ДАМА́ЧАЎСКІ СТРОЙ,

традыцыйны комплекс бел. нар. адзення ў Зах. Палессі. Быў пашыраны ў ваколіцах г.п. Дамачава, паўд.-зах. частцы Брэсцкага і Маларыцкага р-наў (уздоўж р. Буг), на тэр. Польшчы (ваколіцы г. Уладава) і ў паўн.-зах. раёнах Валынскай вобл. Украіны.

Жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы-рабака, фартуха, гарсэта, галаўнога ўбору. Кашуля мела шырокі адкладны каўнер, вышыты па краях. Аздаблялася малінавым з украпаннямі чорнага арнаментам гладкіх і пункцірных палос на плечавой устаўцы, верхняй і ніжняй частцы рукава. Ніжні ўзорысты шляк рукава дамінаваў над верхнімі палосамі арнаментам зорак, крыжыкаў, зігзагаў і інш. Спадніца і фартух (1-полкавы) шыліся з аднолькавай па якасці і каларыстычна-арнаментальным вырашэнні даматканай паўшарсцяной ці льняной тканіны, прасаваліся ў буйныя складкі. Усё поле спадніцы запаўнялі чырвоныя, зялёныя, белыя, блакітныя, чорныя падоўжныя ці папярочныя палосы. Неад’емнай часткай касцюма дзяцей, дзяўчат і падлеткаў быў гарсэт (гарсэт-безрукаўка і гарсэт з рукавамі — кабат). Жаночыя гарсэты шылі з блакітнай тонкай шэрсці фабрычнага вырабу, спераду багата аздаблялі рознакаляровымі тасёмкамі, стужкамі, гузікамі, дэкар. строчкай. Прасцей былі гарсэты з валенага (лямцаванага) даматканага сукна цёмна-карычневага колеру. Галаўным уборам замужніх жанчын быў чырвоны каптур (з бакавымі вушкамі і зубцом над ілбом), бачны край якога аздабляўся карункамі, залацістай тасьмой. Паверх каптура накладалі згорнутую ў валік накрухмаленую пярэстую крамную хустку. Мужчыны насілі белую кашулю з стаяча-адкладным каўняром, падперазаную вузкім тканым поясам, карычнева-шэрыя нагавіцы і гарсэт з рукавамі ці без рукавоў (аздабляўся вітым і плеценым коскай рознакаляровым шнурам і тасьмой). На галаву надзявалі саламяныя капелюшы з чорнай стужкай.

М.​Ф.​Раманюк.

Дамачаўскі строй. Святочныя ўборы дзяўчат і маладых жанчын. 1910-я г. Вёска Чэрск Брэсцкага раёна.

т. 6, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Скут ‘скрутак, кавалак палатна, прызначаны для бялення’ (Касп.; астрав., глыб., шуміл., калінк., Сл. ПЗБ; Уладз.; сен., Сл. нар. фраз.; ЛА, 4, Нік. Очерки), ‘кавалак, абрэзак палатна’ (Сл. рэг. лекс.), ску́так ‘акравак; скрутак палатна’ (глыб., Сл. ПЗБ), ‘палатно, якім кума пакрывала дзіця пры абрадзе хрышчэння’ (хойн., Арх. ГУ), скуто́к ‘скрутак палатна’ (Сцяшк. Сл.). Укр. дыял. скут ‘жаночае зімовае паліто на ваце’, ц.-слав. скутъ Бярында тлумачыць одѣ(н)е, а Зізаній ве(р)хнее одѣніе, рус. паўн.-усх. ску́ты ‘цёплыя анучы’, ст.-рус. скутъ ‘кавалак тканіны; верхняя вопратка’, старое н.-луж. skut ‘шматок, акравак’, серб.-ц.-слав. ску̑тъ ‘крысо адзежы’, серб.-харв. ску̑т ‘край, падол’, балг., макед. скут ‘крысо, шляк адзежы’. Прасл. *skutъ. Лічыцца запазычаннем з ст.-герм.; параўн. гоц. skaut(s) ‘край, вугал, шляк’, ст.-ісл. skauti м. ‘чатырохвугольны кавалак тканіны’, нарв. skaut ‘жаночая хустка’; гл. Кіпарскі, Gemeinslav., 201; Праабражэнскі, 2, 316; Фасмер, 3, 663; Скок, 3, 275. Брукнер (186) супастаўляў славянскае слова з хуста (гл.) і літ. skíautė ‘аскравак, абрэзак’, Фасмер (там жа) лічыць гэта непрымальным, як і версію Даля і Кіпарскага (там жа) з хутаць (гл.), што вельмі верагодна, параўн. скутаць ‘ухутаць, уцяпліць’ (Нас.) пры сувой (да віць, гл.) ‘скрутак палатна’. Гл. яшчэ БЕР, 6, 812–813. Лінгвагеаграфія і семантыка не даюць падстаў лічыць запазычаннем з літ. skùtas ‘кавалак палатна’, як гэта мяркуюць аўтары Сл. ПЗБ (4, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валі́ць 1 ’прымушаць упасці, перакульваць’ (БРС). Рус. валить, укр. валити, польск. walić, в.-луж. walić, н.-луж. waliś ’круціць’, чэш. valiti ’каціць’, славац. váľať ’валіць (дрэва)’, балг. ва́лям, макед. валка ’валяць, катаць’, серб.-харв. ва́лјати, славен. valíti, ст.-слав. валити. І.‑е. паралелі: літ. võlioti ’катаць’, лат. uolît ’катаць, круціць’, ст.-інд. válati ’ён круціцца, паварочваецца’, ст.-в.-ням. wuolên ’качаць’, лац. volvo ’катаю, кручу’, грэч. ἐλύω ’катаю, закручваю’. Гл. вал 2 у Фасмера, 1, 268. Параўн. Шанскі, 1, В, 12; Брукнер, 599–600; БЕР, 1, 116–117; Скок, 3, 562–563.

