Сло́та1 ‘сырое надвор’е з дажджом і мокрым снегам’ (ТСБМ, Нас., Варл., Сцяшк., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі; ЛА, 2), ‘нешта вільготнае, ліпкае, назойлівае’ (Жыв. сл., Нар. словатв.), слата́ ‘сырое вільготнае надвор’е’ (ТСБМ, Сцяшк., Гарэц., Шат., Др.-Падб., Байк. і Некр., ПСл, Сл. ПЗБ), ‘назола, прыліпала’ (Ян., Нар. лекс.), слота́ ‘тс’ (ЛА, 3), слоць ‘мокрае надвор’е’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), слю́та ‘слота’, слута́, слюта́, слёта́, слю́та, слоць, слокі́та ‘тс’ (ЛА, 2). Сюды ж слоті́ты ‘надакучаць, часта турбаваць’ (драг., З нар. сл.). Укр. слота́, сльота́, рус. сло́та́, слоть, стараж.-рус. слота ‘непагадзь’, польск. słota, чэш., славац. slota, славен. slóta, серб. дыял. сло̏та ‘тс’, балг. сло́та ‘град’. Прасл. *slota. Роднасныя літ. šáltas ‘халодны’, šaltis ‘холад, мароз’, šálti ‘мерзнуць’, лат. sal̂ts ‘халодны’, авест. sarəta‑ ‘халодны’, новаперс. serd ‘тс’. Гл. Траўман, 298. Далей параўноўваюць з нарв. sletr н. р., sletta ‘дождж’; гл. Фасмер, 3, 675 з іншай літ-рай. Да і.-е. кораня *ꝁel‑ у значэнні ‘мерзнуць, халодны’ (Покарны, 1, 552; Гарачава, Этимология–1976, 62). Махэк₂ (556) беспадстаўна аддзяляе slota у значэнні ‘нягоднік, жулік’, slotitабражаць’ ад slota у першасным значэнні. Паводле Карскага (Белорусы, 149), варыянт з націскам на першым складзе запазычанне з польск. słota, што цяжка давесці. Бязлай (3, 265), Борысь (559) параўноўваюць з літ. šlapa ‘непагадзь, даждлівае надвор’е’, лат. slapt ‘зрабіцца вільготным, мокрым’, грэч. κλέπας ‘вільгаць, макрата’, якія да і.-е. *kʼlep‑ ‘вільготны, мокры’; тады прасл. *slota < *slopta. Гл. яшчэ Скок, 3, 287; ЕСУМ, 5, 311–312.

Сло́та2 ‘насланае няшчасце’ (Касп.), ‘нешта як бы чарамі насланае’ (Варл.); сюды ж, відаць, слата́ слато́й ‘незлічона, шмат’ (Барад.). Ад слаіць (гл.) з суф. ‑от(а), аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчыпа́ць, шчыплю, шчыплеш, шчыпле; незак., каго-што.

1. Моцна, з сілай зашчамляць скуру цела пальцамі і пад. Злосны гусак заўсёды шыпеў на .. [хлопчыка] і шчыпаў да сінякоў за лыткі. Лужанін. Начальнік разведкі злёгку шчыпаў .. [Надзю] за шчокі, прыкладаў да лба калючы халодны снег. Бураўкін.

2. Выклікаць адчуванне рэзкага калючага болю, свербу, пякоты і пад. Усё гатова: ранцы, лыжы — Дарэмна шчыплеш ты, мароз! Нядзведскі. Труба ад печы выходзіла ў столь, і бярвенне вакол трубы пацямнела і ад дыму, і ад гарачыні. Дым шчыпаў вочы. Арабей. Каля вуглоў завывае вецер і гоніць крупінкі сухога снегу, які балюча шчыпле твар. Мыслівец. / у безас. ужыв. [Наста] пастаяла ля ганка, пачакала, захінуўшыся каўняром ад ветру і схаваўшы ў рукавы кажуха голыя, без рукавіц, рукі: шчыпала за пальцы. Пташнікаў. // перан. Прыносіць душэўны боль; абражаць. — А дзе ж гэта Кіеш? — запыталася [Люба] наўмысля, каб накіраваць на другое думкі Агапіны, бо слёзы яе і гаротнасць балюча шчыпалі за сэрца. Мурашка. Не то рэдкі туман, не то слязлівая пялёнка, не то ядавіты дым з папялішчаў закрываў Грыпіне вочы. Крыўда шчыпала сэрца. Мыслівец.

