемы раствор дадаюць, электрахімічна актыўны рэагент, прадукт электрахім. пераўтварэння якога хімічна ўзаемадзейнічае з рэчывам, што вызначаюць. Выкарыстоўваюць для вызначэння таўшчыні метал. пакрыццяў і аксідных плёнак, для аналізу многіх неарган. (напр., металы) і арган. рэчываў (напр., араматычныя аміны, фенолы), даследаванняў кінетыкі і механізму хім. рэакцый і інш.Гл. таксама Фарадэя законы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРАГРА́ФІЯ,
электрахімічны метад колькаснага аналізу, якаснага аналізу, а таксама кінетыкі хім. працэсаў. Распрацаваны Я.Гейраўскім (1922), развіты А.Н.Фрумкіным і інш.
Грунтуецца на даследаванні эл.-хім. сістэм з дапамогай іх вольтамперных характарыстык (паляраграм), якія рэгіструюцца палярографамі. Найб. пашырана атрыманне паляраграм з дапамогай спец. ячэйкі, якая мае палярызавальны мікраэлектрод (катод; капіляр, з якога кроплямі выцякае ртуць) і непалярызавальны электрод (анод; слой ртуці на дне ячэйкі). У ячэйку змяшчаюць даследавальны раствор; калі ў растворы ёсць сумесь розных кампанентаў (катыёнаў), паляраграма мае характэрны хвалепадобны выгляд, кожная хваля якога адпавядае пэўнаму катыёну. Вышыня хвалі залежыць ад канцэнтрацыі катыёнаў, што ўзнаўляюцца на катодзе, каэфіцыента дыфузіі, інтэнсіўнасці перамешвання і інш. Метады П. выкарыстоўваюцца для аналізу рэчываў у водных і няводных растворах, вызначэння дамешкаў у сплавах, металах, рудах, хім. рэактывах, а таксама для выяўлення арган. і неарган. іонаў, якія могуць узнаўляцца на катодзе ці акісляцца на анодзе.
Л.М.Скрыпнічэнка.
Да арт.Паляраграфія: паляраграма раствору, які мае сумесь катыёнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
комплексаме́трыя
(ад комплекс + -метрыя)
спосаб хімічнага аналізу, у аснове якога ляжыць утварэнне комплексных злучэнняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
перманганатаме́трыя
(ад перманганаты + -метрыя)
метад колькаснага аналізу, заснаваны на акісленні даследуемага рэчыва перманганатам калію.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эканаме́трыя
(ад эканоміка + -метрыя)
вывучэнне эканамічных з’яў і працэсаў сродкамі матэматычнага і статыстычнага аналізу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВА́ДКАСНАЯ ХРАМАТАГРА́ФІЯ,
фізічна-хімічны метад аналізу і раздзялення сумесяў, дзе рухомая фаза — вадкасць; від храматаграфіі. Выкарыстоўваюць у хіміі, біялогіі, біяхіміі, медыцыне, парфумерыі, харч. прам-сці, крыміналістыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТУА́РЫЙ,
служачы страхавой кампаніі, спецыяліст па тэхніцы страхавання. На аснове апрацоўкі і аналізу стат. звестак складае актуарныя табліцы і вызначае прыбытковыя, канкурэнтаздольныя ўзроўні страхавых прэмій, узносаў і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМБІ́НСКІ (Мікалай Уладзіслававіч) (30.8.1899, г. Чарнігаў, Украіна — 22.4.1988),
бел. вучоны ў галіне эканомікі. Д-рэканам.н. (1971), праф. (1961). Засл. дз. нав.БССР (1972). Скончыў Усесаюзны завочны фін.-эканам.ін-т (1932). З 1932 у Куйбышаўскім планавым ін-це. У 1947—87 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі, з 1964 заг. кафедры эканам.аналізу і механізацыі ўліку. Даследаваў праблемы павышэння эфектыўнасці вытв-сці ў прамысловасці, тэорыі эканам.аналізу і бухгалтарскага ўліку.
Тв.:
Вопросы теории экономического анализа. М., 1973;
Основные направления повышения эффективности производства в промышленности. Мн., 1976 (разам з В.Г.Храпчанкавым);
Анализ экономики промышленного предприятия. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДУКІАМЕ́ТРЫЯ (ад англ. conductivity электраправоднасць + ...метрыя),
сукупнасць электрахім. метадаў колькаснага аналізу, заснаваных на вымярэнні электраправоднасці раствораў электралітаў.
К. ўключае кантактныя і бескантактныя метады. Кантактныя метады — прамыя, ускосныя і кандуктаметрычнае цітраванне, заснаванае на змяненні электраправоднасці раствору пры хім. рэакцыях, праводзяць пры непасрэдным кантакце даследуемага раствору з электродамі. Бескантактныя метады дазваляюць праводзіць вымярэнні пры высокіх і нізкіх т-рах, у агрэсіўным асяроддзі і замкнёных аб’ёмах. Выкарыстоўваюць у хім. кінетыцы для вызначэння канстантаў дысацыяцыі электралітаў, асноўнасці кіслот, растваральнасці асадкаў і інш., пры кантролі рэгенерацыі іанітаў, ачысткі вады, якасці він, сокаў, для аналізухім. рэактываў.