Валі́ць 2 ’вырабляць з воўны’ (Бяльк.); ’качаць, збіваць сукно’ (КЭС), валка (тканіны) (КТС). Да валіць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павалока 1 ’лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н.; пялёнка на вачах; памутненне’ (ТСБМ, Нас.), па́валака ’пялёнка (на вадзе)’ (Нас., Касп.), ’пакрывала, прасціна’, ’валакно ад льна або пянькі’ (Нас.). Рус. павало́ка ’каштоўная заморская баваўняная або шаўковая тканіна, пакрывала, накідка’, дыял. поволо́ка ’верх, покрыўка кажуха’, укр. поволо́ка ’рамні, шнуркі на абутку; след ад валачэння нечага’, ст.-рус. паволока ’від каштоўнай тканіны’, серб.-ц.-слав. павлака, польск. powłoka ’накрыўка’, чэш. pavlaka ’каштоўная пурпуровая тканіна’, серб.-харв. па̏влака, по̏влака ’смятанка, пенкі’. Ад валачы́ (гл.). Прэфіксы po‑ і pa‑ (з падаўжэннем) (гл. Фасмер, 3, 182; Махэк, 439).

Павало́ка 2 ’прымак’ (Мат. Гом.). Да валачыць, валачыцца, параўн. і валачуга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́лік ’вешка, калок’ (Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс.), ’метка-дошчачка з надпісам, каму адведзен участак для апрацоўкі’ (Сцяшк. Сл.), паліп ’тс’ (Шат.). З польск. palik ’тс’, якое ад раі ’паля’ (Брукнер, 391). Параўн. паля.

Палі́к ’наплечнікі (вытканыя або вышытыя) у кашулі’ (Гарэц., Некр., Др.-Падб., Яруш., Бяльк.), палікі ’тс’ (Некр., Касп., Тарнацкі, Studia), палікі ’гестка’ (Жд. 2), паліп ’гестка’ (Сл. ПЗБ), палікі ’вышытыя часткі кашулі, кофты’ (Мат. АС, бых.), паліп ’частка тканіны, якая ўстаўляецца пад пахай кашулі’ (Касп.), палики ’тс’ (Шн. 3.), паліп ’пройма’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. полика ’наплечнікі кашулі, наплечныя ўпрыгожанні на кашулі’, укр. полак ’тс’. Няясна. Спроба этымалогіі Праабражэнскага (2, 83) — ад эпалет (гл.) — зусім непрымальная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́са 1 ’мера сыпучых цел’ (Інстр. III), ’бочка для збожжа’ (Сцяшк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), ’вялікая кадушка’ (карэліц., Янк. Мат.; Бір. Дзярж.), па́ска ’бочка з вечкам, куды кладуць масла, сала, мяса’ (гродз., Мат. АС; Касп., Сл. ПЗБ); ст.-бел. фаса, фаска ’бочка, скрыня’ (XVI ст.) запазычана праз польск. мову з с.-в.-ням. faʒ ’тс’. Аб мене ф > п гл. Карскі, 1, 343.

