дэльфі́н

(н.-лац. delphinus, ад гр. delphis, -inos)

1) марская млекакормячая жывёла сям. дэльфінавых падатрада зубатых кітоў;

2) спосаб спартыўнага плавання, разнавіднасць батэрфляю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мары́мба

(ісп. marimba, з афр.)

1) афрыканскі ўдарны музычны інструмент, разнавіднасць ксілафона;

2) язычковы шчыпковы музычны інструмент, пашыраны ў Конга і Усх. Афрыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіперплазі́я

(ад гіпер- + гр. plasis = утварэнне)

празмернае разрастанне тканкі жывёльнага або расліннага арганізма ў выніку паталагічнага размнажэння клетак; разнавіднасць гіпертрафіі (параўн. аплазія, гіпаплазія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гальваната́ксіс

(ад гальвана- + таксісы)

актыўны рух інфузорый, некаторых зялёных водарасцяў, мікробаў, арыентаваны электрычным токам, што прапускаецца праз вадкасць, дзе яны знаходзяцца; разнавіднасць электратаксісу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

чарльсто́н

(англ. charleston, ад Charleston = назва горада на паўднёвым усходзе ЗША)

амерыканскі бальны танец, разнавіднасць хуткага факстрота, а таксама музыка да гэтага танца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

энтайкі́я

(ад энта- + гр. oikia = дом, сям’я)

разнавіднасць сінайкіі, калі адзін з партнёраў жыве ўнутры другога, але перыядычна выходзіць і харчуецца знешняй ежай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпіайкі́я

(ад эпі- + гр. oikia = дом, сям’я)

разнавіднасць сінойкіі, калі партнёр жыве на скуры другога (напр. вусаногія ракі на скуры кітоў і акул).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інквіліні́зм

(ад лац. inquilmus = арандатар, жылец)

адна з форм міжвідавых узаемаадносін, разнавіднасць сінайкіі, калі жывёла-інквілін, пранікаючы ў жыллё іншага віду, звычайна знішчае гаспадара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

альмандзі́н

(ад тур. Alabanda = назва горада ў Малой Азіі)

мінерал класа сілікатаў, каштоўны камень чырвонага, бура-чырвонага або чырвона-фіялетавага колеру; разнавіднасць гранату​2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амазані́т

(ад лац. Amazonas = Амазонка, назва ракі ў Паўд. Амерыцы)

мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць каліевага палявога шпату блакітна-зялёнага колеру; выкарыстоўваецца як абліцовачны матэрыял.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)