3. Церабіць, пацягваць, тузаць. Мы непрыкметна падрасталі, А іншы ўжо шчыпаў вусы, І лічыў іх гарой красы. Багдановіч.

4. Адрываць, вырываць што‑н. [Янак] адвярнуўся і пачаў шчыпаць вішні, якія, здавалася, самі прасіліся ў рот. Бажко. // Есці, з’ядаць што‑н., адрываючы пры дапамозе зубоў, губ, дзюбы і пад. А конь шчыпаў траву каля Івана. Колас. Бабка кажа: — Зайцы — вунь! Паганяйце — Шчыплюць рунь! Дзеружынскі. На зялёным лужку козы мірна шчыплюць траву. Няхай. // Вырываць пух, пер’е ў птушкі. Шчыпаць курыцу. // перан. Наносіць урон, страту; знішчаць каго‑, што‑н. [Дзед Бадыль:] Галавой яны належаць! Нашы хлопцы і самі іх [паноў] шчыплюць патроху. Крапіва.

5. Рвучы, раздзяляць што‑н. на часткі. Зося нахіляецца, зрывае рамонак, паволі шчыпле бялюткія пялёсткі. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

call2 [kɔ:l] v.

1. называ́ць, дава́ць імя́;

What is it called in Belarusian? Як гэта будзе па-беларуску?

2. клі́каць, зваць, гука́ць;

call for help клі́каць на дапамо́гу;

call on/upon someone to do smth. fml закліка́ць каго́-н. зрабі́ць што-н.;

call to mind узга́дваць, успаміна́ць, прыпаміна́ць;

call to witness закліка́ць у све́дкі;

call smth. to a halt спыні́ць што-н.;

till called for да запатрабава́ння

3. тэлефанава́ць, звані́ць, выкліка́ць па тэлефо́не;

call an ambulance/a doctor/a taxi выкліка́ць ху́ткую дапамо́гу/до́ктара/таксі́

4. скліка́ць, ззыва́ць, арганізо́ўваць;

call a meeting скліка́ць сход

5. наве́дваць, захо́дзіць, заві́тваць;

call at захо́дзіць куды́-н.; спыня́цца дзе-н. (аб транспартных сродках);

call on smb. зайсці́ да каго́-н.

call a spade a spade называ́ць рэ́чы сваі́мі імёнамі;

call it a day infml даво́лі, до́сыць (працава́ць), на сёння хо́піць;

call smb.’s bluff не даць каму́-н. ашука́ць сябе́;

call smb. to account прыця́гваць каго́-н. да адка́знасці;

call smb. names абзыва́ць, абража́ць каго́-н.

call back [ˌkɔ:lˈbæk] phr. v. клі́каць наза́д, адкліка́ць; перазвані́ць, пазвані́ць (у адказ на тэлефонны званок);

call back one’s words узя́ць свае́ сло́вы наза́д

call forth [ˌkɔ:lˈfɔ:θ] phr. v. fml выкліка́ць (эмоцыі, пачуцці і г.д.)

call in [ˌkɔ:lˈɪn] phr. v.

1. выкліка́ць, запраша́ць; пасыла́ць па (каго́-н.);

2. патрабава́ць вярну́ць (доўг);

call in/into question ста́віць пад сумне́нне

call off [ˌkɔ:lˈɒf] phr. v. адмяня́ць, касава́ць; адклада́ць, адкла́дваць

call out [ˌkɔ:lˈaʊt] phr. v. кры́кнуць; выкліка́ць (пажарную каманду, узброеныя сілы); выкрыва́ць, выяўля́ць

call up [ˌkɔ:lˈʌp] phr. v.

1. тэлефанава́ць, звані́ць па тэлефо́не

2. выкліка́ць (успаміны)

3. прызыва́ць на во́інскую/вайско́вую слу́жбу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)