жупа́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з каляровага сукна ў палякаў, беларусаў і ўкраінцаў (гіст.).

Які пан, такі і ж. (прыказка).

|| прым. жупа́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забія́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -я́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -бія́к (разм.).

Той, хто любіць распачынаць бойкі, буян, задзіра.

|| прым. забія́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забра́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

У старадаўнім узбраенні: частка шлема, якой прыкрываецца твар для засцярогі ад удараў.

Выступіць з адкрытым забралам (перан.: прама, адкрыта; высок.).

|| прым. забра́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зага́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Афіцыйнае распараджэнне таго, хто надзелены ўладай.

З. па інстытуце.

Ваенны з.

Аддаць з.

|| прым. зага́дны, -ая, -ае.

У загадным парадку (шляхам загаду).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запяка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Страва, прыгатаваная запяканнем.

Рысавая з.

2. Ягадная наліўка з прыправамі, прыгатаваная шляхам гарачай апрацоўкі.

Вішнёвая з.

|| прым. запяка́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інстру́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Звод правіл, якія ўстанаўліваюць парадак і спосаб ажыццяўлення, выканання чаго-н. або паслядоўнасці.

І. па тэхніцы бяспекі.

Даваць інструкцыі.

|| прым. інструкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інсулі́н, -у, м. (спец.).

Бялковы гармон, які выпрацоўвае падстраўнікавая залоза, а таксама прэпарат гэтага гармону, што выкарыстоўваецца як лекавы сродак для рэгулявання вугляводнага абмену ў арганізме.

|| прым. інсулі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іпадро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльна падрыхтаванае месца для коннаспартыўных спаборніцтваў, а таксама для трэніроўкі коней.

|| прым. іпадро́мны, -ая, -ае і іпадро́маўскі, -ая, -ае (разм.).

Іпадромная дарожка.

Іпадромаўскі рысак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́ва, -ы, ж.

1. Зярняты (насенне) трапічнай расліны — кававага дрэва.

К. ў зярнятах.

2. Напой, прыгатаваны з такіх молатых зярнят.

Чорная к.

Зварыць каву з малаком.

|| прым. ка́вавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каву́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру.

|| прым. кавуно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)