навая́ўлены, -ая, -ае (іран.).

Які ўпершыню дзе-н. з’явіўся, праявіў сябе.

Н. лідар.

|| наз. навая́ўленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наве́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Зайсці, заехаць да каго-н., куды-н., пабываць дзе-н.

Н. да сяброў.

|| незак. наве́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наве́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Пабываць дзе-н. у каго-н., прыйсці або прыехаць куды-н., да каго-н.

Н. родных.

Н. хворага.

|| незак. наве́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. наве́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наве́двальнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто прыходзіць куды-н. з якой-н. мэтай, наведвае каго-, што-н.

Пастаянны н. бібліятэкі.

|| ж. наве́двальніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наве́двальніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наве́дванне, -я, н.

1. гл. наведаць.

2. Колькасць наведванняў.

Добрае н. заняткаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; навёз, -ве́зла і -вязла́, -ве́зла і -вязло́; -вязі; -ве́зены; зак., каго-што.

Прывезці ў вялікай колькасці.

Н. розных падарункаў.

|| незак. наво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наве́к/наве́кі, прысл.

Назаўсёды, на ўсё жыццё.

Навек разам!

Бывай навекі!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наве́ла¹, -ы, мн. -ы, -ве́л, ж.

Невялікае апавяданне звычайна пра якую-н. адну падзею з нечаканым фіналам.

Навелы Якуба Коласа.

|| прым. навелісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наве́ла², -ы, мн. -ы, -ве́л, ж. (спец.).

Пазнейшае дапаўненне да якога-н. зводу законаў, статута і пад.

Падатковыя навелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

навелі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Пісьменнік, аўтар навел¹.

|| ж. навелі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.