Сейхан, горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля (адм. адзінка) Адана. Знаходзіцца на раўніне Кілікія на берагах р. Сейхан. 916 тыс.ж. (1990), з прыгарадамі 864 тыс.ж. На чыг. магістралі Стамбул—Багдад. Гандлёва-прамысл. цэнтр баваўнаводчага раёна. С.-г. машынабудаванне, тэкст., харч., тытунёвая, хім., цэментная, дрэваапр.прам-сць. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́ДЖТАЎН (Bridgetown),
горад, сталіца Барбадаса. На З вострава. Засн. ў 1628. 7 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 100 тыс.ж. (1990). Гал. порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прадпрыемствы нафтаперапр., лёгкай і харч. прам-сці. Вытв-сць і вываз цукру, патакі, рому. Бункерная станцыя. Курорт. Ун-т Вест-Індыі. Турызм. Арх. помнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КРАН (Akron),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Агайо. 227 тыс.ж., з прыгарадамі 650 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Сусветны цэнтр гумавай прам-сці. Металаапр., маш.-буд. (станкі, аўтамабілі, дарожна-буд. машыны, падшыпнікі, ракетныя рухавікі, сілавыя ўстаноўкі да атамных падводных лодак), хім. (сінт. каўчук, смала і інш.), шынная, паліграф.прам-сць. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБА́ДАН (Ibadan),
горад на ПдЗ Нігерыі. Адм. ц. штата Ойо. 1295 тыс.ж., з прыгарадамі каля 3 млн.ж. (1991). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая (тытунёвая, плодакансервавая, апрацоўка какавы), пластмасавая, гумавая, дрэваапр., маш.-буд. (зборка аўтамабіляў, рухавікоў). Цэнтр рамесніцкай вытв-сці (па метале, дрэве і інш.). Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-А́НА (Santa Ana),
горад у ЗША, на Пд штата Каліфорнія, каля г. Лос-Анджэлес. Засн. ў 1869. 300 тыс.ж., з г. Анахайм і агульнымі прыгарадамі больш за 2 млн.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорты. Прам-сць: вытв-сць радыёэлектроннага абсталявання (пераважна для ваен. мэт), агульнае машынабудаванне, металаапр., прыладабуд., харчовая. Кліматычны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШРЫ́ЎПАРТ (Shreveport),
горад на Пд ЗША, на р. Рэд-Рывер, штат Луізіяна. Засн. ў 1837. 200 тыс.ж. (2000); з прыгарадамі 392 тыс.ж. Буйны цэнтр нафта- і газаздабычы, гандл.-трансп. цэнтр раёна баваўнаводства. Прам-сць: эл.-тэхн. і радыёэлектронная, у т. л.вытв-сць трансфарматараў, сродкаў сувязі, тэлефонных апаратаў, баваўняная, нафтаперапр., хімічная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГІМО́НТ IСтары
(1.1.1467—1.4.1548),
вялікі князь ВКЛ і кароль польскі [1506—48], у ВКЛ Жыгімонт II. Сын Казіміра IV Ягелончыка. Ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава II, атрымаў у Сілезіі Глогаўскае (1498) і Опаўскае (1501) княствы, у 1504 прызначаны каралеўскім намеснікам Сілезіі, потым Лужыцы. Пасля смерці вял.кн.ВКЛ і караля польскага Аляксандра абраны на пасад ВКЛ (20.10.1506) і польск. каралём (8.12.1506). Унутр. палітыка Ж. I была накіравана на ўмацаванне дзярж. улады, аднак вайск. і фін. рэформы, спробы рэдукцыі (вяртання) каронных маёнткаў, захопленых магнатамі, не мелі вял. поспеху. У 1537 супраць Ж. I і магнатаў сярэдняя шляхта Польшчы ўзняла феад. мяцеж (т. зв. «курыная вайна»). Шляхта ВКЛ юрыдычна дамаглася роўных правоў з магнатамі: быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага княства Літоўскага 1529Ж. I праводзіў актыўную знешнюю палітыку, але ў войнах з Маскоўскай дзяржавай быў страчаны Смаленск. Для адбіцця нападаў крымскіх татар на Украіне была створана памежная варта з мясц. жыхароў — казакі. У час перамогі Рэфармацыі ў Прусіі Ж. I згадзіўся на секулярызацыю Тэўтонскага ордэна і ўтварэнне на яго тэр. васальнага ў адносінах да Польшчы герцагства на чале са сваім пляменнікам Альбрэхтам Брандэнбургскім. Пры Ж. I пасля загадкавай смерці апошніх удзельных мазавецкіх князёў з Польшчай было ўз’яднана Мазавецкае княства (1526, канчаткова ў 1529). Праводзячы антыгабсбургскую палітыку, Ж. I заключыў саюзы з Францыяй (1524) і Турцыяй (1533). Актыўную ролю адыгрывала ў палітыцы другая яго жонка (з 1518) Бона Сфорца, якая намагалася замацаваць кароны ВКЛ і Польшчы за сваім сынам Жыгімонтам II Аўгустам, дзеля чаго было праведзена яго абранне намінальна другім вял. князем і каралём (1529). У час панавання Ж. I у ВКЛ і Польшчы шырока распаўсюдзілася Рэфармацыя, што садзейнічала далейшаму ўздыму гуманізму і асветы.
Літ.:
Finkel L. Elekcya Zygmunta I: Sprawy dynastyi Jagiellońskiej i unii polskolitewskiej. Kraków, 1910;
Wojciechowski Z. Zygmunt Stary (1506—1548). Warszawa, 1979;