ПЕ́РЦАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (27.7.1877, г. Курск, Расія — 3.6.1960),
бел. гісторык і грамадскі дзеяч. Акад.АН Беларусі (1940), д-ргіст.н. (1935). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскіун-т (1903). У 1918 праф. Смаленскага ун-та, у 1918—21 Маскоўскага пед. ін-та. З 1922 праф. і заг. кафедры сярэдніх вякоў, з 1953 усеаг. гісторыі ў БДУ. Адначасова ў 1943—59 акад.-сакратар Аддз. грамадскіх навук АН Беларусі. Уваходзіў у склад дэлегацыі Беларусі на канферэнцыі ААН у Сан-Францыска ў 1945, дзе быў падпісаны статут ААН. Аўтар прац па ўсеаг. гісторыі, гісторыі грамадскай думкі, гісторыі і гістарыяграфіі Беларусі. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1954; 2-е выд., 1961). Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—60.
Тв.:
Очерки новой истории (XVI—XIX вв.). 3 изд. 1918 (разам з А.А.Яфімавай);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́СЕМСКІ (Аляксей Феафілактавіч) (23.3.1821 с. Раменне Чухламскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 2.2.1881),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскіун-т (1844). Друкаваўся з 1848. Першы раман — «Баяршчына» (1844—46, забаронены, апубл. 1858) напісаны ў рэчышчы натуральнай школы. У рамане «Тысяча душ» (1858) — карціна жыцця перадрэформеннага часу. Аповесці «Цюфяк» (1850), «М-г Батманаў» (1852), «Ці вінаватая яна?» (1855) з жыцця дваранска-чыноўніцкай правінцыі. Асэнсаванне духоўнага жыцця сучаснікаў у рамане «Людзі саракавых гадоў» (1869). Аўтар раманаў «Ускаламучанае мора» (1863), «У віры» (ч. 1—3, 1871), «Мяшчане» (1877), «Масоны» (ч. 1—5, 1880), камедый «Падзел» (1853, забаронена, паст. 1874), «Драпежнікі» («Падкопы», 1873, забаронена, паст. 1905), драмы «Горкі лёс» (1859, забаронена, паст. 1863), гіст. драмы «Паручнік Гладкоў» (1867, забаронена, паст. 1905), цыкла апавяд. «Рускія лгуны» (1865), апавяданняў з сялянскага жыцця, «Падарожных нарысаў» (1857), фельетонаў, літ.-крытычных артыкулаў і інш.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. М., 1982—84;
Повесть. Рассказы. М., 1988.
Літ.:
Плеханов С.Н. Писемский. М., 1987;
Могилянский АП. Писемский: Жизнь и творчество. Л., 1991.
расійскі дзярж. і паліт. дзеяч, Акад.Рас.АН (1979, чл.-кар. з 1974), д-рэканам.н. Скончыў Маскоўскіін-т усходазнаўства (1953). Працаваў у Дзярж. к-це СССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні (1953—62), газ. «Правда» (1962—70), Ін-це сусв. эканомікі і міжнар. адносін АНСССР (1970—77). Дырэктар ін-таў усходазнаўства (1977—85), сусв. эканомікі і міжнар. адносін (1985—89) АНСССР. У 1989—90 канд. у чл. Палітбюро ЦККПСС, старшыня Савета Саюза Вярх. Савета СССР. У вер.—ліст. 1991 першы нам. старшыні КДБ, у ліст. — снеж. 1991 дырэктар Цэнтр. службы разведкі СССР. Дырэктар Службы знешняй разведкі (1991—96), міністр замежных спраў (1996—98), старшыня ўрада (вер. 1998 — май 1999) Рас. Федэрацыі. Са снеж. 1999 кіраўнік фракцыі «Айчына — уся Расія» ў Дзярж. думе Расіі. Працы па эканам., сац.-паліт. гісторыі і міжнар. адносінах краін Б. Усходу. Дзярж. прэмія СССР 1980.
