гушчэ́ча, -ы, ж. (разм.).

Тое, што і гушчар.

З лазовай гушчэчы не выбрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарашава́ты, -ая, -ае.

Шэрай масці з прымессю іншага колеру (пра коней).

Д. конік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двайні́к², -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Двухпудовая гіра.

Спартсмен практыкуецца з двайніком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

добраахво́тніцкі, -ая, -ае.

1. гл. добраахвотнік.

2. Які складаецца з добраахвотнікаў.

Д. атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэбо́ш, -у, мн. -ы, -аў, м.

Скандал з шумам і бойкай.

Учыніць д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэ́раш, -а, мн. -ы, -аў, м.

Конь шэрай масці з прымессю іншага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёрш², ярша́, м. (разм.).

Сумесь гарэлкі з півам, якая хутка і моцна ап’яняе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жале́зіна, -ы, мн. -ы, -зін, ж. (разм.).

Кавалак жалеза; непатрэбная рэч з жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаме́рыны, -рын.

Адходы пасля выціскання соку або алею з чаго-н.

Канапляныя ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небыццё, -я́, н.

Адсутнасць існавання, жыццядзейнасці; нябыт.

Адысці ў н.

Узнікнуць з небыцця.