несувыме́рны, ‑ая, ‑ае.

У матэматыцы — які не мае агульнай меры з чым‑н. іншым, які не можа быць вымераны мерай чаго‑н. іншага. Несувымерныя велічыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катамара́н, ‑а, м.

Паруснае або маторнае судна з двух карпусоў, размешчаных на некаторай адлегласці адзін ад аднаго і звязаных між сабой агульнай палубай. Пасажырскі катамаран.

[Англ. catamaran з тамільскай.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анама́лія, ‑і, ж.

Адхіленне ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальнасць. Анамаліі ў развіцці арганізма.

•••

Магнітная анамалія — адхіленне магнітнай стрэлкі пад уплывам скрытых у зямлі мас жалеза.

[Грэч. anōmalia — няроўнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінава́тасць, ‑і, ж.

Наяўнасць віны; удзел у злачынстве, праступку. Вінаватасць Наздрэйкаў у крадзяжы коней лічылася недаведзенай. Крапіва. Ва ўсіх было прыкрае адчуванне нейкай агульнай вінаватасці. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́ля, прыназ. з Р.

1. каго-чаго. Выражае мэтавыя адносіны, ужыв. пры абазначэнні асобы ці прадмета, у інтарэсах якіх здзяйсняецца што-н.

Д. агульнай справы.

Я зраблю гэта д. вас.

2. чаго. Выражае мэтавыя адносіны, ужыв. пры абазначэнні мэты дзеяння.

Д. адпачынку.

Д. кавалка хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адключы́цца, -ключу́ся, -клю́чышся, -клю́чыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перастаць дзейнічаць у выніку раз’яднання з агульнай сістэмай.

Прыбор адключыўся аўтаматычна.

2. перан. Адарвацца ад каго-, чаго-н., пакінуць ранейшы занятак, супакоіцца.

А. ад бурнага жыцця.

|| незак. адключа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астэні́я

(гр. astheneia = слабасць)

стан агульнай слабасці арганізма; бяссілле.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

падкра́навы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад кранам, прызначаны для яго перасоўвання. [Каленскі:] — Правялі сюды [у порт] падкранавыя і пад’язныя чыгуначныя лініі, звязаныя з агульнай магістраллю на станцыі Пхоў. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цынга́, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Хвароба, выкліканая доўгай нястачай вітаміну C у арганізме; выражаецца ў агульнай слабасці, кроватачывасці дзяснаў і пад. Людзі пакутавалі ад цынгі, ліхаманкі. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмапаліты́зм, -у, м.

1. Ідэя сусветнага грамадзянства, якая ставіць агульначалавечыя інтарэсы і каштоўнасці вышэй за інтарэсы асобнай нацыі або ўвогуле адмаўляе паняцце нацыянальных традыцый і нацыянальнай культуры.

2. Ідэалогія, светапогляд, згодна з якім усе народы належаць да адной супольнасці, заснаванай на агульнай маралі.

|| прым. касмапаліты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)