Мамаранкі ’неўрадлівыя ягады’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Параўн. рус. паўн., наўг. маму́ра ’ягады касцяніцы, марошкі, абляпіхі’. Уграфінізм. Параўн. фін. maamuurain ’касцяніца’; ‑к‑, магчыма, з памяншальнага суфікса (параўн. эст. mari ’ягады’ — marjake ’ягадка’). Гл. Каліма, 162; Фасмер, 2, 566.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манжэт, манжэта ’абшлаг рукава кашулі, блузкі, калашыны штаноў і інш.’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 79) з франц. manchette ’рукаўчык’ — памянш. manche ’рукаў’, якое з лац. manica ’рука’ (Фасмер, 2, 568–569; Голуб-Ліер, 302).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манты́лья ’карункавае пакрывала (на галаву) у іспанак’, ’кароткая жаночая накідка без рукавоў’ (ТСБМ). З рус. мантилья ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз новав.-ням. Mantille ці франц. mantille з ісп. mantilla (Фасмер, 2, 570) < лац. mantellum ’покрыва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́нькі ’шарсцяныя рукавіцы з адным вялікім пальцам’ (жытк., ДАБМ, к. 333). Рус. арх. ма́ньки ’рабочыя пальчаткі без пальцаў’, ярасл., уладз., валаг., пск., цвяр. ма́нька ’жаночая муфта’. Да манька ’муфта’, якое з італ. manica ’рукаў’ (Фасмер, 2, 571).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марці́ра артылерыйская гармата з кароткім ствалом’ (ТСБМ). У Крукоўскага (Уплыў, 82) бел. марты́ра — з рус. мовы, у якую (ў XVIII ст. праз гал. mortier ’ступа, марціра’) было запазычана з франц. mortier (< лац. mortārium ’ступа’ (Фасмер, 2, 658)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маскара́д ’баль, вечар, на які прыходзяць у масках, касцюмах’, ’незвычайны ўбор, які мяняе знешні выгляд’ (ТСБМ). З рус. маскара́д (а ў пачатку XVIII ст. і машкарада), якое з франц. mascarade < італ. mascarata < maschera ’маска’ (Фасмер, 2, 578).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паду́чая (хвароба), паду́чка ’эпілепсія’. Рус. паду́чая (болезнь), паду́чка, польск. padaczka, чэш. padoucí nemoc, padoucnice, славац. padúcnica, серб.-харв. па̏давица і г. д. Да падаць (Фасмер, 3, 184; Махэк, 425); параўн. таксама ням. fallende Sucht ’эпілепсія’ < fallen ’падаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паланкі́н ’крытыя насілкі, якія служаць экіпажамі ў некаторых краінах Усходу і Паўднёвай Амерыкі’ (ТСБМ). Праз рус. паланки́н (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), з зах.-еўрап. моў (параўн. ням. Palankin, франц. palanquin); слова інд. паходжання (гл. Фасмер, 3, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панара́ма ’від мясцовасці (звычайна з вышыні), якая цягнецца вельмі далёка’ (ТСБМ). З рус. панора́ма (Крукоўскі, Уплыў, 78). У рус. з зах.-еўрап. моў, дзе з лац. panorāma < грэч. πᾶν ’усе’ і ὅρᾱμα ’від’, відовішча’ (Фасмер, 3, 198).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пападдзя́ ’жонка папа’ (ТСБМ, Нас., Шат.). Рус. попадья́, укр. попадя́, ст.-рус. попадіꙗ, попадья. З грэч. παπαδια ’тс’ < παπᾶς ’свяшчэннік’ (Фасмер, 3, 327; там жа і інш. літ-ра). Ад пападдзя ўтворана пападзю́к ’паповіч, сын свяшчэнніка’ (Мал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)