асеніза́цыя

(ням. Assänisation, ад фр. sain = здаровы)

санітарныя мерапрыемствы па ачышчэнню мясцовасці ад нечыстот і адкідаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ва́рта

(польск. warta, ад ням. Warte)

1) ахова, каравул;

2) вартаванне, абавязкі па ахове чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

варыяэкра́н

(ад лац. varius = розны + экран)

экранны відарыс, які пры кінапраекцыі змяняецца па канфігурацыі і памерах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гала́-

(гр. hals, halos = соль)

першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «соль».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гама́шы

(ням. Gamasche, ад фр. gamache)

мужчынскія чаравікі, першапачаткова з гумавымі ўстаўкамі па баках, без шнуроўкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

наі́ды

(н.-лац. nais)

кольчатыя чэрві сям. наідыдаў пашыраны ў прэсных вадаёмах па ўсім зямным шары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

немара́льны

(лац. nemoralis = лясны);

н-ая расліннасць — сукупнасць раслінных згуртаванняў, па паходжанню звязаных з шыракалістымі лясамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парабало́ід

(ад парабала + -оід)

мат. паверхня, утвораная рухам парабалы, вяршыня якой слізгаціць па другой нерухомай парабале.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пардо́за

(н.-лац. pardosa)

павук сям. ліказідаў, які жыве па берагах вадаёмаў і на забалочаных мясцінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патэнцы́раваць

(ням. potenzieren = узводзіць у ступень)

знаходзіць велічыню па яе лагарыфме, г.зн. выконваць дзеянне, адваротнае лагарыфміраванню.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)