hysterical [hɪˈsterɪkl] adj.

1. істэры́чны

2. infml ве́льмі сме́шны;

Isn’t it a hysterical situation? Сітуацыя вельмі смешная, ці не так?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

menu [ˈmenju:] n.

1. меню́;

Is there any fish on the menu? Ці ёсць у меню рыба?

2. comput. меню́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

overland [ˈəʊvəlænd] adj. сухапу́тны; які́ цалкам ці бо́льшай ча́сткай прахо́дзіць па су́шы;

an overland route сухапу́тны маршру́т, шлях па су́шы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

до́мра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з авальным корпусам і трыма ці чатырма струнамі.

|| прым. до́мравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфіні́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Дакладнае лагічнае азначэнне таго ці іншага паняцця, якое ўключае найбольш істотныя яго прыкметы.

Слоўнікавая д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гадзі́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар, які вырабляе ці рамантуе гадзіннікі.

|| ж. гадзі́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. гадзі́ншчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак., што (разм.).

Зрабіць густым ці занадта густым.

З. цеста.

З. фарбу.

|| незак. загушча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атава́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (спец.).

Выдаць ці атрымаць тавар (як выкананне якога-н. абавязацельства).

|| незак. атава́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акані́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Дашчаная ці жалезная створка для прыкрыцця знадворку акна.

Зачыніць аканіцы.

|| прым. акані́чны, -ая, -ае.

А. кручок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́мы, -аў, адз. бо́ма, -ы, ж.

Званочкі ў выглядзе полых металічных шарыкаў з кавалачкамі металу ўсярэдзіне, якія прымацоўваюцца да хамута ці дугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)