der Feind war im vóllen ~ begríffen праці́ўнік адступа́ў па ўсяму́ фро́нту;
den ~ ántreten* пача́ць адступле́нне;
j-m den ~ ábschneiden* адрэ́заць каму́-н. шлях да адступле́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Intermézzon -s, -s і -zi
1) тэатр., муз. інтэрме́цца;
lýrisches ~ ліры́чнае адступле́нне
2) вясёлае здарэ́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ábstecherm -s, -
1) кароткатэрміно́вая пае́здка (убок ад загадзя вызначанага маршруту)
2) адступле́нне (ад тэмы), э́кскурс
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
odwrót, ~otu
odwr|ót
м.
1.адступленне;
~ót armii napoleońskiej — адступленне напалеонаўскіх войскаў;
trąbić na ~ót — даваць сігнал да адступлення;
2. другі бок, адварот;
na ~ocie arkusza — на другім баку (на адвароце) аркуша
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прыкры́цьсов., в разн. знач. прикры́ть;
снег ~ры́ў зямлю́ — снег прикры́л зе́млю;
п. сало́май — прикры́ть соло́мой;
п. свае́ недахо́пы — прикры́ть свои́ недоста́тки;
п. адступле́нне — прикры́ть отступле́ние;
п. магазі́н — прикры́ть магази́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дыгрэ́сія
(лац. digressio)
1) адхіленне, адступленне ад чаго-н., напр. ад тэмы ў літаратурным творы;
2) пагаршэнне стану прыродных комплексаў (пераважна ў зонах адпачынку, прыгарадных лясах) пад уплывам інтэнсіўнага іх выкарыстання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэгрэ́сія
(лац. regressio = рух назад)
1) адступленне мора з занятай ім раней тэрыторыі, у выніку чаго пашыраецца суша (параўн.трансгрэсія 1);
2) імавернасная залежнасць сярэдняга значэння якой-н. велічыні ад іншай велічыні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МІ́РСКІ БОЙ 1812.
Адбыўся 9—10 ліп. каля мяст. Мір (цяпер г.п. Мір Гродзенскай вобл.) паміж рас. казацкім корпусам ген. М.І.Платава і дывізіяй польскіх уланаў ген. А.Ражнецкага са складу напалеонаўскіх войск у час вайны 1812. Адступаючы з Ваўкавыска на Нясвіж, камандуючы 2-й Зах. арміі ген. П.І.Баграціён загадаў Платаву затрымаць ворага на 2 дні каля Міра. У склад рас. корпуса ўваходзілі 3 казацкія брыгады (5 тыс.чал.). Дывізія ген. Ражнецкага налічвала 6 палкоў. За 3 вярсты ад Міра па дарозе на Карэлічы была падрыхтавана засада, з Міра іх павінен быў падтрымаць полк Сысоева. 9 ліп. 3 палкі польскай дывізіі пад камандаваннем ген. К.Турно пачалі атаку на Мір, але былі контратакаваны казакамі з засады, якіх падтрымалі інш. палкі корпуса Платава. У ноч на 10 ліп. да Платава падышоў атрад І.В.Васільчыкава (16 эскадронаў). Платаў пакінуў у Міры 3 казацкія палкі, а з астатнімі пачаў адступленне на Нясвіж. Раніцай 10 ліп. дывізія Ражнецкага размясцілася каля Міра і пачала дзеянні супраць часцей Васільчыкава. Спачатку праціўнік пацясніў рускіх, але з падыходам брыгады Д.Е.Куцейнікава палякі адступілі да Міра, дзе іх чакала дапамога ў складзе коннай брыгады ген. Т.Тышкевіча і артыл. брыгады. Пасля бою корпус ген. Платава адышоў да Нясвіжа і 12 ліп. далучыўся да гал. сіл 2-й Зах. арміі. М.б. даў магчымасць 2-й Зах. арміі адарвацца ад праследавання і праз Слуцк і Бабруйск рушыць на злучэнне з 1-й Зах. арміяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ліры́чны
1.лит., муз. лири́ческий;
~ная паэ́зія — лири́ческая поэ́зия;
л. тэ́нар — лири́ческий те́нор;
2. (проникнутый лирикой) лири́чный, лири́ческий;
л. тон — лири́чный (лири́ческий) тон;
л. пейза́ж — лири́чный (лири́ческий) пейза́ж;
○ ~нае адступле́нне — лири́ческое отступле́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РУ́СКА-А́ЎСТРА-ФРАНЦУ́ЗСКАЯ ВАЙНА́ 1805,
вайна паміж 3-й кааліцыяй (Вялікабрытанія, Расія, Аўстрыя, Швецыя, Каралеўства абедзвюх Сіцылій) і Францыяй (гл.Напалеонаўскія войны). У пач. вайны сілы саюзнікаў: аўстр. Дунайская армія (80 тыс.чал.) на чале з фельдмаршалам К.Макам і рас. армія (50 тыс.чал., у т. л. 15 тыс. аўстрыйцаў) на чале з ген. М.І.Кутузавым — планавалі ў жніўні злучыцца ў Баварыі, потым уварвацца ў Францыю. Адначасова планаваліся марскія дэсанты ў Памераніі, Галандыі, Італіі сіламі брыт., швед., рас. і сіцылійскага флатоў. Напалеон, які рыхтаваўся да высадкі ў Англію, хуткім маршам перакінуў свае войскі з Булонскага лагера ў Паўд. Германію. Адмысловым манеўрам сваіх сіл (220 тыс.чал.) ён абкружыў у раёне Ульма армію Мака (капітулявала 20 кастр.). Армія Кутузава, якая да пач.кастр. толькі дасягнула мяжы Баварыі, пачала 11 кастр.адступленне. Пры адыходзе рас. армія вяла ар’ергардныя баі пры Ламбаху (31 кастр.) і Амштэтэне (5 ліст.) і пазбегла абкружэння пры Санкт-Пёльтэне. 13 ліст.франц. корпус І.Мюрата заняў Вену. 16 ліст. 6-тысячны атрад П.І.Баграціёна адбіў каля Шонграбена атаку 30-тыс.франц. войска, што забяспечыла адыход рас. арміі да Ольмюца, дзе яна злучылася з аўстр. войскам і 50-тысячнай рас. арміяй ген. Ф.Ф.Буксгеўдэна. 2 снеж. ў Аўстэрліцкай бітве 1805 войскі саюзнікаў разбіты французамі. Аўстрыя была вымушана падпісаць 26 снеж. мір з Францыяй, рас. войскі вярнуліся ў Расію. У той жа час брыт. флот перамог франка-ісп. флот у Трафальгарскай бітве 1805. У час вайны яскрава выявіўся ваен. талент Напалеона, які ствараў перавагу ў сілах і сродках на рашаючых напрамках і перамагаў праціўніка па частках.