наваро́чаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.

1. Абярнуць, паваліць на бок вялікую колькасць чаго-н.

Буран наварочаў многа дрэў.

2. Накідаць у вялікай колькасці (разм.).

Н. кучу камення.

3. Наваліць чаго-н. без парадку.

Н. горы зямлі.

|| незак. наваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наваро́чвацца гл. навярнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наваро́чваць гл. наварочаць, навярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наварсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

Зрабіць варсістым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нава́рысты, -ая, -ае.

3 густым наварам.

Н. боршч.

|| наз. нава́рыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

навары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ва́рыцца; зак.

Падоўжыцца шляхам наваркі, наварвання (пра металічныя рэчы).

Лямеш добра наварыўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

навары́ць, -вару́, -ва́рыш, -ва́рыць; -ва́раны; зак.

1. чаго. Варачы, нагатаваць у патрэбнай колькасці; згатаваць.

Н. варэння.

2. чаго. Наплавіць у нейкай колькасці.

Н. сталі.

3. што. Апрацоўваючы металічны прадмет, прыварыць кавалак металу.

Н. нарог.

|| незак. нава́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. нава́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 3 знач.) і нава́рванне, -я, н. (да 3 знач.).

|| прым. наварны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.; спец.).

Наварная вось.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

навасе́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Жыхар, які пасяліўся на новым месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

навасе́лле, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Перасяленне, пасяленне на новае месца, у новае жыллё.

Радасць наваселля.

2. Свята з выпадку пасялення на новым месцы; уваходзіны.

Справіць н.

|| прым. навасе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

навасёл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто пасяліўся ў новым доме або кватэры.

Першыя навасёлы.

2. Новы пасяленец, жыхар, які аднекуль прыехаў.

Радасна сустрэць навасёлаў.

|| ж. навасёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.