Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
інспе́кцыя
(лац. inspectio = нагляд)
1) кантроль за правільнасцю дзеянняў падведамасных органаў і асоб, за выкананнем якіх-н. правіл;
2) кантрольны орган, які сочыць за выкананнем устаноўленых правіл (напр. пажарная і., дарожная і.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
када́стр
(фр. cadastre, ад с.-лац. catastrum = спіс падаткаплацельшчыкаў)
сістэматызаваны збор звестак аб чым-н., які з’яўляецца асновай для рашэння пэўных народна-гаспадарчых задач, напр. к. зямельны, к. месцанараджэнняў радовішчаў карысных выкапняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
камента́рый
(лац. commentarius)
1) тлумачэнні, паясненні да якога-н. друкаванага тэксту (напр. к. да твораў К. Чорнага);
2) тлумачэнні і крытычныя заўвагі з выпадку якой-н. падзеі (гістарычнай, палітычнай, спартыўнай і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дысцыплі́на
(лац. disciplina = вучэнне, навучанне)
1) цвёрда ўстаноўлены парадак паводзін, абавязковы для ўсіх членаў калектыву;
2) вытрымка, прывычка да строгага парадку;
3) асобная галіна якой-н. навукі; вучэбны прадмет (напр. тэхнічныя дысцыпліны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мадыфіка́цыя
(лац. modificatio)
1) відазмяненне прадмета або з’явы, якое не закранае яго сутнасці;
2) прадмет або з’ява, якія падвергліся такому відазмяненню (напр. алмаз — м. вугляроду);