самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы (мела пашырэнне і ў Зах. Беларусі ў 1921—1939 гг.), а таксама адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Díenststellef -, -n
1) пункт абслу́гі, слу́жба
2) (службо́вая) інста́нцыя
3) plадміністрацы́йны апара́т
4) вайск. штаб, кама́ндная інста́нцыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ухі́л, -лу м., в разн. знач. укло́н;
пра́вы ўхіл — полит. пра́вый укло́н;
ле́вы ўхіл — полит. ле́вый укло́н;
шко́ла з маста́цкім ~лам — шко́ла с худо́жественным укло́ном;
адміністрацы́йны ўхіл — администрати́вный укло́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АШГАБА́Д,
горад, сталіца Туркменістана. Размешчаны на перадгорнай раўніне хрыбта Капетдаг. 500 тыс.ж. (1993). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (с.-г. машыны, абсталяванне для нафтавай і хім. прам-сці, газавыя пліты, эл.-тэхн. вырабы, рамонт цеплавозаў і аўтамабіляў), хім.-фармацэўтычная, шкляная, лёгкая (баваўняная, трыкат., шаўковая, абутковая, вытв-сць дываноў), харчасмакавая (мясная, вінаробная, тытунёвая і інш.) прам-сць; вытв-сцьбуд. Матэрыялаў. 11 ВНУ (у т. л.ун-т), АН Туркменістана. 8 тэатраў (у т. л. оперы і балета), філармонія. 3 музеі (у т. л.Нац. музей выяўл. мастацтваў Туркменістана). У 1949 да горада падведзены Каракумскі канал.
Засн. ў 1881 як ваен. ўмацаванне пад назвай Асхабад (ад аднайм. суседняга аула). Быў цэнтрам Закаспійскай вобласці. Яго росту спрыяла буд-ва чыгунак Ашгабад — Каспій (1885) і Ашгабад — Ташкент (1899). З 1919 наз. Палтарацк, да 1924 абл.цэнтр. З 1924 сталіца Туркменістана, з 1927 наз. Ашхабад, з 1991 — Ашгабат.
Першапачаткова меў прамавугольную і радыяльную сетку вуліц пераважна з 1-павярховай сырцовай забудовай. У 1948 разбураны землетрасеннем. Адбудаваны па ген. планах 1949—50 (адкарэкціраваныя ў 1960-я г.) з захаваннем традыц. планіроўкі. Арх. аблічча вызначаюць будынкі ун-та (1961), «Каракумбуда», гасцініцы «Ашгабад» (абодва 1967), Акадэміі навук, Нац. б-кі (1969—74). Каля Ашгабада археал. комплекс Анаў (рэшткі паселішчаў 5—1-га тыс. да нашай эры) і гарадзішча з руінамі мячэці (1456).
Фантаны ў Ашгабаце.Да арт.Ашгабат. Адміністрацыйны будынак «Каракумбуда».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́бласць, ‑і, ж.
1. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР. Брэсцкая вобласць. Аўтаномная вобласць.//Разм.Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі. [Антось:] — Лектар, кажуць, аж з вобласці прыехаў.Васілевіч.
2. Частка якой‑н. тэрыторыі; край. Вобласць экватара.
3. Раён пашырэння чаго‑н. або якой‑н. з’явы; зона. Вобласць распаўсюджання хвойных народ дрэў. Вобласць вечнай мерзлаты.
4. Месца, якое займае той ці іншы орган цела або частка яго. Вобласць шыі. Вобласць сэрца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кале́гія, ‑і, ж.
1. Група асоб, якая ўтварае адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган. Калегія Міністэрства народнай асветы. Судзейская калегія. Рэдакцыйная калегія.
2. Аб’яднанне асоб адной прафесіі. Калегія адвакатаў. Калегія прапагандыстаў. Калегія прафесараў.
3. Цэнтральная ўрадавая ўстанова ў Расіі ў 18 ст. Калегія замежных спраў. Ваенная калегія.
4.Уст. Назва некаторых навучальных устаноў. У 1570 годзе езуіты ў Вільні адкрываюць калегію, якая праз дзевяць год ператвараецца ў акадэмію з падрыхтоўчай школай.Шакун.
[Лац. collegium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раё́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Частка тэрыторыі, мясцовасць, што вылучаецца паводле якіх-н. асаблівасцей, прыкмет.
Прамысловы р.
Паўночныя раёны краіны.
Р. засухі.
2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе вобласці, краю, рэспублікі або ўнутры вялікага горада.
Лагойскі р.
Першамайскі р. горада Мінска.
3.Адміністрацыйны цэнтр, а таксама галоўныя ўстановы такой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (разм.).
Быў я ў раёне на нарадзе.
4. Месца, якое прылягае да чаго-н., размешчана вакол чаго-н.
Жыць у раёне вакзала.
5. Пра сельскую мясцовасць (разм.).
Бацькі жывуць на раёне.
|| прым.раённы, -ая, -ае (да 2, 3 і 5 знач.).
Р. цэнтр.
Раённае начальства.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
палі́цыя
(с.-лац. policia, ад гр. politeia = урад, дзяржаўны лад)
адміністрацыйны орган для аховы бяспекі існуючага ладу і падтрымання парадку ў некаторых краінах (напр. крымінальная п., палітычная п.), а таксама асобы, якія служаць у гэтым органе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кале́гія
(лац. collegium = таварыства, супольнасць)
1) адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган (напр. к. міністэрства, рэдакцыйная к.);
2) аб’яднанне асоб некаторых прафесій (напр. к. адвакатаў);
3) тое, што і калегіум;
4) назва цэнтральных урадавых устаноў у Расіі 18 ст. (напр. ваенная к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
буды́накм.
1. Gebäude n -s, -, Bau m -(e)s, -ten;
адміністрацы́йны буды́нак Verwáltungsgebäude n;
жылы́ буды́нак Wóhnhaus n -es, -häuser, Wóhngebäude n -s, -;
высо́тны вышы́нны буды́нак Hóchhaus n -es, -häuser;
грама́дскі буды́нак öffentliches Gebäude
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)