Самалёт ’цяжэйшы за паветра лятальны апарат з рухавіком і, звычайна, нерухомымі крыламі’ (ТСБМ). З рус.самолёт ’тс’ або адаптаванага польск.samolot ’тс’, што не выключае і самастойнае ўтварэнне ад сам (гл.) і лятаць (гл.), параўн. самапла́ў ’тс’ і заўвагу Бузука: «вельмі прыгожае наваўтварэньне, якое я чуў у Асіпавічах» (Буз., 257), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сярэ́бранік ’дуброўка, Potentilla anserina L.’ (ТСБМ, Касп., Дэмб. 1, Кіс.). Да серабро (гл.), ад прыметніка сярэ́браны (ТСБМ, Ласт.), ст.-бел.серебрѧнъ (Альтбаўэр), серебрыны (1405 г., Карскі 2–3, 229) з-за бліскучай афарбоўкі, параўн. срэбнік, гл. Сюды ж і сэрэбря́нік ’падтыннік, Chelidonum majus L.’ (Бейл.), параўн. іншую назву чортава серабро (Кіс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўпе́ка ’непаваротлівая, няўдалая жанчына’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр.товпі́га, товпи́га ’тоўсты, нязграбны чалавек’, рус.толпы́га, толпе́га ’хто пхаецца ў натоўпе; непаваротлівая, нязграбная асоба’. Хутчэй за ўсё, аддзеяслоўны назоўнік ад таўпіць, таўпехацца, гл. Украінскае слова звязваюць з товба (гл. тоўба, ЕСУМ, 5, 589), рускае — з толпа (гл. таўпа, Фасмер, 4, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́нкаць ‘паволі ісці’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус.дыял.труни́ть ‘ісці, трусіць’, тру́нка ‘трусца’, серб.тру́ни ‘мяце, сыпле (пра снег)’, фактычна ‘трусіцца’, што дазваляе Варбат (Исслед., 558) рэканструяваць прасл.*trúniti ‘брудзіць, церушыць’. Беларускі дзеяслоў мае, хутчэй за ўсё, імітатыўны характар, пра што сведчыць словаўтварэнне з суф. ‑к‑, характэрнае для гукапераймальных дзеясловаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тулумба́с ‘старажытны ударны інструмент’ (ТСБМ), таламба́с ‘літаўра’ (Ласт.). У якасці зыходнага лічыцца тур.tulumbaz ‘бубнач, барабаншчык’ (Фасмер, 4, 118; ЕСУМ, 5, 673); хутчэй за ўсё, праз укр.тулумба́с, таламба́с ‘тс’, польск.tułumbas, tołombas, tołumbas ‘турэцкі вайсковы барабан’, параўн. таксама серб.-харв.таламба́с ‘літаўра, барабан’, якое лічыцца балканскім турцызмам (Скок, 3, 437).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змея́ змяя́, род. змяі́ж., вужа́ка, -кі ж.;
грему́чая змея́ грыму́чая змяя́;
короле́вская змея́ карале́ўская змяя́;
очко́вая змея́ змяя́-акуля́рніца, ко́бра;
◊
пригре́ть змею́ на груди́ прыгрэ́ць змяю́за па́зухай;
змея́ подколо́дная змяя́ падкало́дная.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
яйцо́в разн. знач.я́йка, -ка ср.;
◊
вы́еденного яйца́ не сто́ит вы́скваркі не ва́рты; тры гро́шы не ва́рты;
яйцо́ ку́рицу у́читпосл.я́йка мудрэ́йшае (разумне́йшае) за ку́рыцу; не вучы́ старо́га ката́ смята́нку злі́зваць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
normal
[ˈnɔrməl]1.
adj.
1) нарма́льны; звыча́йны; рэгуля́рны
2) Geom. пэрпэндыкуля́рны
2.
n.
1) нарма́льны стан, тып або́ ўзо́р
two pounds above normal — два фу́нты вышэ́й за нарма́льную вагу́
2) пэрпэндыкуля́р -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адда́цьсов.
1.в разн. знач. отда́ть; (подвергнуть действию чего-л.) преда́ть; (осудить на что-л.) обре́чь; (в школу и т.п. — ещё) определи́ть;
а. доўг — отда́ть долг;
а. усе́ сі́лы спра́ве выхава́ння мо́ладзі — отда́ть все си́лы де́лу воспита́ния молодёжи;
а. сябе́ на паку́ты — обре́чь себя́ на муче́ния;
а. дзіця́ ў шко́лу — отда́ть (определи́ть) ребёнка в шко́лу;
а. пад суд — отда́ть под суд (преда́ть суду́);
за касцю́м адда́ў мно́га — за костю́м о́тдал мно́го;
а. распараджэ́нне — отда́ть распоряже́ние;
2. (об оружии) отда́ть;
○ а. го́лас — отда́ть го́лос;
◊ а. нале́жнае — отда́ть до́лжное;
а. бо́гу душу́ — отда́ть бо́гу ду́шу;
а. дані́ну — отда́ть дань;
а. апо́шні доўг — отда́ть после́дний долг;
а. на суд — (каму) отда́ть на суд (кого);
а. пакло́н — отда́ть покло́н;
а. агню́ і мячу́ — преда́ть огню́ и мечу́;
а. жыццё — (за каго, што) отда́ть жизнь (за кого, что);
а. галаву́ ў закла́д — отда́ть го́лову в закла́д;
што ві́нен, а. паві́нен — посл. долг платежо́м кра́сен
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
катамара́н
(англ. catamaran, ад тамільск. kattumaran = звязаныя калоды)
1) паруснае або маторнае судна з двух карпусоў, звязаных агульнай палубай, ці з аднаго корпуса з паплаўкамі-балансірамі за бортам;
2) невялікае спартыўнае судна, катэр такой жа формы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)