даліхамо́рфны
(ад гр. dolichos = доўгі + -морфны)
які характарызуецца вузкім тулавам і доўгімі канечнасцямі (пра тып цела чалавека).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
буксава́ць
(польск. buksować, ад ням. bugsieren)
круціцца, слізгаючы і не рухаючыся з месца (пра колы аўтамашыны, паравоза).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вітамінало́гія
(ад вітаміны + -логія)
навука пра вітаміны, іх будову, пашырэнне ў прыродзе і ролю ў працэсах жыццядзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
полісінтэты́чны
(ад полі- + сінтэтычны)
якому ўласціва ўтварэнне складаных слоў-сказаў шляхам складання асноў асобных слоў (пра мовы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фра́у
(ням. Frau = пані)
ветлівы зварот да замужняй жанчыны або форма ветлівага ўпамінання пра яе ў Германіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фру
(шв. fru)
ветлівы зварот да замужняй жанчыны або форма ветлівага ўпамінання пра яе ў скандынаўскіх краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэйс
(ням. K. Zeiss = прозвішча ням. оптыка-механіка 19 ст.)
аптычны прыбор фірмы «Цэйс» (звычайна пра бінокль).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАА́ГСКІЯ КАНВЕ́НЦЫІ,
1) міжнародныя пагадненні аб нормах права ва ўзброеных канфліктах (раней наз. законы і звычаі вайны), правах і абавязках нейтральных краін, шляхах мірнага вырашэння міжнар. спрэчак, прынятыя на 1-й і 2-й мірных канферэнцыях у Гаазе ў 1899 і 1907.
1-я Гаагская канферэнцыя (1899, 27 дзяржаў-удзельніц) прыняла 3 канвенцыі (пра мірнае вырашэнне міжнар. спрэчак; пра законы і звычаі сухапутнай вайны; пра дастасаванне да марской вайны асноў Жэнеўскай канвенцыі 10.8.1864), а таксама 3 дэкларацыі.
2-я Гаагская канферэнцыя (1907, 44 дзяржавы-ўдзельніцы) прыняла 13 канвенцый: пра мірнае вырашэнне міжнар. спрэчак; пра абмежаванне выпадкаў выкарыстання сілы для спагнання па дагаворных даўгавых абавязацельствах; пра адкрыццё ваен. дзеянняў; пра законы і звычаі сухапутнай вайны; аб правах і абавязках нейтральных дзяржаў і асоб у сухапутнай вайне; пра становішча варожых гандл. суднаў пры адкрыцці ваен. дзеянняў; пра ператварэнне гандл. суднаў у ваенныя; пра ўстаноўку аўтам. кантактных падводных мін; пра бамбардзіроўку марскімі сіламі ў час вайны; пра дастасаванне да марской вайны асноў Жэнеўскай канвенцыі 10.8.1864; пра некаторыя абмежаванні ў карыстанні правам захопу ў марской вайне; пра заснаванне міжнар. прызавога суда; аб правах і абавязках нейтральных краін у марской вайне.
Гаагскія канвенцыі адыгралі значную ролю ў міжнар.-прававой рэгламентацыі правіл вядзення вайны.
2) Канвенцыя 1954 пра абарону культ. каштоўнасцей у час узбр. канфлікту — міжнар. шматбаковае пагадненне, якое абавязвае дзяржавы паважаць і захоўваць у час ваен. дзеянняў культ. каштоўнасці, забараняе іх вываз з акупіраваных тэрыторый.
3) Канвенцыі па міжнар. прыватным праве 1902—05, 1951, 1956, 1961 і інш.
т. 4, с. 407
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
некрало́г
(н.-лац. necrologium, ад гр. nekros = мёртвы + logos = слова)
артыкул, прысвечаны нябожчыку, са звесткамі пра яго жыццё і дзейнасць.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
прані́злівы, -ая, -ае.
1. Рэзкі на слых.
П. свіст.
Пранізліва (прысл.) крыкнуць.
2. Пра погляд: востры, пільны.
3. Пра вецер, холад, боль і пад.: моцны, рэзкі, які наскрозь пранізвае.
|| наз. прані́злівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)