Тв.:
Анатомия ближневосточного конфликта. М., 1978;
Восток после краха колониальной системы. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУДО́ЎКІН (Усевалад Іларыёнавіч) (28.2.1893, г. Пенза, Расія —30.6.1953),
расійскі кінарэжысёр, акцёр, тэарэтык кіно; адзін з заснавальнікаў сав. кінематаграфіі. Нар.арт.СССР (1948). Скончыў Маскоўскіун-т (1914), у 1922—24 вучыўся ў Дзяржкінашколе. Першыя пастаноўкі — «Шахматная гарачка» (1925, разам з М.Шпікоўскім) і «Механіка галаўнога мозга» (1926). Стварыў этапную для сав. кіно трылогію: «Маці» (1926), «Канец Санкт-Пецярбурга» (1927), «Нашчадак Чынгісхана» (1928) з драм. масавымі сцэнамі, паэт. вобразамі, псіхал. распрацоўкай характараў. Сярод інш. фільмаў: «Просты выпадак» (1932), «Дэзерцір» (1933), «Перамога» (1938), «Мінін і Пажарскі» (1939, з М.Долерам), «Сувораў» (1941), «Адмірал Нахімаў» (1947), «Жукоўскі» (1950, з Д.Васільевым), «Вяртанне Васіля Бортнікава» (1953). Выступаў і як кінаакцёр. Распрацаваў сістэму работы з акцёрам і непрафес. выканаўцам паводле сістэмы К.Станіслаўскага. Аўтар кн. «Кінарэжысёр і кінаматэрыял», «Кінасцэнарый. Тэорыя сцэнарыя» (абедзве 1926), «Акцёр у фільме» (1934). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Барыс Васілевіч) (н. 27.6.1908, г. Есентукі Стаўрапольскага краю, Расія),
расійскі вучоны ў галіне хірургіі; арганізатар аховы здароўя і грамадскі дзеяч. Акад.Рас.АН (1966), АМНСССР (1957). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў 1-ы Маскоўскіун-т (1930). З 1948 у 2-м Маскоўскім мед. ін-це. З 1949 у Будапешцкім ун-це. З 1951 у 2-м Маскоўскім мед. ін-це, з 1956 у 1-м Маскоўскім мед. ін-це, з 1963 адначасова ва Усесаюзным НДІ клінічнай і эксперым. хірургіі (дырэктар). У 1965—80 міністр аховы здароўя СССР. Навук. працы па хірург. метадах лячэння рака стрававода, парокаў сэрца, крывяносных сасудаў, пытаннях пералівання крыві. Распрацаваў метады перасадкі нырак, пластыку бронхаў і трахеі, выкарыстаў штучныя клапаны сэрца ў кардыяхірургіі. Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1965, 1971.
Тв.:
Аневризмы сердца. М., 1965 (разам з І.З.Казловым);
Пересадка почки. М., 1969 (у сааўт.);
Трансфузионная терапия в хирургии. М., 1971 (разам з Ч.С.Гусейнавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБУШЫ́НСКІЯ,
дынастыя рас. прамыслоўцаў, банкіраў і паліт. дзеячаў. Заснавальнік М.Я.Рабушынскі быў вядомы з 1840-х г. як уладальнік тэкст. фабрык у Маскве і Калужскай губ. У канцы 19 — пач. 20 ст. валодалі шматлікімі баваўнянымі, шклянымі, ільноапрацоўчымі, папяровымі і паліграф. прадпрыемствамі ў розных губ.; у гады 1-й сусв. вайны набылі шэраг прадпрыемстваў лясной і металаапрацоўчай прам-сці, пачалі будаваць аўтамаб. завод. У 1900 падпарадкавалі сабе Харкаўскі пазямельны банк, у 1902 засн. Банкірскі дом братоў Р. (з 1912 Маскоўскі банк). Адыгрывалі вядучую ролю ў прадпрымальніцкіх арг-цыях Расіі. З Р. найб. вядомы ўнук М.Я.Рабушынскага Павел Паўлавіч (30.6.1871, Масква — 19.7.1924), саўладальнік і кіраўнік (з 1900) «Т-ва мануфактур П.М.Рабушынскага з сынам», Маскоўскага банка, «Т-ва друкарань П.П.Рабушынскага», акцыянер многіх кампаній. У 1905—06 чл.ЦК партыі акцябрыстаў. З 1906 уваходзіў у кіраўніцтва партыі мірнага абнаўлення, з 1912 — прагрэсістаў. У 1915 ініцыятар стварэння і старшыня маскоўскага Ваен.-прамысл.к-та. Падтрымаў Карнілава мяцеж 1917. З 1919 у Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВІ́НСКАЯ (Ніна Антонаўна) (н. 31.12.1925, Мінск),
