ЖО́ДЗІНСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1973 на базе Жодзінскага філіяла (з 1966) Мінскага аўтамех. тэхнікума. Рыхтуе тэхнікаў-электрыкаў, тэхнікаў-тэхнолагаў, бухгалтараў-менеджэраў. Спецыяльнасці (1997/98 навуч.г.): электратэхніка; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя апрацоўкі матэрыялаў; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; тэхн.абслугоўваннетэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытв-сці; менеджмент; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (на камерцыйнай аснове). Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
патрана́ж
(фр. patronage)
1) кніжн. апякунства з боку каго-н.;
2) арганізаванае медыцынскае абслугоўванне хворых і дзяцей ранняга ўзросту ў хатніх умовах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЦЕБСКІ СТАНКАІНСТРУМЕНТА́ЛЬНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1920 як Віцебскі механіка-будаўнічы тэхнікум. У 1922 рэарганізаваны ў механіка-будаўнічы практычны ін-т; у 1923 зноў механіка-будаўнічы, з 1924 электрамех. тэхнікум; у 1933—41 механіка-энергетычны палітэхнікум. У 1945 аднавіў работу як станкаінструментальны тэхнікум. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; тэхн.абслугоўваннетэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытв-сці. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і вячэрняе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕГРА́Ф (ад тэле...+ ...граф),
1) скарочаная назва тэлеграфнай сувязі.
2) Прадпрыемства сувязі з комплексам станцыйнага абсталявання (тэлеграфныя апараты, тэлеграфныя станцыі, апаратура для ўтварэння каналаў сувязі, камутатары, крыніцы сілкавання і інш.), тэлеграфнымі каналамі ў правадных або радыёлініях сувязі і службамі, якія ажыццяўляюць перадачу, прыём і апрацоўку тэлеграфных паведамленняў, дастаўку іх адрасатам, абслугоўваннетэхн. збудаванняў і прыстасаванняў. Забяспечваюць непасрэдную сувязь з гар. аддзяленнямі і раённымі вузламі сувязі, а таксама з абанентамі (гл.Абаненцкае тэлеграфаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУТРЫВЫТВО́РЧЫЯ РЭЗЕ́РВЫпрадпрыемства,
магчымасці лепшага выкарыстання вытв. рэсурсаў з мэтай павелічэння аб’ёму выпускаемай прадукцыі, паляпшэння яе якасці і росту ўнутрыпрамысл. накапленняў. Для выяўлення У.р. аналізуецца сістэма паказчыкаў, што характарызуюць розныя бакі эфектыўнасці вытв-сці — прыбытак, узровень і дынаміка прадукцыйнасці працы, механізацыі, электрыфікацыі, аўтаматызацыі вытв-сці і інш. Лепшаму выкарыстанню У.р. садзейнічае рэжым эканоміі, ліквідацыя страт рабочага часу, абсталявання, матэрыялаў, скарачэнне выдаткаў на кіраванне і абслугоўванне і інш.Гал. фактар выкарыстання У.р. — навукова-тэхнічны прагрэс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ТЭ́ХНІКУМ-ПРАДПРЫЕ́МСТВА ЛЁГКАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ.
Засн. ў 1945 у Мінску як тэхнікум лёгкай прам-сці. З 1989 сучасная назва. Рыхтуе тэхнікаў-канструктараў-тэхнолагаў, тэхнікаў-тэхнолагаў, тэхнікаў-механікаў, бухгалтараў. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): тэхналогія і канструяванне вырабаў са скуры; апрацоўка тканіны; тэхн.абслугоўванне і рамонт абсталявання абутковай вытв-сці; бухгалтарскі ўлік у лёгкай прам-сці; прадзенне шэрсці і хім. валокнаў; тэхналогія тканіны і тканых вырабаў. Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
waiting list[ˈweɪtɪŋˌlɪst]n. спіс тых, хто чака́е ў чарзе́ (на паслугу, абслугоўваннеі да т.п.);
put smb. on a waiting list зане́сці каго́-н. у спіс на чаргу́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГРО́ДЗЕНСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гродне ў 1956 як вячэрні філіял Мінскага політэхнічнага тэхнікума. З 1964 Гродзенскі вячэрні палітэхнікум, з 1966 сучасная назва. Аддзяленні: буд., мех., электрамеханічнае. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): прамысл. і грамадз.буд-ва; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; стандартызацыя і сертыфікацыя якасці прадукцыі; тэхн.абслугоўваннетэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці; вытв-сцьбуд. вырабаў і канструкцый. На камерцыйнай аснове — банкаўская справа; правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Versórgungf -, -en
1) забеспячэ́нне
2) абслуго́ўванне;
éine ~ fínden* знайсці́ ме́сца [заня́так]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЖЫЛЛЁВАЯ ГАСПАДА́РКА,
падгаліна жыллёва-камунальнай гаспадаркі; сукупнасць жыллёвага фонду, жыллёва-эксплуатацыйных і інш. арг-цый, якія забяспечваюць утрыманне, аднаўленне і павышэнне якасці жылых дамоў і памяшканняў, абслугоўванне грамадзян, якія ў іх пражываюць. У Рэспубліцы Беларусь сістэма жыллёва-эксплуатацыйных арг-цый уключае абласныя, раённыя і гарадскія вытв. ўпраўленні, якія аб’ядноўваюць жыллёва-эксплуатацыйныя службы (участкі, ЖЭС). У сістэму Ж.г. ўваходзяць таксама жыллёва-камунальныя канторы прадпрыемстваў, якія маюць на балансе жыллёвы фонд, недзяржаўныя кампаніі па кіраванні жылымі дамамі і інш. арг-цыі, якія аказваюць паслугі ў сферы ўтрымання жылля.