пясчаны паўвостраў на паўд.-ўсх. узбярэжжы Балтыйскага м., у Літве (паўн.-ўсх.ч.) і Калінінградскай вобл. Расіі (паўд.-зах.ч.). Даўж. 98 км. Шыр. 0,4—3,8 км. Характэрны дзюны (выш. да 70 м), б.ч. парослыя лесам (з хвоі, чорнай вольхі, з дамешкамі дуба, ліпы, вяза і інш.). Прыродны нац. парк. На К.к. — г. Нерынга (Літва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НЕН ((Lynen) Феадор Фелікс Конрад) (6.4.1911, г. Мюнхен, Германія — 6.8.1979),
нямецкі біяхімік. Чл.Герм. акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1959) і Нац.АН ЗША (1962). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1937). З 1945 дырэктар Ін-та хіміі клеткі імя М.Планка ў Мюнхене. Навук. працы па біяхіміі абмену рэчываў, акісленні тлустых кіслот у арганізме, актываванні ацэтату. Нобелеўская прэмія 1964 (разам з К.Блохам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎДА́НСКІ (Валерый Уладзіміравіч) (н. 17.5.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Сын У.А.Ляўданскага. Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі. Навук. працы па кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу ў гетэрагенных сістэмах.
Тв.:
Физическая кинетика и процессы переноса при фазовых превращениях. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЛАДА́Я А́НГЛІЯ»
(«Young England»),
гурток кансерватыўных літаратараў і паліт. дзеячаў Вялікабрытаніі, якія складалі паліт. групоўку ў палаце абшчын брыт. парламента ў 1841—45. Дзеячы «М.А.» (сярод іх быў Б.Дызраэлі) патрабавалі поўнага аднаўлення прывілеяў зямельнай арыстакратыі, з пазіцый т.зв. «феад. сацыялізму» крытыкавалі капіталіст. лад як антыгуманны і варожы нац. традыцыям, выступалі за паляпшэнне становішча рабочых. Як літ. гурток «М.А.» існавала да 1848.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКУС ((Marcus) Рудольф Артур) (н. 21.7.1923, г. Манрэаль, Канада),
амер. фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1973). Скончыў ун-т Мак-Джыла (Манрэаль; 1946). З 1949 выкладаў у розных навуч. установах ЗША. З 1978 праф. Каліфарнійскага тэхнал. ін-та (Пасадэна). Навук. працы па тэорыі хім. рэакцый электроннага пераносу. Нобелеўская прэмія 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МВЕ́РУ (Mweru),
возера ў Афрыцы, на мяжы Дэмакр. Рэспублікі Конга і Замбіі, на выш. 917 м. Пл. 5,2 тыс.км², даўж 130 км, шыр. да 40 км, глыб. да 15 м. У М. ўпадае р. Луапула, выцякае р. Лавуа (прыток р. Конга). Рыбалоўства. Суднаходства. Гал. прыстані Кілва, Пвета (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Нац. парк Мверу-Вантыпа (Замбія). Адкрыта Д.Лівінгстанам у 1867.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯЛО́ГІЯ (ад мія... + ...логія),
раздзел анатоміі, які вывучае будову мышачнай сістэмы. Сістэм. апісанне анатоміі мышцаў зрабіў А.Везалій. На Беларусі даследаванні ў галіне М. праводзяцца ў мед. ін-тах, Акад.фіз. культуры і спорту, Ін-це фізіялогіі Нац.АН (А.С.Дзмітрыеў) і інш. Вывучаюцца пытанні развіцця, гісталагічнай будовы, тапагр. анатоміі, гістахіміі, біяхіміі, фізіялогіі мышачнай сістэмы, яе дзейнасці ў розных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРО́ДНЫ ФОН,
асобныя фізічныя, хім. і інш. паказчыкі, якія характарызуюць прыроднае асяроддзе ці ўмовы пэўнай мясцовасці і выражаюць узровень уздзеяння розных прыродных фактараў. Дазваляе праводзіць колькасную і якасную ацэнку ўзаемадзеяння чалавека і прыроды. Напр., геахім. фон падземных вод, канцэнтрацыя азону ў атмасферы, фон тэхнагенных таксікантаў у глебе і інш. На Беларусі з’яўляецца адным з аб’ектаў Нац. сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЗЫРАПЛО́ДНІК (Physocarpus),
род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана 8 відаў. Найб. вядомы П. каліналісты (Ph. opulifolius).
Лістападныя кусты выш. да 4 м з густой кронай. Лісце 3—5-лопасцевае. Кветкі белыя або ружовыя ў шчытках. Плод — складаная лістоўка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗВЕ́ДВАЛЬНАЯ СУПО́ЛКА,
аб’яднанне разведвальных падраздзяленняў з адпаведнай іерархічнай структурай і фінансавай базай, якое вядзе разведвальную дзейнасць. Р.с. існуюць у некат. краінах (напр., ЗША) з мэтай здабывання і апрацоўкі інфармацыі пра рэальныя і патэнцыяльныя магчымасці, дзеянні і планы (намеры) замежных дзяржаў, арганізацый і асоб; садзеяння ў рэалізацыі мер, што ажыццяўляюцца ў інтарэсах забеспячэння нац. бяспекі краіны.