узрыўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ўзрыву (у 1, 2 знач.). Узрыўныя работы. // Які служыць для ўзрывання, узрыву (у 1, 2 знач.). Узрыўная машына.
2. Які з’яўляецца вынікам узрыву (у 1 знач.). Узрыўной хваляй была перакулена большасць вагонаў эшалона. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аргуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Лагічны довад, які служыць асновай для доказу чаго‑н. Важкі аргумент. Недарэчны, неабходны, пераканаўчы, трапны аргумент. Шукаць аргументы.
2. Спец. Незалежная пераменная велічыня.
[Лац. argumentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пад’язны́, ‑ая, ‑ое.
Які служыць для пад’езду (у 1 знач.); па якім можна пад’ехаць куды‑н. Пад’язная дарога. Пад’язныя пуці. □ [Язэп] абышоў [элеватар], зайшоў на шырокі двор з пад’язнымі пляцоўкамі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапускны́, ‑ая, ‑ое.
Які прызначаецца, служыць для пропуску (у 1 знач.). Прапускны пункт. □ Хвядос спакваля ішоў да саней ад прапускной будкі. М. Ткачоў. // Звязаны з прапусканнем. Прапускная здольнасць сталовай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адрэналі́н
(фр. adrénaline, ад лац. ad = пры + renalis = нырачны)
гармон, які выдзяляецца наднырачнымі залозамі або вырабляецца сінтэтычна; служыць лекавым сродкам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
мемарыя́льны
(лац. memorialis = памятны)
які служыць для ўвекавечвання памяці якой-н. асобы або падзеі (напр. м-ая дошка, м. комплекс).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
наліўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які наліваецца куды‑н. Наліўны груз.
2. Які прыстасаваны для перавозкі вадкіх грузаў без тары. Наліўное судна. // Які служыць для налівання. Наліўная эстакада нафтапромыслу.
3. Спец. Які прыводзіцца ў рух вадою, што падае зверху. Наліўное вадзяное кола.
4. Поўны сокаў, спелы. Наліўныя яблыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́ртавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да старту (у 1 знач.), звязаны са стартам. Стартавы сігнал. // Які служыць для падачы сігналаў на старце. Стартавы пісталет.
2. Які мае адносіны да старту (у 2 знач.), які знаходзіцца на старце, паказвае лінію старту. Стартавая лінія. Стартавая пляцоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карбюрыза́тар
(ад лац. carbo = вугаль + urare = паліць)
матэрыял, які служыць для цэментавання (узбагачэння вугляродам) паверхні вырабаў са сталі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пунктбо́л
(ад пункт + англ. ball = мяч)
невялікі падвешаны скураны мяч, набіты конскім воласам, які служыць баксёрам для трэніроўкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)