Па́са 2, па́ска ’палоска’ (ТСБМ, Гарэц.; карэліц., Янк. Мат.; стол., Сл. Брэс.), смарг. па́сы ’палоскі з кары, тканіны’ (Сл. ПЗБ). Да пас 1. Мена м. роду на ж. абумоўлена ўплывам лексемы паласа́. Аналагічна па́са, па́сы ’плыт, які складаецца з некалькіх звенняў’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Бір.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыста́ўка 1 ’частка слова, якая стаіць перад коранем, прэфікс’; ’тое, што прыстаўляецца, прырабляецца дадаткова да чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’прыбудова’ (Мат. Гом.), пры́стаўка ’ганак’ (Пятк.), пры́стаўка ’дадатак пакупніку’, пры́ставок ’дадатак (напр., ганчарны выраб у дадатак да пасудзіны, якая пры продажы, фактычна абмене, выконвала ролю збожжавай меры)’ (ТС). Рус. при́ста́вка ’прэфікс’, дыял. ’лапата, граблі і пад., прасунутыя праз жалезнае кальцо варот замест замка’, ’верхняя частка (да пояса) жаночай сукенкі, кашулі, пашытая з больш тонкай тканіны’ і пад., укр. приста́вка ’дадатковае прыстасаванне; прэфікс’. Дэрыват з суфіксам ‑к‑ ад прыста́віць, гл. ставіць.

Прыста́ўка 2 ’надакучлівы чалавек’ (Ян.), пры́стаўка ’хвост, неадступны спадарожнік’ (ТС). Да прыстава́ць, гл. прыставака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рубе́ц 1 ’падоўжанае паглыбленне, зробленае кім-небудзь на гладкай паверхні’, ’след на целе пасля загоенай раны або ад пабояў’, ’шво пры сшыванні двух кавалкаў тканіны, скуры і пад.’, ’руб’ (ТСБМ), ’выступ, край’ (ТС), рубцава́ты ’з рубцамі’, рубцава́цца ’гаіцца, утвараючы рубцы (пра раны, язвы і пад.)’ (ТСБМ). Укр. рубе́ць, рус. рубе́ц ’рубец’, серб.-харв. ру̑б ’рубец (на адзенні)’, славен. rob ’тс’, польск. rąbek ’рубчык’. Стараж.-рус. рубьць ’рубец’. Гл. руб.

Рубе́ц 2 ’самы вялікі аддзел страўніка жвачных жывёл; ежа, прыгатаваная з гэтай часткі страўніка’ (ТСБМ). Да папярэдняга слова, у аснове значэння — знешняе падабенства.

Рубе́ц 3 ’спінка ложка’ (вілейск., Нар. сл.). Да руб (гл.), значэнне ’кант; цвёрды край прадмета’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тафта́ ’шаўковая або баваўняная глянцавітая тканіна’ (ТСБМ), ст.-бел. тафта ’тс’; сюды ж тафта́ннік ’паркаль’ (Сцяшк. Сл.). Старабеларускае слова фіксуецца з 1497 г. і выводзіцца з тур. асм. tafta, што з перс. tāftä ’від тканіны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 115). Дапускаюць два шляхі пранікнення: непасрэдна з турэцкай (параўн. удакладненае ст.-бел. китайки тафты куском; 1511 г.) або праз польск. tafta з франц. taffetas ’тс’ ці італ. taffetà ’тс’. Менш верагодна рускае пасрэдніцтва, як даводзіць Цыхун (Пути поднебесной, Минск, 2006, 1, 260); мажліва, паўторнае запазычанне з рус. тафта́ ’тс’, гл. Фасмер, 4, 29; Брукнер, 563; ЕСУМ, 5, 528–529; Голуб-Ліер, 476; Махэк₂, 633; Міту, Зб. памяці Слаўскага, 305.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аддзе́лка ж.

1. (дзеянне) Volléndung f -; Beárbeitung f -;

канчатко́вая аддзе́лка Náchbehandlung f, Éndbearbeitung f -; Nácharbeit f -;

2. буд. (дзеянне) Ínnenausbau m -(e)s;

уну́траная аддзе́лка Ínnenausstattung f -;

во́нкавая аддзе́лка Áußenputz m -es;

3. тэкст. Áusrüstung f -, Zúrichten n -s (скуры, тканіны);

4. (аздабленне) Schmuck m -(e)s, Besátz m -es, Garnitúr f -, -en; Áufmachung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)