бел. артыстка аперэты (сапрана). Засл. арт. Расіі (1958). Засл. арт. Беларусі (2001). Скончыла Маскоўскімуз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1970). З 1946 працавала ў т-рах муз. камедыі ў Расіі. У 1949—51 салістка Бел.дзярж. эстрады, з 1968 Магілёўскага абл.т-рамуз. камедыі. З 1970 у Бел.дзярж.муз. т-ры. Шырокі творчы дыяпазон Р. дазваляе ёй ствараць рознахарактарныя каларытныя вобразы. Сярод партый на бел. сцэне: Альжбета, Агата («Паўлінка» Ю.Семянякі), Мальвіна, Паліна («Несцерка», «Судны час» Р.Суруса), Васіліса («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Соф’я («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Марфа («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Атаманша («Трубадур і яго сябры» Г.Гладкова), Анжэла («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), міс Петынгтан («Мая жонка — ілгуння!» У.Ільіна, У.Лукашова), Беліса («Хітрамудрая закаханая» А.Рабава), графіня Ілона, Праскоўя («Цыганскае каханне», «Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Ангільда, Адэта, княгіня Бажэна («Сільва», «Баядэра», «Марыца» І.Кальмана) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКІ́ЦКІ (Пётр Фаміч) (15.8.1903, в. Кустаўніца Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 21.10.1977),
бел. вучоны ў галіне генетыкі. Акад.АН Беларусі (1967), д-рбіял.н., праф. (1940). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Маскоўскіун-т (1927). З 1930 ва Усесаюзным ін-це жывёлагадоўлі, адначасова ў 1932—38 у Маскоўскім ун-це. З 1938 у Маскоўскім пушна-футравым ін-це (заг. кафедры, дэкан, нам. дырэктара), з 1949 у Комі філіяле АНСССР, з 1957 ва Усесаюзным ін-це навук. і тэхн. інфармацыі. У 1960—69 у БДУ (заг. кафедры), адначасова з 1965 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях генетыкі колькасных прыкмет і генет. асноў селекцыі жывёл, радыяцыйнай генетыцы, выкарыстанні матэм. метадаў у біялогіі, філасофіі і гісторыі біялогіі. Сфармуляваў і эксперыментальна абгрунтаваў паняцце аб полі дзеяння гена. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Генетика. 4 изд. М., 1937;
Биологическая статистика. 3 изд. Мн., 1973;
Введение в статистическую генетику. 2 изд. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́МІН (Валерый Віктаравіч) (н. 16.8.1939, г. Камсамольск-на-Амуры, Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1979, 1980). Герой Венгрыі, Герой Працы В’етнама, Герой Кубы (1980). Лётчык-касманаўт СССР (1977). Канд.тэхн.навук. Скончыў Маскоўскі лесатэхн. ін-т (1966). З 1973 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. З 1987 нам.ген. канструктара ракетна-касм. карпарацыі «Энергія». Кіраўнік праграм «Мір—НАСА», «Мір—Шатл» (1994—98), дырэктар праграмы «Міжнар.касм. станцыя» (ад Расіі). Здзейсніў (як бортінжынер) палёты: 9—11.10.1977 з У.В.Кавалёнкам на касм. караблі (КК) «Саюз-25»; 25.2—19.8.1979 з У.А.Ляхавым на КК «Саюз-32», «Саюз-34» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6»; 9.4—11.10.1980 з Л.І.Паповым на КК «Саюз-35», «Саюз-37» і АС «Салют-6»; 3—12.6.1998 у складзе экіпажа КК «Дыскаверы» (стыкоўка з АС «Мір»). У космасе правёў 371,7 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР. Дзярж. прэмія СССР 1984.
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1982, 1984). Лётчык-касманаўт СССР (1982). Канд.тэхн.н. (1987). Засл. майстар спорту СССР (1970). Чэмпіёнка свету па вышэйшым пілатажы (1970), устанавіла 18 сусветных рэкордаў. Дачка Я.Я.Савіцкага. Скончыла Маскоўскіавіяц.ін-т (1972). З 1976 лётчык-выпрабавальнік. У 1980—1993 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 19—27.8.1982 з Л.І.Паповым і А.А.Серабровым здзейсніла (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз Т-7» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-7» (пасадка на КК «Саюз Т-5»); 17—29.7.1984 (як бортінжынер) з У.А.Джанібекавым і І.П.Воўкам — на КК «Саюз Т-12» і АС «Салют-7» (пасадка на КК «Саюз Т-11»), у час якога ўпершыню ў свеце здзейснены выхад жанчыны-касманаўта ў адкрыты космас. Правяла ў космасе 19,7 сут. Залаты медаль міжнар.авіяц. федэрацыі (ФАІ).