Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Tischm -(e)s, -e
1) стол;
sich an den ~ sétzen садзі́цца за стол;
am ~ sítzen* сядзе́ць за стало́м
2) абе́дзенны стол;
den ~ décken збіра́ць на стол;
den ~ ábdecken збіра́ць са стала́;
zu ~ bítten* [rúfen*] запраша́ць да стала́;
bei ~за стало́м, зае́жай;
zu ~ láden* запраша́ць на абе́д;
vor ~ пе́рад ядо́й [е́жай], пе́рад абе́дам
3) стол, е́жа, харчава́нне;
éinen féinen ~ führen мець до́брую [вы́танчаную, даліка́тную] ку́хню [стра́вы];
◊
réinen ~ mit etw. [mit j-m] máchen пако́нчыць [разлічы́цца, разрахава́цца] з чым-н. [з кім-н.];
etw.únter den ~ fállen lássen* не звярта́ць ува́гі на што-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АФГА́НЦЫ (саманазва пуштун, пухтун),
нацыя, асн. насельніцтва Афганістана (больш за 10 млн.чал., 1987). Больш за 16 млн.чал. (пераважна качэўнікі і напаўкачэўнікі) жывуць на ПнЗ Пакістана. Захоўваюць племянныя аб’яднанні (афрыдыі, вазіры, гільзаі, дураны і інш.). Гавораць на пушту мове. Сярод вернікаў пераважаюць мусульмане-суніты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАТО́ВАЯ ПРАДУ́КЦЫЯ,
сукупнасць гатовых вырабаў і паўфабрыкатаў, фактычна адпушчаных за межы прадпрыемства ці поўнасцю падрыхтаваных для гэтага. Гатовая прадукцыя, ацэненая ў грашах, адрозніваецца ад таварнай прадукцыі тым, што не ўключае кошт паслуг і работ, выкананых паводле заказаў старонніх арганізацый па-за межамі асн. дзейнасці прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́ГАВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дражбітка (цячэ праз возера), за 36 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,28 км², даўж. 850 м, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛАС МО́РА»,
інфрагукавыя хвалі, якія ўзнікаюць над паверхняй мора пры моцным ветры, у выніку віхраўтварэння за грабянямі хваль. «Голас мора» можа быць прадказаннем шторму таму, што інфрагукавыя хвалі распаўсюджваюцца на вял. адлегласці з-за малога паглынання, іх скорасць значна перавышае скорасць перамяшчэння вобласці шторму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВИ́ТЕБСКИЙ КРАЙ»,
грамадска-паліт. і літ. часопіс ліберальнага кірунку. Выдаваўся штотыднёва з 30.10(12.11).1916 да 22.10(4.11). 1917 у Віцебску на рус. мове [з 5(18).3 да 20.8(2.9).1917 не выходзіў]. Выступаў задэмакр. рэспубліку, вітаў Лют. рэв. 1917, асуджаў падрыхтоўку да ўзбр. паўстання супраць Часовага ўрада. Прытрымліваўся пацыфісцкіх пазіцый, але пасля звяржэння царызму выступаў за абарону «рускай бацькаўшчыны». Агітаваў за адзінства ўсіх нацый і народаў у складзе Расіі, мірнае вырашэнне сац. і нац. канфліктаў. Апублікаваў цыкл артыкулаў «Забыты край. Нарысы Беларусі». Змяшчаў літ. творы, пераклады, рэцэнзіі, тэатр. агляды. Выйшла 20 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЧЭ́ННЕ ЗЯМЛІ́,
вярчальны рух Зямлі вакол сваёй восі з З на У, ці супраць гадзіннікавай стрэлкі, калі глядзець з Паўн. полюса свету; адзін з рухаў Зямлі. Вярчэнне Зямлі выклікае змену дня і ночы, вызначае працягласць сутак. Адбываецца нераўнамерна: пад уплывам месяцавых і сонечных прыліваў працягласць сутак павялічваецца на 1—2 мс за стагоддзе, а з-за сезонных змен (выпаданне ападкаў і да т.п.), тэктанічных працэсаў і інш. на працягу года вагаецца ў межах 1—2 мс. Становішча восі вярчэння Зямлі (і зямных геагр. полюсаў) мяняецца з-запрэцэсіі і нутацыі.